• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Больш за 400 сем’яў, дзе выхоўваюцца дзеці-школьнікі, атрымалі дапамогу на падрыхтоўку да школы

Вторник, 25.08.2020 11:00. Category: Общество    

Больш за 400 сем’яў, дзе выхоўваюцца дзеці-школьнікі, атрымалі дапамогу на падрыхтоўку да школы. Сродкі выдзяляюцца як з бюджэту, у рамках дзяржаўных праграм і адраснай дзярждапамогі, так і арганізацыямі, установамі, прадпрыемствамі, грамадскімі арганізацыямі і прафсаюзамі.

Як расказала рэдакцыі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Кірэй, у рамках Дзяржпраграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь” аднаразовая дапамога да навучальнага года аказана 182 сем’ям, дзе выхоўваюцца трое і больш дзяцей, на агульную суму 30 168 рублёў (дапамога разлічвалася на кожнага навучэнца). Яшчэ 10 660 рублёў адраснай сацыяльнай дапамогі дзесяці малазабяспечаным і шматдзетным сем’ям было назначана, пачынаючы з 1 ліпеня, у выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі, і адна маламаёмасная сям’я з трыма дзецьмі атрымала 90 рублёў адраснай дапамогі аднаразова. Тром малазабяспечаным сем’ям дапамогу на 245 рублёў аказала раённая арганізацыя БРСМ, 2472 рублі 62 шматдзетным сем’ям выдзелена на падрыхтоўку да школы па лініі прафсаюзаў.

Кожны год дапамагаюць сваім работнікам сабраць дзяцей у школу мясцовыя арганізацыі, прадпрыемствы і ўстановы. Вось і сяголета (па інфармацыі на 21 жніўня) 118 сем’яў з 12 працоўных калектываў атрымалі 12 327 рублёў матэрыяльнай дапамогі. Тут Алена Кірэй выдзяляе такія вялікія па колькасці працуючых арганізацыі, як раённае спажывецкае таварыства, дзе 26 шматдзетным сем’ям на 57 дзяцей выплацілі 1710 рублёў, і Глускі лясгас — тут сума выплат  53 сем’ям на 95 дзяцей склала 7398 рублёў, з іх шматдзетнымі з’яўляюцца 14 сем’яў. Некаторыя іншыя арганізацыі, у залежнасці ад магчымасцяў, таксама выдзялялі дапамогу не толькі шматдзетным, а ўсім сем’ям сваіх работнікаў, дзе ёсць школьнікі. Такім чынам зараз 406 сем’яў Глускага раёна (у іх ліку 346 шматдзетных і малазабяспечаных) атрымалі дапамогу на падрыхтоўку да школы 836 дзяцей, сума выплат перавысіла 56 тысяч рублёў, і гэта не канчатковыя лічбы, падкрэслівае Алена Кірэй, бо выплаты прадоўжацца.

Т. ЛУГАВАЯ

« Специальное комплексное мероприятие «Внимание — дети!» пройдет в Могилёвской области с 25 августа по 5 сентября
Яркое тематическое граффити украсило стену одного из гаражей по улице Кирова в Глуске »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 119)
    • АПК (404)
    • Беларусь помнит (156)
    • Власть (474)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (10)
    • Духовность (178)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (63)
    • Культура (319)
    • Общество (5 128)
    • Происшествия (398)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (358)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (407)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top