Темы

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц сустрэўся з жыхарамі Глускага раёна

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц сустрэўся з жыхарамі Глускага раёна

Параўноўваючы, як выглядаў Глуск год назад і як выглядае зараз, губернатар Магілёўшчыны адзначыў вялікую работу, якую выканалі глушчане, як памножылі тое, што было зроблена летась. “Я ганаруся вамі, я рады, што ў вас ёсць годныя майстры, адмысловыя ўмельцы, што вы любіце і ўпрыгожваеце свой горад,” — сказаў ён.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц 24 ліпеня правёў сустрэчу з жыхарамі Глускага раёна. Яна праходзіла ў Цэнтры культуры “Арыён”, які быў рэканструяваны ў мінулым годзе. Глушчына насамрэч прадаўжае сваё развіццё як у плане добраўпарадкавання, так і ў вытворчасці, адзначыў у сваім выступленні старшыня Глускага райвыканкама Сцяпан Чачуха. За першае паўгоддзе 2020 года выканана 7 з 11 прагнозных паказчыкаў, расце вытворчасць валавай прадукцыі — тэмп росту складае 103,3 працэнта. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы перавышае 18 тысяч (з пачатку гэтага года яно прырасло на 500 галоў), вытворчасць малака павялічылася на 6,9 працэнта, добрыя вынікі ў раслінаводстве: на 24 ліпеня было ўбрана больш за тысячу гектараў зерневых, іх ураджайнасць ледзь не ўдвая перавышае мінулагоднюю, да канца гэтага месяца парк сельскагаспадарчай тэхнікі папоўніцца васьмю новымі камбайнамі. У раёне прадаўжаецца будаўніцтва і рамонт жылля і сацыяльных аб’ектаў (СШ № 2, бальніца), а сярэдняя заработная плата за чэрвень склала 895 рублёў. Усё гэта сведчыць пра стабільнае і паступальнае развіццё, падкрэсліў кіраўнік раёна і падзякаваў абласному выканаўчаму камітэту і асабіста губернатару за разуменне і заўсёдную падтрымку і дапамогу, якая аказваецца раёну.

Леанід Заяц таксама адзначыў рух наперад і развіццё Глушчыны, дастаткова было праехаць па раёне, прайсціся па вуліцах. Глушчане не толькі захавалі зробленае, але і шмат што дабавілі свайго ў аблічча Глуска, раённы цэнтр утрымліваецца ў парадку і добра выглядае. Старшыня аблвыканкама падкрэсліў, што ў вобласці, як і ў краіне ў цэлым, шмат увагі ўдзяляецца стварэнню ўмоў для таго, каб маглі годна жыць і самарэалізоўвацца людзі — дзеці, моладзь, пенсіянеры. Асаблівая ўвага — развіццю сістэмы аховы здароўя, губернатар згадаў пра будаўніцтва раддома ў Магілёве і паліклінікі ў раёне Казіміраўка, рамонт бальніцы ў Асіповічах, цяпер, у адказ на просьбы медыкаў, у абласным цэнтры пачата будаўніцтва кардыялагічнага корпуса, работу плануецца завяршыць у наступным годзе.

За ўвагу да сістэмы аховы здароўя і патрэб медыкаў Леаніду Зайцу падзякавала галоўны ўрач раённай бальніцы Ірына Пятрова. “Вы з мікрахірургічнай дакладнасцю падыходзіце да выканання нашых запытаў і патрэб, мы поўнасцю забяспечаны ўсім неабходным”, — адзначыла яна і падкрэсліла, што медыкі раёна пацвердзілі свой прафесіяналізм і паказалі, што ўмеюць працаваць у напружаных і нават надзвычайных умовах, якія склаліся з-за пандэміі апошнім часам. Падзяка кіраўніцтву вобласці і раёна прагучала і ад жыхаркі Глуска Таццяны Мардусевіч.

Паступілі з залы да старшыні аблвыканкама і просьбы, яны тычыліся дапамогі ў будаўніцтве сацыяльнага жылля для сірот і арэнднага жылля для маладых спецыялістаў, завяршэння рамонту (у прыватнасці, вонкавай аддзелкі і асфальтавання тэрыторыі) школы № 2, магчымасці адкрыцця новай вытворчасці ў Глуску, хоць бы і на базе невыкарыстоўваемых аб’ектаў і плошчаў. Кіраўнік вобласці пагадзіўся, што ўзнятыя пытанні вельмі важныя і па першых двух паабяцаў канкрэтную дапамогу, а адносна новай вытворчасці — разгледзець варыянты і магчымасці. Будзем разам працаваць на карысць людзей, запэўніў Леанід Заяц.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Ганны АЎТУХОВАЙ

Последние новости

Творческие проекты

Пра што пісала “Радзіма” 30 год назад

19 октября 2025
Читать новость
Общество

Каких специалистов готовят в военных вузах, рассказали глусским школьникам

18 октября 2025
Читать новость
Общество

Глусский парень Арсений Окрут на погранзаставе

18 октября 2025
Читать новость
Актуально

Заместитель Председателя КГК Андрей Лобович провел прием граждан в Глусском районе

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 18—19 октября

17 октября 2025
Читать новость
Культура

В Глусском районе чествовали работников культуры

17 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем