Темы

Вазьміце ў падарожжа талісман

Вазьміце ў падарожжа талісман
Старшыня раённага савета піянерскай арганізацыі Святлана Каржнёва

Раённы савет Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі ва ўмовах неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі не спыняў сваю работу, рэалізуючы новыя ідэі, цікавыя праекты, праўда, цяпер у асноўным у інтэрнэт-прасторы.

“Ужо падчас вясенніх канікул школьнікі сталі ўдзельнікамі анлайн-праектаў “Клёвыя канікулы” і “Час па-піянерску”, — расказала старшыня раённага савета ГА “БРПА” Святлана Каржнёва. — У нашай групе ў сацсетках “УКантакце”, “Інстаграм” і “Фэйсбук” дзеці атрымлівалі анлайн-заданні, напрыклад, зрабіць экспрэс-зарадку, прыгатаваць дэсерт для родных, прыдумаць дэвіз дня, пасля чаго фота- або відэасправаздачу размяшчалі ў групе. Такім чынам, застаючыся дома, хлопчыкі і дзяўчаткі праводзілі канікулы цікава і карысна. Найбольш актыўнымі ўдзельнікамі анлайн-праектаў сталі піянеры з сярэдняй школы № 2, гімназіі, Завалочыцкага, Заеліцкага і Усцярхоўскага навучальна-педагагічных комплексаў. Таксама напярэдадні 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне піянеры добраўпарадкоўвалі воінскія пахаванні, ускладвалі да іх кветкі, ушаноўвалі памяць загінуўшых хвілінамі маўчання. Акрамя таго, мы прапанавалі ім паўдзельнічаць у пазнавальным анлайн-квесце “Па слядах Перамогі”, дзе вучні збіралі анлайн-пазл, праходзілі віктарыны, знаёміліся з жыццём піянераў-герояў. Таксама да Дня піянерскага сяброўства быў запушчаны інтэрнэт-чэлендж. Яго ўдзельнікі здымалі відэа з віншаваннямі, стваралі фотакалажы. Цікавымі і арыгінальнымі атрымаліся пажаданні ад піянерскіх дружын з Заеліцкага і Усцярхоўскага НПК. У фае Цэнтра творчасці была арганізавана выстава з піянерскай атрыбутыкай. Дарэчы, тут можна было ўбачыць і пагартаць летапіс раённай піянерскай арганізацыі, створаны мной па ўласным праекце”.

Год назад у беларускіх піянераў з’явіўся талісман — мяккая цацка рысяня Вогнік, і ў Міжнародны дзень аховы дзяцей пачаўся яшчэ адзін займальны анлайн-праект — “Летняе падарожжа Вогніка”. Да 30 чэрвеня ў сацсетках раённай піянерскай арганізацыі неабходна размясціць фота з талісманам на фоне славутасцей нашага раёна. Па выніках праекта будзе створана віртуальная карта, куды нанясуць месцы, дзе пабываў Вогнік, са спасылкамі на тую ці іншую славутасць. Гэты анлайн-праект, адзначыла Святлана Каржнёва, дазволіць пазнаёміць дзяцей і дарослых з найбольш цікавымі мясцінамі раёна. Самых актыўных удзельнікаў узнагародзяць дыпломамі і салодкімі прызамі.

Г. АЎТУХОВА

Фота аўтара

Последние новости

Власть

Лукашенко заслушал доклады Крутого и Кочановой. В числе главного — совещание по Витебщине и мониторинг в торговле 

22 октября 2025
Читать новость
Актуально

С 20 октября по 6 ноября проходит республиканская профилактическая акция «За безопасность вместе!»

22 октября 2025
Читать новость
Общество

Конкурсная программа к Дню отца прошла в ЦКиД «Орион»

22 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Ливия восстанавливают интенсивные отношения

21 октября 2025
Читать новость
Актуально

Прямую линию проведет 22 октября заместитель начальника Могилевской таможни Михаил Артюховский

21 октября 2025
Читать новость
Общество

Семейные старты. На районный спортивный праздник пригласили глусские семьи

21 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем