• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Няспынны зялёны канвеер

Вторник, 15.09.2020 14:00. Category: АПК    

У “Турыно-агра” ўраджайнасць кукурузы, якую зараз убіраюць на зялёны корм, лепшая ў раёне — з кожнага гектара ў гаспадарцы бяруць па 262 цэнтнеры. Работа па нарыхтоўцы гэтай культуры нагадвае няспынны канвеер: адны жнуць, другія адвозяць да траншэі, там ужо іншыя людзі “зялёнку” трамбуюць і насычаюць кансервантамі, каб яна захоўвалася як мага лепей… На мінулым тыдні мы выправіліся ў “Турыно-агра”, каб паназіраць за гэтым працэсам і пазнаёміцца з яго ўдзельнікамі.

Кіраўнік “Турыно-агра” Сяргей Глаз

Прынамсі, далёка ехаць у гэты раз не прыйшлося, у дзень нашай паездкі якраз закладвалі сіласна-сянажную траншэю ў самім Турыно і кукурузу жалі таксама на бліжнім полі, метраў за сто ад траншэі. Гэтае поле, расказаў кіраўнік гаспадаркі Сяргей Глаз, яшчэ не самае лепшае, дагэтуль жалі кукурузу на другім, “за елачкамі”, дык там сцябліны былі амаль роўныя з тэхнікай, вышынёй болей за тры метры, адпаведна, і валавая маса большая.

Павел Богдан

На корманарыхтоўчым комплексе КГ-6 шчыруе цэлы дзень Васіль Буднік, агрэгат, амаль не спыняючыся, ідзе па крузе, захоплівае хрумсткія зялёныя сцябліны, перамолвае іх і на выхадзе выдае здробненую духмяную масу, якая суцэльным патокам сыплецца ў кузавы машын. У дзень нашага прыезду Васіль Буднік жаў адзін, а ўвогуле, каб праца ішла хутчэй, — кукурузу, як і любую іншую сельгаскультуру, важна ўбраць у належны тэрмін — “Турыно-агра” аб’ядноўваецца са “Слаўгарадскім”. Пэўная частка “зялёнкі” ідзе адразу ў кармушкі жывёлам, большая — закладваецца на зіму. Адвозяць яе да траншэй тры вадзіцелі, Уладзімір Няборскі, Ігар Прыц і Павел Богдан, ён і трапіў у аб’ектыў нашага фотаапарата. За дзень на сваім пяцітонным ГАЗ-53 Павел Богдан перавозіць да ста тон будучых кармоў.

Аляксей Елістратаў

Як толькі на траншэю паступае новая партыя зялёнай масы, за справу бярэцца Аляксей Елістратаў, “Амкадорам” ён утрамбоўвае, ушчыльняе сілас. Адпачываць тут, між іншым, няма калі, машыны ідуць адна за адной, таму кароткі “перакур”, акурат паспелі зрабіць фатаграфію, — і зноў “на яму”. За якасцю закладкі кармоў сочыць загадчык Турынской фермы Анатоль Душынскі, ён правярае шчыльнасць масы, кіслотнасць і іншыя важныя паказчыкі. Зараз на ферме больш як 360 кароў, а ўсяго, з цялятамі, 456 галоў, і ўсім ім, зразумела, патрэбен спажыўны корм, а да кукурузы яны асабліва ласыя. Дапамагае тут, на траншэі, Максім Анішчанка.

Анатоль Душынскі, Аляксей Елістратаў, Максім Анішчанка

Гэтую траншэю, яна адносна вялікая, разлічана на 1400 тон, запоўняць дні за тры, і ўжо на чарзе наступная, а ўсяго ў “Турыно-агра” адзінаццаць сіласна-сянажных траншэй, і ні адна не павінна пуставаць. Кукурузы на палях гаспадаркі яшчэ нямала, тут гэтай расліны пасеялі 700 гектараў, прычым частку з іх падсявалі на тых палях, дзе скошвалі жыта і свірэпіцу (пры добрым раскладзе з аднаго поля можна ўзяць некалькі ўраджаяў розных культур, у гаспадарцы гэтай магчымасцю карыстаюцца па максімуме). Сёння ў “Турыно-агра” агульны запас кармоў складае 2103 тоны кармавых адзінак, ён значна павялічыўся ў параўнанні з мінулым годам: летась было 1012 т к. адз. На адну ўмоўную галаву ў гаспадарцы зараз ёсць 14,52 цэнтнера кармавых адзінак, на 6,64 ц к. адз. болей, чым летась. Але ж і пагалоўе жывёлы на фермах гаспадаркі за гэты год значна вырасла. Таму і рупяцца, спяшаюцца турынчане, каб нарыхтаваць як мага болей якаснага корму. З 700 гектараў кукурузы 200 запланаваны на зерне, астатнія — на корм, і к канцу мінулага тыдня зжалі 209 з іх.

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота Г. АЎТУХОВАЙ

« Сёння — Дзень бібліятэк
«Кожаный мяч». Этап первый, районный »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 119)
    • АПК (405)
    • Беларусь помнит (157)
    • Власть (476)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (11)
    • Духовность (178)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (63)
    • Культура (320)
    • Общество (5 136)
    • Происшествия (402)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (359)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (407)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top