• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Гарачыя дні ўборачнай

Понедельник, 17.08.2020 17:01. Category: АПК    

На ўчарашнюю раніцу, 17 жніўня, у “Турыно-агра” заставаўся да ўборкі адзін гектар зерневых і зернебабовых культур, у РАПТЗ — 14, у “Глускай Зары” — 16, а ў “Зары Камуны” з уборкай справіліся поўнасцю (акрамя грэчкі і проса). Па раёне ў цэлым жніво праведзена на 96,1 працэнта, на пачатак панядзелка ўбраць заставалася 291 гектар, з іх 104 у эксбазе “Глуск” і 156 у “Слаўгарадскім”. Сярэдняя ўраджайнасць склалася на ўзроўні 24,3 цэнтнера з гектара. Найбольш высокія намалоты сяголета ў “Турыно-агра”, у цэлым па гаспадарцы ураджайнасць зерневых і зернебабовых культур склала 27,3 цэнтнера з гектара. Азімага жыта тут намалочваюць па 22,5 цэнтнера на круг, ячменю — па 23,11, азімага трыцікале — па 30,1 цэнтнера, вельмі парадаваў сяголета авёс, яго на кожным гектары сабралі па 43,6 цэнтнера. Авёс — лідар па ўраджайнасці сярод культур і ў цэлым па раёне — 29,3 ц/га, наступны паказчык за азімым трыцікале — 28,2, ураджайнасць азімага жыта — 22,5, ячменю — 20,5 цэнтнера з гектара. Што казаць, хлебаробы раёна могуць быць задаволены жнівом: агульны намалот зерневых і зернебабовых культур склаў 17 270 тон, для параўнання заўважым, што летась было сабрана 10 542 тоны зерня.
Кармавая база сяголета таксама больш трывалая, чым год назад: нарыхтавана 13 390 тон кармавых адзінак (на дзве тысячы тон болей), гэта амаль 34 працэнты да патрэбнага, на адну ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы маецца 10,13 цэнтнера кармавых адзінак, нарыхтоўка кармоў прадаўжаецца. Убрана 5836 гектараў траў, у тым ліку 214 люцэрны, назапашана 3272 тоны сена (76 працэнтаў да плану), 41 327 тон сенажу, або 69 працэнтаў. Сенажу ў плёнцы звезена 1942 тоны. Па нарыхтоўцы кармоў усіх апераджае райаграпрамтэхзабеспячэнне, дзе заданні па сене і сенажы ўжо выкананы і перавыкананы.
Гэтымі гарачымі днямі вядуцца і іншыя палявыя работы. У прыватнасці, убрана 169 гектараў злакавых траў, больш як на 500 гектарах праведзена перазалужэнне пашаў, узарана амаль тысяча гектараў глебы пад азімы рапс, салома пасля зерневых здробнена на 1192 гектарах, на 2254 гектарах запрасавана, з 1524 гектараў звезена. Ідзе падрыхтоўка да азімай сяўбы: на 1220 гектарах унесены калійныя ўдабрэнні.

Інфармацыя падрыхтавана па даных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні на 17 жніўня

« В поддержку мира, безопасности и спокойствия в Беларуси
В Глусском лесхозе выращивают голубику »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 119)
    • АПК (404)
    • Беларусь помнит (156)
    • Власть (474)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (10)
    • Духовность (178)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (63)
    • Культура (319)
    • Общество (5 126)
    • Происшествия (398)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (358)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (407)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top