Темы

Не жыццё, а цэлая эпоха! Юбілей адзначыла ветэран вайны Ніна Уладзіміраўна Кульба

Не жыццё, а цэлая эпоха!  Юбілей адзначыла ветэран вайны Ніна Уладзіміраўна Кульба

Да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Ніны Уладзіміраўны Кульбы карэспандэнты раёнкі звычайна наведваюцца падчас вельмі знамянальных дат  або падзей. Вось і 25 чэрвеня надарылася такая нагода — менавіта ў гэты дзень ёй споўнілася 95 гадоў. Як заўсёды, нас сустрэла акуратная жыццярадасная жанчына. Павіншаваць Ніну Уладзіміраўну прыйшлі (з захаваннем усіх эпідэміялагічных мер бяспекі, безумоўна) начальнік адасобленай групы (Глускага раёна) ваеннага камісарыята г. Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў Сяргей Корбут і сакратар раённага савета ветэранаў Ніна Беразоўская. Былі віншаванні і пажаданні моцнага здароўя, добрага настрою, прыгожыя кветкі і падарунак ад раённага савета ветэранаў. Былі і ўспаміны пра жыццё…

Ніне Уладзіміраўне ў 16 год прыйшлося зведаць увесь жах вайны і фашысцкай акупацыі. Яе разам з бацькамі і маленькім братам хацелі арыштаваць і расстраляць, як родзічаў партызана, але ім удалося ўцячы ў лес. З 1942 года да пачатку 1944-га жылі ў лесе, у зямлянцы: зрабілі нары і на іх спалі. “Падушак не было, коўдры таксама, — распавядае Ніна Уладзіміраўна, — у чым хадзілі па лесе, у тым і спалі. Харчаваліся дрэнна, амаль адною бульбаю. Вясною на ўскрайку лесу прысаджвалі бульбу, даглядалі яе, а потым капалі і захоўвалі ў ямах, якія былі далекавата ад зямлянкі. Зімою, каб нас па слядах не знайшлі, хадзілі па бульбу ноччу, калі ішоў снег. Летам і восенню яшчэ ягады ды грыбы збіралі”. А потым у жыцці маладой дзяўчыны былі нямецкі палон, канцлагер, праца на ваенным заводзе і доўгачаканае вызваленне. Разам з Чырвонай Арміяй у саставе ваенна-будаўнічага сапёрнага батальёна, які ўваходзіў у склад 1-га Украінскага фронта, Ніна Уладзіміраўна дайшла амаль да Берліна. Пасля вайны працавала ў Глуску на сплаўучастку, на маслазаводзе. Потым выйшла замуж і пераехала ў Поўстку. Шмат гадоў працавала прадаўцом у вясковым магазіне ва Усцярхах.

Разам з мужам Ніна Уладзіміраўна выгадавала чацвёра дзетак. Зараз у яе 9 унукаў, 21 праўнук і ўжо нават адна прапраўнучка! Уся вялікая сям’я, як высветлілася, ужо адзначыла юбілейную дату нашай гераіні яшчэ ў верасні. Як так, пытаемся. “Адказ просты, — тлумачыць дачка Ніны Уладзіміраўны Валянціна, — 25 чэрвеня ў мамы афіцыйны дзень нараджэння, па пашпарце, а ў верасні (праўда, не ведаем дакладнай даты) — сапраўдны. Падчас вайны ўсе сямейныя дакументы згубіліся, запісалі дату нараджэння пасля яе вяртання з Германіі як прыйшлося. Раней жа ў вёсках ніхто дзень нараджэння дзяцей не святкаваў, даты не запамінаў, асабліва калі дзяцей было шмат. Арыентаваліся на рэлігійныя святы. Вось і мамін сапраўдны дзень нараджэння мы ведаем прыблізна, толькі што ён у верасні. На святкаванне сабралася ўся наша сям’я, а гэта прыкладна каля 50 чалавек, калі лічыць з дзецьмі. Мы і здымак на памяць зрабілі. Вось ён у нас стаіць на самым пачэсным месцы, каб усе госці бачылі”. І сапраўды, такой вялікай, дружнай сям’і можна толькі пазайздросціць.

На развітанне мы пажадалі Ніне Уладзіміраўне і далей не губляць аптымізму, цікавасці да жыцця і з усіх сіл старацца, каб абавязкова сустрэць 100-гадовы юбілей. “А я і не супраць, — з усмешкай адказала імянінніца. — Зараз жа так цікава, спакойна і добра жыць!”

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Актуально

Акция «Дом без насилия» в Глуске: скандалистов пока предупредили

26 апреля 2024
Актуально

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Происшествия

В Глусском районе на пожаре погиб человек

16 апреля 2024