Темы

Па старонках раёнкі. Заўжды гатовы, ці Якімі былі раней глускія піянеры

Па старонках раёнкі. Заўжды гатовы, ці Якімі былі раней глускія піянеры
1984 год. Піянерскі збор у СШ № 1

Усесаюзная піянерская арганізацыя імя У. І. Леніна была самай масавай дзіцячай арганізацыяй у Савецкім Саюзе. Дата яе ўтварэння — 19 мая 1922 года. З гэтага дня і да распаду СССР Дзень піянерыі быў самым галоўным святам у савецкіх школьнікаў. Трэба адзначыць, што да 1924 года піянерская арганізацыя насіла імя Спартака (кіраўніка паўстання рабоў у Старажытным Рыме), а ўжо пасля смерці Леніна атрымала яго імя.

Усе тыя глушчане, хто паспеў пабыць савецкім піянерам, напэўна, на ўсё жыццё запомнілі самыя важныя моманты, напрыклад, калі ім старэйшыя школьнікі першы раз завязвалі чырвоны гальштук, вялікі піянерскі касцёр на Дзень піянерыі і песні каля яго, цімураўскія справы, гук піянерскага горна, які з раніцы будзіў дзяцей у піянерскім лагеры, ды шмат чаго іншага.

З дапамогай падшыўкі раённай газеты “Сцяг Радзімы” мы вернемся на некалькі дзесяцігоддзяў назад і ўспомнім, якімі былі глускія піянеры 1970-х і 1980-х гадоў, чым яны цікавіліся і што іх турбавала.

1978 год. Старшая піянерважатая Глускай школы-інтэрната Валянціна Палякова

У мяне ў руках нумары газеты за 1978 год. Перагортваючы старонку за старонкай, у адным з іх сустракаю фотаздымак прыгожай дзяўчыны. Чытаю: “Сапраўдны піянерважаты — гэта сябра хлапчукоў і дзяўчынак. Той чалавек, якому яны могуць даверыць самае патаемнае, падзяліцца радасцю і няўдачай. Іменна такім чалавекам здолела стаць для сваіх выхаванцаў старшая піянерважатая Глускай школы-інтэрната Валянціна Палякова. У лік лепшых важатых раёна дзяўчыну вывела тое, што яна дасканала валодае методыкай піянерскай работы, добра ведае яе. Менавіта таму ў піянерскай дружыне школы цікава праходзяць піянерскія лінейкі, ранішнікі, тэматычныя вечары…”

Быць піянерам было вельмі ганарова. А самых лепшых піянераў — выдатнікаў вучобы і актывістаў — запрашалі прысутнічаць (і нават давалі слова) на ўрачыстых мерапрыемствах побач з кіраўнікамі райкама Кампартыі, перадавікамі вытворчасці і выдатнікамі-камсамольцамі. Напрыклад, у 1978 годзе на мітынгу, прысвечаным Дню Перамогі, ад імя піянераў і школьнікаў выступала вучаніца 4-га класа сярэдняй школы № 1 Глуска Ірына Эсмантовіч.

У нумары раённай газеты за 18 мая 1978 года на першай старонцы вялікімі літарамі напісана: “Заўтра — Дзень нараджэння піянерскай арганізацыі імя У. І. Леніна”. Там жа вялікі артыкул “Заўжды гатовы!” за подпісам сакратара райкама ЛКСМБ Л. Казекі — пра дзейнасць піянерскіх арганізацый нашага раёна: “…З поспехамі ў вучобе і грамадскай рабоце сустракае сваё свята трохтысячны атрад піянерыі нашага раёна… Піянерскія дружыны раёна прымаюць актыўны ўдзел ва Усесаюзным маршы піянерскіх атрадаў “Мы верная змена твая, камсамол!”. Ён уключае разнастайную дзейнасць піянераў, якая падраздзяляецца на некалькі асноўных напрамкаў, маршрутаў… Маршрут у “Краіну ведаў” — гэта барацьба за глыбокія і трывалыя веды, а маршрут “Піянербуд” мяркуе актыўную працоўную дзейнасць піянерскіх атрадаў. Аб’ектамі “Піянербуда” станавілася будаўніцтва спартыўных пляцовак, стадыёнаў, збор макулатуры, металалому, работа на прышкольным вопытніцкім участку… Адказваючы на заклік першага сакратара ЦК КПБ П. Машэрава аб разгортванні шырокага руху па збору матэрыялаў аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, піянеры раёна з энтузіязмам узяліся за гэтую работу…” У нататцы таксама адзначаецца, што на той момант у раёне дзейнічала 58 цімураўскіх атрадаў, у якія ўваходзіла 1186 піянераў. “Рабяты ўзялі шэфства над 696 сем’ямі інвалідаў і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама ветэранаў працы”, — адзначалася ў матэрыяле. І як пацвярджэнне гэтых слоў у адным з наступных нумароў раёнкі цімураўцам дзякавала жыхарка вёскі Катка Г. Грабко: “У Каткаўскай сярэдняй школе вучацца Жана Няхлебава, Надзея Радзіч і Рая Самуйлік. Усіх траіх мне хочацца шчыра падзякаваць за тую паўсядзённую дапамогу, якую дзяўчынкі аказваюць мне, старой. Яны і вады прынясуць, і ў агародзе дапамогуць, і па хатняй гаспадарцы… Я ведаю, што не толькі гэтыя дзяўчынкі, а і многія іншыя рабяты паступаюць па-цімураўску, дапамагаючы старым, інвалідам, ветэранам вайны і працы…”

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Паўлавіч Булка на сустрэчы з піянерамі Зелянковіцкай школы

У падшыўцы газеты “Сцяг Радзімы” за 1984 год таксама ёсць нататка пра цімураўцаў. На гэты раз падзяку піянерам выказаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны з вёскі Касарычы Я. Бясцвіцкі: “У апошні час вельмі часта хварэю. Здарылася так, што мне вельмі было патрэбна пакалоць дровы, але сам гэта зрабіць не мог. І да мяне на дапамогу прыйшлі вучні 8 класа Касарыцкай васьмігадовай школы разам з настаўнікам М. С. Русіным, якія спрытна, па-гаспадарску зрабілі гэту работу”.

Дарэчы, у 1984 годзе ў раённай газеце  з’явілася для піянераў і школьнікаў адмысловая старонка, якая называлася “Наследнікі”. Тут піянеры і камсамольцы расказвалі пра школьныя справы, дасягненні і планы. Напрыклад, вучаніца 5-га “А” класа СШ № 1 Марына Аплесніна пісала пра свой піянерскі атрад: “Наш атрад дружны і вясёлы… Мы ахвотна дапамагаем адстаючым вучням, застаёмся з імі пасля заняткаў, тлумачым незразумелае. Цяпер члены нашага атрада прымаюць удзел у аперацыі “Мільён — Радзіме”, збіраем і макулатуру. Усе заробленыя грошы пералічваем у фонд міру”. Вучаніца Бабіроўскай васьмігадовай школы Ала Тара расказвала пра насценную газету “Піянер”, якую кожны месяц выпускалі школьнікі: “… Нядаўна выйшаў чарговы нумар. У заметках, змешчаных у гэтым выпуску, расказваецца, з якімі адзнакамі закончылі піянеры другую чвэрць, які прымаюць удзел ва ўсіх праводзімых мерапрыемствах, чым займаюцца ў вольны час…”

На старонках раённай газеты рэгулярна змяшчаюцца фотарэпартажы пра піянерскае жыццё. Вось, напрыклад, “цікава прайшоў у піянерскім атрадзе імя Г. Казака 6 “Б” класа СШ № 1 збор на тэму: “Славу чалавеку стварае праца”. Па фотаздымках бачна, што мерапрыемства было ўрачыстым: дзяўчынкі-піянеркі і іх піянерважатая, вучаніца 9-га класа Зіна Галамака, прыбраліся ў белыя фартухі.

Піянеры школ раёна стаяць у ганаровай варце на могілках у вёсцы Хваставічы

Альбо вось яшчэ адзін здымак у газеце: піянеры школ раёна стаяць у ганаровай варце на могілках у вёсцы Хваставічы, дзе пахаваны загінуўшыя воіны. “Свята ўшаноўваюць памяць аб загінуўшых воінах і партызанах піянеры і школьнікі нашага раёна. Яны шэфствуюць над магіламі, старанна даглядаюць іх. У дні памятных і знамянальных дат рабяты прыходзяць да помнікаў, каб аддаць даніну павагі паўшым героям”, — такія словы пад гэтым фотаздымкам.

У іншым выпуску тэматычнай старонкі “Наследнікі”, у нататцы “Сталі піянерамі”, расказвалася, як прымалі ў піянеры ў 1984 годзе вучняў СШ № 1 Глуска: “Усхваляваныя, прыгожа апранутыя, прыйшлі на заняткі трэцякласнікі. У іх радасная падзея: прыём у піянеры. Адразу пасля званка вучні выстраіліся на ўрачыстую лінейку… З вялікім хваляваннем быў выслухан тэкст урачыстай клятвы і абяцання піянераў Савецкага Саюза… Надыходзіць урачыстая хвіліна: госці і лепшыя піянеры шостых класаў павязалі трэцякласнікам чырвоныя гальштукі”.

Падшыўку гартала Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Последние новости

Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024
Власть

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
Актуально

В Беларуси 25 апреля начинают выплачивать материальную помощь ко Дню Победы

25 апреля 2024
Общество

«Открой сезон без нарушений!». В Глусском районе 26 апреля пройдет единый день безопасности дорожного движения

25 апреля 2024
Духовность

Таинство Соборования пройдет в Космодамиановском храме в деревне Городок

25 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Общество

Профсоюзы Глусчины: движение вперед

25 апреля 2024
Власть

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

25 апреля 2024
Актуально

Об ответственности за распространение экстремизма

24 апреля 2024
Общество

Олег Дьяченко: “Наша сила – в единстве и сплочённости”

24 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Происшествия

В Глусском районе на пожаре погиб человек

16 апреля 2024
Здоровье

Свободные рабочие дни для прохождения диспансеризации: кому, когда и сколько

18 апреля 2024