Темы

Глушчане намалацілі звыш пяці тысяч тон зерня

Глушчане намалацілі звыш пяці тысяч тон зерня

Амаль дзве тысячы гектараў зерневых зжалі ў Глускім раёне: на раніцу панядзелка было ўбрана 1926 га, гэта 21,6 % ад усёй плошчы, намалочана 5198 тон зерня, і ўраджайнасць склала 27 цэнтнераў з гектара. Для параўнання, у мінулым годзе жніво пачалося тыдні на два раней, да 27 ліпеня тады было ўбрана 43 %, на паўтары тысячы гектараў болей, чым зараз, а намалочана толькі крыху болей — 5952 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 17,3 ц/га.

З гектара азімага жыта ў аграфірме “Слаўгарадскі” бяруць 28,6 цэнтнера, у РАПТЗ — 26,1 цэнтнера, у эксбазе “Глуск” — 25,8 цэнтнера, а з улікам усіх гаспадарак па раёне выходзіць крыху болей за 25 цэнтнераў на круг. На ўчарашнюю раніцу жыта ўбралі на 1051 гектары, гэта 23 з паловай працэнты ад усёй яго плошчы. У лік дзяржзаказу адпраўлена 394 тоны жыта.

Ураджайнасць азімага трыцікале ў сярэднім па раёне — 28,9 ц/га, вышэй за сярэднераённую ў “Турыно-агра” — 32,5 ц/га, праўда, тут зжалі толькі 8 гектараў з неабходных 95, і ў эксбазе “Глуск” — 32,3 ц/га. Трыцікале зжата ў раёне на 785 гектарах.

Працягваюцца іншыя палявыя работы: у гаспадарках убіраюць салому з палёў, апрацоўваюць гліфасатамі ячмень, плюшчаць зерне, вядуць корманарыхтоўку. Сена назапашана 2451 тона, гэта 57 % ад патрэбы, сенажу амаль 37 тысяч тон (62 %). У плёнцы сенажу закладзена 2142 тоны, больш за паўтары тысячы тон ужо звезена з палёў. Кармавых адзінак у раёне нарыхтавана 11 635 тон, на адну ўмоўную галаву — 8,80 ц к. адз.

Інфармацыя падрыхтавана па даных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні на 27 ліпеня

Последние новости

Общество

Без цяпла, зарплат, з вірусам крадзяжоў і інфляцыяй у 244 працэнты. Як мы жылі трыццаць год назад

28 сентября 2025
Читать новость
Общество

Память школьных лет

27 сентября 2025
Читать новость
АПК

Глусчина празднует «Дожинки»! Фоторепортаж

26 сентября 2025
Читать новость
АПК

Председатель Глусского райисполкома Алексей ЖУРАВЛЁВ: «Дожинки» — это праздник единства и преемственности»

26 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Лукашенко заявил о возможности строительства АЭС на востоке Беларуси с расчетом на новые регионы России

26 сентября 2025
Читать новость
АПК

В Глусском районе сегодня чествуют участников жатвы!

26 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем