Темы

Жніво ў эксперыментальнай базе “Глуск”

Жніво ў эксперыментальнай базе “Глуск”
Сяргей і Мікіта Прыбышы, кіраўнік эксбазы “Глуск” Аляксандр Семідотчанка

Мы сустрэліся на так званым Газавым полі, яно непадалёк ад калаціцкай фермы. Тут былі амаль усе ўдзельнікі сяголетняга жніва ў эксперыментальнай базе “Глуск” на чале з кіраўніком гаспадаркі Аляксандрам Семідотчанкам і галоўным аграномам Марынай Сяргейчык. З 65 гектарамі азімага жыта, што вырасла і выспела ў гэтым урочышчы, можна справіцца і за дзень, кажа Аляксандр Аляксандравіч, калі прыхваціцца ўсім разам і калі не пойдзе дождж, вядома. Таму на ўскрайку поля і сабраліся ўсе задзейнічаныя зараз чатыры зернеўборачныя экіпа-жы са сваімі камбайнамі. Паглядзеўшы жыта, выра-шылі пачакаць з паўга-дзіны, пакуль яно больш падсохне пасля ночы. Азімае жыта бяруць з поля пры вільготнасці працэнтаў 18—20, расказвае Аляксандр Семідотчанка, а трыцікале вазілі сушэйшым — 16—18, да аптымальных 14 працэнтаў збожжа даводзіцца ўжо на зернесушыльных комплексах. Іх у гаспадарцы два, абодва ў Макавічах, на адной сушылцы працуюць Юрый Герман і Васіль Кісялевіч (на 30 ліпеня дапрацавалі 487 тон), на другой — Міхаіл Бабіч (дапрацаваў 642 тоны зерня і 116 тон рапсу).

Сямейны экіпаж: Ігар Гаўрыленка і Генадзь Свірыдаў

Дарэчы, уборка рапсу ў гаспадарцы ўжо завершана, дзеліцца першымі вынікамі работ Марына Сяргейчык (з яго жніво ў эксбазе і пачалося), намалацілі 128,6 тоны. Парадавала азімае трыцікале: са 194 гектараў узялі больш за 625 тон, гэта звыш 32 цэнтнераў з кожнага гектара. Зараз жнуць азімае жыта: убралі  ўжо 259 гектараў, намалот — 680 тон пры сярэдняй ураджайнасці 26,2 цэнтнера. Агульная плошча зерневых, якую патрэбна ўбраць, у эксперыментальнай базе “Глуск” складае сяголета 1629 гектараў, болей за чвэрць ад гэтага (453 гектары) ужо зжалі, намалот перавысіў 1300 тон.

Сямейны экіпаж: Мікіта і Аляксандр Галамакі
Раман Насановіч і Валерый Навічонак

Вяртаючыся да нашага прыезду на Газавае поле, заўважу, што карэспандэнтам змушанае чаканне камбайнераў было на руку: мы маглі спакойна і пагаварыць, распытаць пра людзей і работу, і сфатаграфаваць іх паасобку, экіпажамі і разам. Як ужо адзначана, пачалі гэта жніво ў эксбазе чатыры экіпажы. Старшы камбайнер Валерый Навічонак працуе з Раманам Насановічам (намалот 353 тоны), а Аляксандр Галамака ўзяў сабе ў памочнікі сына Мікіту (намалот 328 тон). Гэта свае кадры, тлумачыць Марына Сяргейчык. У двух другіх экіпажах старшыя камбайнеры накіраваны з лясгаса і, дарэчы, таксама працуюць з сынамі: Сяргей Прыбыш і Мікіта Прыбыш (з намалотам 469 тон яны ў гаспадарцы з’яўляюцца лідарамі жніва), Генадзь Свірыдаў і Ігар Гаўрыленка (намалот 153 тоны).

Галоўны аграном Марына Сяргейчык

Пяты экіпаж, які заканчвае рамонт камбайна і хутка выйдзе ў поле, складаюць зноў жа блізкія сваякі, браты Аляксандр і Дзмітрый Дзядзюлі. Такім чынам, з пяці экіпажаў тры — сямейныя, звяртае ўвагу на такую асаблівасць дырэктар эксбазы, зрэшты, гэта не проста цікавы факт у статыстыцы жніва, а своеасаблівая гарантыя якасці работы, бо вядома, што свой свайму хутчэй растлумачыць, свой свайго хутчэй паслухае і зразумее, асабліва калі гэта бацька і сын. А я звярнула ўвагу яшчэ на два аднолькавыя прозвішчы. Так і ёсць: вадзіцелі на адвозцы Іван і Мікалай Арцёмчыкі — браты (перавезлі адпаведна 348 і 188 тон). Ну і праўда, сямейныя падрады на жніве.

Механізатар Аляксандр Кісялевіч

Акрамя названых, адвозяць зерне ад камбайнаў Уладзімір Прыгара (перавёз 242 тоны) і Віктар Паддубіцкі (перавёз 453 тоны, ён, дарэчы, не толькі ў межах гаспадаркі курсіруе, калі трэба, і ў Бабруйск на гідролізны завод зерне возіць). Не апошнюю ролю ў ланцужку жніўных работ выконвае Аляксандр Кісялевіч, ён працуе на прэс-падборшчыку, па 200 цюкоў за дзень скручвае на сваім МТЗ-1221 з ПР-Ф-180, хваліць механі-затара кіраўнік гаспадаркі. Зрэшты, і пра ўсіх удзель-нікаў жніва Аляксандр Семідотчанка адзываецца станоўча, добра людзі працуюць, вопыт маюць, разумеюць што да чаго, з часам не лічацца. Нават калі каласы вільготныя і з выхадам у поле трэба пачакаць, то на рабоце яны ўсё роўна з самай раніцы — камбайны рыхтуюць, а калі над-вор’е сонечнае, то прыхо-дзяць яшчэ раней і жнуць увесь дзень да вечара, гадзін да дзевяці. Добрыя работнікі, з такімі са жнівом справімся, абы не задажджыла, кажа Аляксандр Семідотчанка. Яго надзеі на паспяховы ход жніва падтрыманы яшчэ і тым, што ў бліжэйшыя дні ў гаспадарку прыбудзе новы зернеўборачны камбайн, а значыць, нагрузка на камбайн паменшыцца (пакуль што яна складае прыкладна 325 гектараў) і тэмпы работ паскорацца.

Вадзіцель Уладзімір Прыгара
Вадзіцель Мікалай Арцёмчык

Калі камбайны пачалі заводзіцца і выходзіць у поле, пад’ехалі і два МАЗы, Уладзімір Прыгара і Мікалай Арцёмчык, я звярнула ўвагу на герметычнасць іх кузаваў — барты запенены, зверху тэнт. Бачна, што да захавання ўраджаю ў гаспадарцы падышлі грунтоўна. І да бяспекі таксама: закупілі 21 новы вогнетушыцель і 7 спецыяльных пакрывал. Неўзабаве пад’ехалі ратаў-нікі на сваёй чырвонай машыне — у гэты дзень дзяжурства тут неслі вадзі-цель Аляксандр Мілеўскі і пажарны Алег Таіраў. Дарэчы, дагавор з раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях на суправаджэнне камбайнаў зак-лючылі сяголета дзве гас-падаркі — эксперыментальная база “Глуск” і агра-фірма “Слаўгарадскі”, астатнія вырашылі абыходзіцца сваімі сіламі. Сваімі сіламі і ў сваёй сталовай рыхтуюць у эксбазе абеды для ўдзельнікаў жніва, кормяць людзей два разы ў дзень, так што ў повара Валянціны Каролькі і яе памочніцы Марыны Коласавай клопатаў хапае — завіхайся, толькі паспявай. Да таго ж гатуюць яны не толькі для сваіх работнікаў, а і для “Зары Камуны” таксама, 60, а то і болей порцый на абед і каля 50 на вячэру вараць штодня.

Жніво. Гарачая пара. Работы ўсім шмат.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Ганны АЎТУХОВАЙ

Последние новости

Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024
Власть

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
Актуально

В Беларуси 25 апреля начинают выплачивать материальную помощь ко Дню Победы

25 апреля 2024
Общество

«Открой сезон без нарушений!». В Глусском районе 26 апреля пройдет единый день безопасности дорожного движения

25 апреля 2024
Духовность

Таинство Соборования пройдет в Космодамиановском храме в деревне Городок

25 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Общество

Профсоюзы Глусчины: движение вперед

25 апреля 2024
Власть

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

25 апреля 2024
Актуально

Об ответственности за распространение экстремизма

24 апреля 2024
Общество

Олег Дьяченко: “Наша сила – в единстве и сплочённости”

24 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
Общество

От досуга до спартакиады. «Афганцы» предлагают сделать турнир по бильярду в Глуске ежегодным

12 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024