Темы

Як праз вайну прайшлі… Пра падзеі красавіка 1986 года ўспамінаюць Мікалай Кузьміч і Алена Іванаўна Варабей з аграгарадка Турыно

Як праз вайну прайшлі… Пра падзеі красавіка 1986 года ўспамінаюць Мікалай Кузьміч і Алена Іванаўна Варабей з аграгарадка Турыно

У красавіку 1986 года ў СССР адбылася самая буйная тэхнагенная катастрофа ХХ стагоддзя — выбух на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Чацвёрты энергетычны блок станцыі быў поўнасцю разбураны, а ў паветра была выкінута вялікая колькасць радыёактыўных рэчываў. Воблака, якое ўтварылася ад палаючага рэактара разнесла радыёактыўныя рэчывы, перш за ўсё ёд і цэзій, на значную частку Еўропы. Але найбольш іх выпала на тэрыторыі Украіны і Беларусі. На працягу некалькіх сутак з 30-кіламетровай зоны ад ЧАЭС было выселена прыкладна 115 тысяч чалавек. Для таго каб ліквідаваць наступствы аварыі, былі задзейнічаны больш за 600 тысяч чалавек.

Мікалай Кузьміч і Алена Іванаўна Варабей, цяперашнія жыхары аграгарадка Турыно, у 1986 годзе жылі ў вёсцы Дзёрнавічы Нараўлянскага раёна, што ў 23 кіламетрах ад Прыпяці (горад украінскіх атамшчыкаў) і 26 кіламетрах ад Чарнобыльскай атамнай электрастан-цыі. У той самы дзень, 26 красавіка 1986 года, калі здарылася трагедыя, дзёрнаўцы, як звычайна, працавалі: садзілі бульбу на полі, абраблялі агароды. Ніхто і ўявіць сабе не мог, што праз некалькі дзён іх лёс так раптоўна зменіцца назаўсёды. “Аб тым, што нешта не так, што нешта здарылася, — распавядае Алена Іванаўна, —  мы зразумелі, калі дазналіся, што 27 красавіка пачалі высяляць людзей з суседніх вёсак Хаткі, Даўляды, якія былі яшчэ бліжэй да Прыпяці. Праз дні тры-чатыры і жыхароў нашай вёскі сабралі ў клубе, расказалі, што адбылося, правялі інструктаж: загадалі з хаты нікуды не выходзіць, вокны шчыльна зачыніць і занавесіць. А да гэтага моманту вясковыя дзеці ўсе дні гулялі на вуліцы, у пясочку… Праз колькі дзён наша суседка запрасіла мяне з дзецьмі (іх у нас на той момант было чацвёра) паехаць да сваіх бацькоў на Магілёўшчыну, у Горкі. Мы паехалі, а вось муж Мікалай Кузьміч застаўся ў Дзёрнавічах. Ён працаваў вадзіцелем і патрэбны быў тут, каб дапамагаць перавозіць людзям ды калгасам жывёлу, пераганяць у чыстыя раёны тэхніку. У Горках мы пачулі па радыё, што ўсім, хто прыехаў з забруджаных раёнаў, патрэбна звярнуцца ў мясцовую паліклініку. Мы і пайшлі. Пасля праверкі дазіметрам паказанні на ім зашкалілі. Спачатку мералі, калі я ў адзенні была, потым амаль дагала раздзелі, а прыбор усё роўна лічбы вялікія паказваў. Пасля гэтага мяне з дзецьмі тэрмінова шпіталізавалі. Праз некалькі тыдняў нас выпісалі з бальніцы, і мы з дзецьмі вярнуліся ў Дзёрнавічы. У вёсцы пабыць доўга не прыйшлося — усіх жыхароў у суправаджэнні міліцыі павезлі ў раённы цэнтр, а адтуль — на лячэнне і рэабілітацыю. Напрыклад мы папалі ў Гродзенскую вобласць на турбазу “Нёман”. Страшна ўспамінаць нават, як нас туды адпраўлялі. Далі сякую-такую адзежу на змену, сухія пайкі. Пасадзілі ў аўтобусы, давезлі да Гомеля ў суправаджэнні міліцыі. А там таксама праз міліцэйскі калідор і ў цягнік да Гродна. На турбазе, канешне, кармілі, але ж малавата той ежы было дзецям. Мы хадзілі недалёка ў вёску, каб купіць нешта паесці малым. Дык калі мы прыходзілі ў магазін, мясцовых як ветрам здувала — баяліся радыяцыі ад нас набрацца”.

Мікалай Кузьміч увесь час, пакуль жонка з дзецьмі была на аздараўленні, жыў у роднай вёсцы і працаваў: вазіў малако з розных фермаў Нараўлянскага раёна, перавозіў хатнюю жывёлу. “Тое, што вырасла на сваім агародзе за гэты час, — расказвае Мікалай Кузьміч, — а таксама яйкі альбо малако ад нашых кароў есці было нельга. Усім, хто застаўся ў вёсцы, выдавалі “чыстыя” харчы і сухія пайкі. Вадзіцелям, як бы для прафілактыкі, нават дазвалялі выпіць па 100 грамаў гарэлкі, але не болей. А клубніцы ў той год урадзілі такія, як ніколі — вялікія ды шмат іх. Так і цягнулася рука сарваць ды пакаштаваць, а нельга…”

Алена Іванаўна кажа, што гэтыя ўспаміны вельмі цяжкія. І цяпер, праз 34 гады, слёзы на вочы наварочваюцца і клубок да горла падступае пры кожным слове, але ж працягвае расказваць: “Вяр-нуліся мы з турбазы дамоў і вырашылі з мужам шукаць іншае месца жыхарства. Разумелі, што ў роднай вёсцы мы ўжо ніколі жыць не будзем”.

Сям’я Варабей самастойна пераехала ў вёску Слабада Мазырскага раёна. “Тут пачалося нашае новае жыццё, — кажа Алена Іванаўна. — Пайшлі працаваць у калгас: муж — вадзіцелем, я — заатэхнікам, па спецыяльнасці. Калгас нам выдзеліў дом, хтосьці з вяскоўцаў аддаў канапу, ложак, адзенне для нас і дзяцей, патэльню, каструлі, карацей кажучы, усё, абсалютна ўсё, што нам было патрэбна, прынеслі людзі. За гэта ім вялікая падзяка. Калі выязджалі з Дзёрнавіч, нам нічога не далі з сабою ўзяць: ні талеркі, ні лыжкі, ні хусцінкі. Вось што на нас было надзетае, у тым і паехалі… Праўда, ужо пад восень па нейкіх справах нам з мужам спатрэбілася вярнуцца ў родную вёску. У Нароўлі мы выпісалі спецыяльны пропуск, у машыну з намі пасадзілі двух міліцыянераў, паехалі. Сэрца кроўю аблілося, калі ўбачыла свой агарод. Памідоры пасадзіла яшчэ тады, у першыя дні пасля аварыі, за гэты час ніхто іх не паліваў, акрамя дажджу, ніхто не клапаціўся, а яны параслі такія, што мы дзіву даліся, як на малюнку — чырвоныя, вялікія, вісяць гронкамі…”

Усё насельніцтва Дзёрнавіч арганізавана перасялілі ў Светлагорскі раён, пасёлак Казлоўка. А сям’я Варабей з цягам часу перабралася з Мазырскага раёна ў Глускі: бацькі Алены Іванаўны ў Брадах купілі хату, ды і ў Мікалая Кузьміча радня таксама тут была. За гэты час, канешне ж, ужо абжыліся на новым месцы, дзетак пагадавалі. Але ўспаміны пра красавік 1986 года застануцца ў памяці назаўсёды. Алена Іванаўна і Мікалай Кузьміч напрыканцы нашай размовы сказалі: “Мы як праз вайну прайшлі, толькі вораг у нас быў нябачны ды вельмі каварны”. 

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Общество

Анжела Полупанкова: всё происходящее на ВНС буду рассматривать с точки зрения защиты человека-труженика

23 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Общество

Дмитрий Махунов: ВНС — это возможность участвовать в принятии стратегических решений на благо государства

23 апреля 2024
Общество

Говорят делегаты ВНС. Директор Глусского районного музея Наталья Акулич

23 апреля 2024
Общество

Труд во имя памяти. В республиканском субботнике поучаствовало три с половиной тысячи глусчан

23 апреля 2024
Актуально

Главные задачи Всебелорусского народного собрания

23 апреля 2024
Власть

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

23 апреля 2024
Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Власть

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
Актуально

545 нарушений ПДД выявили за выходные в Могилёвской области

22 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам» прошла в Глусском районе

11 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Посевная в агрофирме «Славгородский» Глусского района

11 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
Общество

От досуга до спартакиады. «Афганцы» предлагают сделать турнир по бильярду в Глуске ежегодным

12 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024