Темы

З партызанскага дзённіка Станіслава Шумоўскага

З партызанскага дзённіка Станіслава Шумоўскага

 

Станіслаў Шумоўскі — партызан, рэдактар
падпольнай раённай газеты “Сацыялістычная вёска”

У 1984 годзе, калі Беларусь рыхтавалася да 40-годдзя вызвалення рэспублікі ад фашысцкіх захопнікаў, у раённай газеце “Сцяг Радзімы” быў надрукаваны вельмі цікавы матэрыял пад назвай “Радкі з партызанскага дзённіка”. Аўтарам гэтых радкоў быў рэдактар падпольнай раённай газеты “Сацыялістычная вёска” Станіслаў Шумоўскі, які пісаў для газеты і адначасова вёў запісы для сябе. Гэтыя нататкі ўнікальныя, таму што пісаў іх чалавек, які сам быў у гушчы падзей, удзельнічаў у партызанскіх аперацыях, можна сказаць, што ён быў рэальным ваенным летапісцам. Прапануем і вашай увазе, паважаныя чытачы, урыўкі з партызанскага дзённіка, які быў надрукаваны ў раёнцы 36 гадоў назад.

“12.5.42 г. У членаў атрада вялікая радасць — пацвердзіліся слухі аб высадцы дэсанту. Камандзір паведаміў аб тым, што тры чалавекі ўжо знаходзяцца ў суседнім атрадзе і там зрабілі заказ на новую зброю… Вечарам вярнулася з задання разведка. Паведаміла аб тым, што ў Даколі арганізоўваецца паліцыя і што ўжо набралі дваццаць чалавек. Праўда, пакуль зброю ім не выдалі.

20.5.42 г. На світанку была чутна моцная стральба. Гэта наш і два суседнія атрады дзейнічалі супраць атрада паліцаяў вёскі Даколь. Партызаны шчыльным кальцом акружылі подлых здраднікаў. Яны спрабавалі аказваць супраціўленне, але не тут-та было. Згараючы ад нянавісці да паліцэйскіх, партызаны знішчалі аднаго за другім. У выніку было забіта адзінаццаць чалавек. Узятая зброя пайшла на ўзбраенне атрада.

21.5.42 г. Сёння поўны адпачынак. Усё яшчэ пад уражаннем учарашняга пахода і разгрома дакольскай паліцыі. Партызаны захапілі ў баі два ручных рускіх кулямёты і адзін нямецкі, мінамёт.

29.4.42 г. Наш атрад і суседні т. Гуляева вайшлі ў вёску Барбароў, дзе ў той дзень захапілі ў расплох каля пяцідзесяці паліцэйскіх. Пры першай чарзе кулямётаў гэтыя паскуды збеглі, пакінуўшы нарабаванае ў павозках…

2.6.42 г. Хадзілі ў вёску Трайчаны на нарыхтоўку хлеба.

4.6.42 г. Разам з партызанамі Гуляева адправіліся на аперацыю ў Даколь, дзе стаялі немцы. Ішлі вечарам і ноччу. Шлях цяжкі. Балота. Перад раніцай разведка ўстанавіла: у вёсцы каля трохсот гітлераўцаў, што пераўзышло ранейшыя меркаванні. Таму ўвязвацца ў бой не сталі, паколькі яўна ўступалі ў колькасці. Абмежаваліся толькі тым, што замініравалі некалькі ўчасткаў.

6.6.42 г. Падняліся ў дзве гадзіны ночы. Ішлі ціха. Падышлі да “Залатой горкі”. Раніца свежая. Вецер вельмі халодны. Распалажыліся. Кожнаму паказана, дзе яго месца, і растлумачана задача. Чакаючы падыходу гуляеўцаў, распалілі два кастры. Пакуль грэліся, нехта ціха сказаў, што па дарозе з Барбарова ідзе тры чалавекі. На гэта неяк не звярнулі ўвагі. І раптам чуем, як нашы кулямёты “загаварылі”.

Усе пахапаліся за зброю і занялі свае месцы. Праціўнік таксама залёг у бліжэйшай канаве. Але ўсё роўна гітлераўцы не вытрымліваюць нашага шквальнага агню. Выдатна б’е па іх пазіцыях кулямётчык Кураленя. Вораг пачаў адыходзіць. Камандзір аддзялення Ігнат Дроб выскоквае на дарогу, аднак шальная куля валіць яго на зямлю… У выніку бою каля пятнаццаці немцаў так і засталіся ў канавах, а нам “перапалі” вялікія трафеі. Больш усяго спадабаўся дваццацізарадны нямецкі кулямёт. Балотам і лесам прабіраемся назад у сваё распалажэнне…

7.6.42 г. Усе гавораць аб учарашнім баі і аб гібелі Ігната. Сёння пахавалі яго. Над магілаю камандзір сказаў прамову.

8.6.42 г. З штаба атрадаў атрымалі лістоўкі. Вырашана правесці сходы ва ўсіх вёсках, што вакол нас. Пагаварыць на іх аб міжнародным становішчы, памоле хлеба для калгаснікаў.

13.6.42 г. У 4 гадзіны раніцы выйшлі ў паход на в. Катка, дзе распаложаны нямецкі штаб. Аперацыя задумана вялікая, удзел у ёй павінны прыняць прадстаўнікі адзінаццаці атрадаў. Роўна ў 7 гадзін мы дайшлі да вёскі Слабодка. Камандзіры сталі збірацца на нараду. Але амаль тут жа быў затрыманы чалавек, які паведаміў аб тым, што ўвесь план нашай аперацыі вядомы немцам. Што каля 250 фашыстаў стаіць у Замасточчы, дзе па гэтаму плану павінен быў сядзець наш атрад. Знайшоўся з Забалацці здраднік, які паведаміў аб нашых замыслах немцам.

Камандзіры, параіўшыся, вырашылі аперацыю адкласці. Група нашых байцоў пайшла ў вёску Бабровічы, каб даведацца аб прозвішчы здрадніка. Яно стала вядомым. І раніцай мы былі ў Харомцах, каб узяць яго, аднак злавіць не ўдалося.

15.VII.42 г. Ішлі ўсю ноч і парадкам стаміліся, падышлі да Хваставіцкага пасёлка і тут спыніліся. Выбраўшы месца пазручней, залеглі. Раніца. Ледзь узышло сонца, як на дарозе паказаліся падводы. Нашы вартавыя затрымалі іх. Гэта калгаснікі вязуць малако ў Глуск. Вельмі хутка бітоны апынуліся на зямлі. Вось некаторыя напаўняюць флягі,  а іншыя кінжаламі буравяць дзіркі, каб немцам яно не дасталося. На адной з падвод затрымалі аднаго здрадніка са Слабодкі, які вельмі жадаў бы зрабіць падарунак фрыцам, асабліва каменданту. Вёз лісу, якую нядаўна спаймаў у лесе. Але пры сустрэчы з партызанамі так разгубіўся, што хітрая збегла ад яго…

21.7.42 г. Група нашага атрада, больш трыццаці чалавек, пайшла ў вёску Клетнае для знішчэння мастоў, цераз якія праціўнік падвозіць прадукты для сваіх часцей, стаячых у в. Катка і Барбарова. Дружна ўзяліся партызаны рубіць і раскідваць мост. Праз дзве гадзіны ад маста нічога не засталося. Другі мост у в. Нова-Андрэяўка быў спалены…

Сярэдзіна жніўня. Слаўкавіцкі партызанскі гарнізон з трох атрадаў вырашыў напасці на добраахвотнікаў, распаложаных у 12 кіламетрах ад нас у в. Барбароў. Падышлі ноччу. Вакол цішыня, толькі зрэдку пракрычыць напужана дрозд… Лугі пакрыты туманам. Родная зямля! Як баліць за цябе сёння душа…

…Сёння плануецца буйная аперацыя. Камандаванню партызанскаму стала вядома, што немцы хочуць напасці на нас. І партызаны вырашылі ўзяць ініцыятыву ў свае рукі, апярэдзіўшы іх. Нам удалося акружыць немцаў і з дапамогай гарматы выкурваць з месц, дзе яны за ноч акапаліся. За гэты час акцябрскія атрады занялі вёскі Катка, Халопенічы, Замасточча, Касарычы, а атрад Бумажкова — Слабодку. Бой ішоў цэлы дзень. У выніку яго партызаны толькі палонных узялі пяцьдзесят чалавек: паліцэйскіх і добраахвотнікаў.

2 верасня. Ноччу мой узвод паднялі па трывозе. Да нас з в. Барбарова перайшло два добраахвотнікі, якія паведамілі, што немцы збіраюцца ўгнаць жывёлу з Забалацця ў колькасці 200 галоў. Мы прасядзелі ў засадзе, але немцы так і не з’явіліся.

8.09.42 г. Спім у свірне. Бачу нейкі страшэнны сон. Раптам Віця будзіць мяне і паведамляе, што чутна кулямётная стральба. Ідзем да в. Малкава, дзе застава Жоры сустрэлася з добраахвотнікамі. Дакрочыўшы да Сцягу, даведаліся, што добраахвотнікі ўцяклі, узяўшы ў палон нашага партызана, якога цяжка паранілі…

10.IX.42 г. Ноч. Я дзяжуру па атраду. Недзе далёка чуваць стральба. Бліжэй да раніцы стрэлы былі ўжо недзе побач. Хутка мы ўбачылі некалькі ракет. Стала зразумелым: добраахвотнікі наступаюць. Вось іх ужо відаць у канцы пасёлка. Бягу да ўзвода, які распалажыўся на ўскрайку леса. Па дзеяннях добраахвотнікаў зразумела: ім патрэбна ўгнаць жывёлу. Калі яны пачалі дабірацца да авечак, кулямётчык Марціновіч адкрыў агонь, аднаго забіўшы, трох параніўшы. Тады па нас адкрылі мінамётны агонь і мы вымушаны былі адысці. Але толькі часова, бо падключыліся нашы артылерысты, уклаўшыя яшчэ дзесяць гітлераўцаў…

19.ІХ.42 г. Усталі на світанні і пайшлі ў засаду. Чакалі праціўніка доўга. Нарэшце гадзін у 9 паказаліся першыя добраахвотнікі, а за імі калона і абоз. Мы разбіліся на дзве групы. Мой узвод каля самай дарогі. Падпускаем разведку праціўніка і адкрываем агонь. А кулямётчык Аляксей пачаў страляць па калоне. Такой сустрэчы яны не чакалі. Усе пачалі валіцца на зямлю, а нашы чэргі былі ўсё трапнейшымі. Нарэшце і фрыцы пачалі прымаць баявы парадак і страляць па нас. Яшчэ мінуты тры, і яны адкрылі моцны кулямётна-мінамётны агонь. Мы адышлі… Абоз фашыстаў пачаў павольна рухацца, але быў зноў абстраляны. Так паўтарылася некалькі разоў, пакуль сваімі манеўрамі партызаны не загналі немцаў на міны, зараней пастаўленыя Віцькай. І паляцелі ўверх немцы разам са сваім абмундзіраваннем. Усяго добраахвотнікі згубілі 102 чалавекі. Перад боем нам паведамілі, што другая рота батальёна “Беразіна”, перабіўшы паліцыю і гестапаўцаў, перайшла на бок партызан.

21.ІХ.42 г. Сёння я і Віця ездзілі ў Жывунь дагаворвацца з прыёмнікам. Сустрэлі там добраахвотнікаў, якія здаліся партызанам. Некаторых з іх пачалі расфарміроўваць па групах у атрады.

3.Х.42 г. Група ў чалавек дзесяць пайшла ў Даколь. Там былі паліцэйскія, прыехаўшыя з Глуска капаць бульбу. Засеўшы за мастом, партызаны чакалі іх вяртання. А калі трое паліцэйскіх паказаліся тут, пачалася стральба. Адзін зваліўся ў канаву, а двое другіх кінуліся бегчы. Таго, што ў канаве, затрымалі. Кароткі допыт, некалькі стрэлаў, і адным здраднікам менш  стала на зямлі.

  1.ХІ.42 г. Як доўга не вёў дзённіка, усё не да гэтага было. Не так даўно наша група хадзіла пад Турыно, дзе злавіла былога старшыню турынскога калгаса і расстраляла яго за здраду Радзіме. За тое, што па яго подлых даносах быў павешаны гітлераўцамі не адзін савецкі грамадзянін.

Апошнім часам працую радыстам. Слухаю і прымаю зводку Савінфармбюро, каб затым выхоўваць байцоў у духу непрымірымасці і нянавісці да ворагаў.

18.ІІ.43 г. Сёння з задання вярнуліся сем камсамольцаў… Саша, увайшоўшы, адразу далажыў, што задача выканана: чатыры фрыцы забіты, адзін паранены.

19.ІІ.43 г. Ездзіў у штаб брыгады да Цюрына. Аддаў некаторыя матэрыялы аб баявых аперацыях, аб людзях, якія ў іх удзельнічалі, для публікацыі ў газеце “Чырвоная змена”.

3.ІІІ.43 г. Ноччу атрад падымалі па трывозе. Сігналам для яе стала ракета ў раёне Клетнага. На паўднёвым усходзе ўсю ноч быў бачны пажар: немцы паляць вёскі…Над пасёлкам Чапаева самалёт скінуў вялікую колькасць бомб. У адно імгненне ўсе хаты пакрыліся клубамі чорнага дыму. Адбамбіўшыся, лётчык яшчэ некаторы час кружыў над вёскай, паліваючы яе кулямётным агнём.

4—5.ІІІ.43 г. Бамбёжка працягвалася яшчэ тры дні, і зарава пажараў было відаць здалёк.

15.ІІІ.43 г. У тры гадзіны ночы атрад пайшоў на засаду… Праціўніка чакалі з боку вёскі Даколь, а ён нечакана з’явіўся з тылу, з боку вёскі Нова-Андрэяўка. Мы ўбачылі, як рухаецца дзевяць павозак, гружаных абмундзіраваннем і боепрыпасамі. Яны суправаджаліся некалькімі немцамі і паліцэйскімі. Пачакаўшы крыху, адкрылі агонь. У гэтым баі загінулі Касько і Цюрын.

19.ІІІ.43 г. Раніцай камандзір сабраў народ. Сказаў, што ў Глуск прыбыў карніцкі атрад на тысячу чалавек, прайшоўшы падрыхтоўку ў Бабруйску. Можна чакаць нападзення, і таму выстаўлены ўзмоцнены дазор”.

Последние новости

АПК

Галоўнае — захаваць маладняк. На семінары-нарадзе, які прайшоў у Глусскім раёне, разглядалі тэхналагічныя аспекты захаванасці і вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы

28 марта 2024
Общество

Реконструкция линейно-кабельных сооружений проводится в Глуске

28 марта 2024
Общество

Районные соревнования по настольному теннису прошли в Глуске

28 марта 2024
Актуально

Надо брать! Новый кредит на потребительские нужды «На родныя тавары» запустил Беларусбанк

27 марта 2024
Актуально

В Могилёвской области дорожные предприятия приступили к озеленению транспортных развязок и придорожных полос

27 марта 2024
Общество

Право знать! В Глуске прошел правовой брейн-ринг

27 марта 2024
Власть

Лукашенко о полете белорусского космонавта: это не только имидж страны, мы — космическая держава

27 марта 2024
Актуально

Над «Крокусом» молитва прозвучит: жлобинчанка Юлия Андросова выразила свою скорбь в стихах

27 марта 2024
РОЧС информирует

На заметку потребителю

27 марта 2024
РОЧС информирует

Более 5000 объектов области оборудованы системами пожарной автоматики

27 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

К 100-летию Глусского района объявлен конкурс на лучший логотип. Положение о проведении районного конкурса

20 марта 2024
Культура

Семья Дербеевых представит Глусский район в конкурсе “Семья года”

20 марта 2024
Общество

Торжественное мероприятие ко Дню работников бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства состоялось в Глуске

22 марта 2024
Общество

Планы у дорожников большие. Интервью с начальником Глусского ДРСУ-213 Иваном Радько

21 марта 2024
Общество

Так в РОВД заведено. На заслуженный отдых проводили первого заместителя начальника Глусского райотдела

26 марта 2024
Общество

В Глуске в День Конституции провели интеллектуальную игру «Жизнь по закону» для старшеклассников школ района. Фоторепортаж

15 марта 2024
Культура

Пойдемте зиму провожать! Народное гулянье «Масленица» пройдет в Глуске 16 марта

15 марта 2024
Общество

Александр Багель выдвинут кандидатом в члены Совета Республики от Глусского района

22 марта 2024