Темы

Глушчане далучыліся да ўсебеларускай акцыі “Звон смутку”

Глушчане далучыліся да ўсебеларускай акцыі “Звон смутку”

Усебеларускую патрыятычную акцыю “Звон смутку”, якая прайшла 22 чэрвеня па ўсёй Беларусі, падтрымалі і ў Глуску. У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, у чатыры гадзіны раніцы, да мемарыяла Воінскай Славы прыйшлі старшыня раённага Савета дэпутатаў Вячаслаў Асташэвіч, намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Цімчанка, ваенкам Сяргей Корбут, прадстаўнікі грамадскасці, савета ветэранаў, райкама БРСМ, ветэранаў вайны ў Афганістане, Беларускага саюза афіцэраў, Кампартыі Беларусі. У той вайне, якая пачалася такім жа летнім ранкам 79 год назад і адразу стала народнай, свяшчэннай, загінуў кожны трэці беларус. Глушчына недалічылася многіх сваіх сыноў і дачок. У баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі загінулі 4725 нашых землякоў, карнікамі было закатавана 3126 мірных жыхароў раёна. Мы не маем права забыцца на жахі той вайны, каб яны не паўтараліся зноў, не маем права забыць салдат, якія перамаглі жорсткага ворага і вярнулі мір на нашу зямлю. Усклаўшы кветкі да помніка Радзіме-маці, удзельнікі акцыі ўшанавалі памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота аўтара

Больш фотаздымкаў глядзіце тут

Последние новости

Происшествия

Неисправная печь привела к пожару в Кричевском районе

13 ноября 2025
Читать новость
Актуально

«Ваша квартира выставлена на продажу»: новая уловка для доверчивых граждан

13 ноября 2025
Читать новость
АПК

Спортландию «Гонка чемпионов!» в Глуске посвятили Дню работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК

13 ноября 2025
Читать новость
Власть

Александр Лукашенко заслушал доклады глав Госпогранкомитета, МВД и МИД по ситуации в приграничье, включая литовское направление 

12 ноября 2025
Читать новость
Актуально

В Глусской больнице будет новый рентген-кабинет

12 ноября 2025
Читать новость
Актуально

«Вами гордится страна!» Александр Лукашенко вручил награды заслуженным аграриям Беларуси

11 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем