• Главная
  • О газете
  • Объявления
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Сенажаць. Нарыхтоўка кармоў — зараз вельмі важная справа аграрыяў

Вторник, 16.06.2020 09:00. Category: АПК    

Дырэктар ААТ “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Валянцін Шостак і механізатар Сяргей Зімаеў

Месца, дзе механізатар адкрытага акцыянернага таварыства “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Сяргей Зімаеў касіў шматгадовыя  травы на сена, мы знайшлі адразу. Гэта вядомае многім урочышча Глыбокая Даліна, што побач з Глускам: дамы местачкоўцаў літаральна праз дарогу. Можна сабе ўявіць, як прыемна там у гэты час пахне свежаскошанай травой, яе ж не вузенькая палоска, а адразу шырокія пракосы. Да корманарыхтоўкі Сяргей Іванавіч араў зямлю, цяпер перасеў на трактар з касілкай КПР-9, шырыня захвата 8,7 метра, скошаная маса адразу ўкладваецца ў валкі. Тэхніка новая, працуе добра, механізатар вопытны і адказны, таксама працуе добра, ведае і сваю справу, і тэхнічныя магчымасці касілкі, таму папярэдзіў нас, каб другі раз блізка не падыходзілі, пакуль нажы ў касілцы круцяцца, з-пад іх і каменьчык выскачыць можа. Што да траў, то яны сяголета не вельмі добрыя, было мала вільгаці, але касіць трэба, трэба сена рыхтаваць.

Як патлумачыў нам, прыехаўшы на сенажаць, дырэктар РАПТЗ Валянцін Шостак, свежае залужэнне пашкодзілі веснавыя замаразкі, таму травастой слабы, але ёсць спадзяванне, што цяперашняе пацяпленне і далейшае надвор’е паспрыяюць хуткаму росту травы і першы ўкос у гаспадарцы сяголета будзе не горшы, чым летась. Масавае сенакашэнне тут пачалося ў пачатку чэрвеня, але выбарачна спрабавалі касіць і раней. Разам з касьбой траў на сваіх сенажацях тэхніка РАПТЗ, у складзе сумеснага механізаванага атрада, задзейнічана на зялёным жніве ў “Турыно-агра”, там нарыхтоўкай сенажу на кормаўборачным камбайне зараз (размова адбылася 11 чэрвеня) займаецца Сяргей Шчэрба, адвозяць зялёную масу вадзіцелі Андрэй Шымчык і Уладзімір Клыга. У бліжэйшы час, па словах Валянціна Шостака, у сельгасарганізацыі самі стануць закладваць сянажныя траншэі з канюшыны, злакавых траў і люцэрны. Да таго ж пачатак кармавым адзінкам тут ужо пакладзены: у райаграпрамтэх-забеспячэнні яшчэ да выхадных было нарыхтавана 710 тон сіласу з палосных пасеваў. А патрэбна для грамадскага статка за сезон нарыхтаваць 600 тон сена, 8500 тон сенажу і 9000 тон сіласу, усяго 5460 тон кармавых адзінак, больш за 30 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы. Каб паскорыць і аптымізаваць працэс корманарыхтоўкі, у РАПТЗ і “Турыно-агра” і быў створаны механізаваны атрад, у яго ўваходзяць два корманарыхтоўчыя комплексы, шыроказахватная касілка, граблі, ад шасці да васьмі аўтамабіляў на адвозцы зялёнай масы і на яе трамбоўцы яшчэ адна адзінка тэхнікі. На мінулым тыдні атрад працаваў у “Турыно-агра”, з 13 чэрвеня скіраваў свае намаганні на патрэбы райаграпрамтэхзабеспячэння.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Ганны АЎТУХОВАЙ

« Станьте участниками интернет-марафона «Провожу лето с пользой»
РОВД проводит мероприятия по предупреждению тяжких преступлений в быту »
  • Усебеларускі народны сход
  • Навстречу Всебелорусскому народному собранию
  • Падпіска 2021
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях



  • Рубрики
    • Актуально (1 105)
    • АПК (299)
    • Беларусь помнит (58)
    • Власть (283)
    • Гісторыя Глушчыны (60)
    • Год малой радзімы (80)
    • Год народного единства (0)
    • Духовность (195)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (131)
    • Как выписать газету (2)
    • Культура (200)
    • Общество (4 303)
    • Происшествия (347)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (22)
    • Спорт (290)
    • Творческие проекты (143)
    • Тема недели "БелТА" (113)
    • Усебеларускі народны сход (22)
    • Экономика (285)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2021 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top