• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Свята слова. На Магілёўшчыне прайшоў ХХVII Дзень беларускага пісьменства

Вторник, 8.09.2020 08:38. Category: Культура    

Дваццаць сёмы Дзень беларускага пісьменства прымала 6 верасня магілёўская зямля. Фестываль слова на гэты раз прайшоў у Бялынічах, пабывалі на свяце і мы, карэспандэнты раённай газеты. Што ўразіла? Сам горад, вялікі і прыгожы, які напярэдадні свята яшчэ больш, так бы мовіць, раскрыўся ў сваёй прыгажосці і велічы. Нам, жыхарам раўніннай Глушчыны, крыху дзіўнымі былі ўзгорыстыя вулачкі, якія ва ўсе бакі спускаюцца ад цэнтра горада, дзе, уласна, і праходзіла свята. Уразіла само свята, яно, лічу, атрымалася сапраўды агульна-рэспубліканскім, столькі тут было людзей: тых, хто ладзіў майстар-класы, спяваў, танцаваў, выступаў з тэатра-лізацыямі, і яшчэ больш гледачоў, што прыехалі з розных куткоў краіны, не толькі з Магілёўшчыны. А ўжо колькі прыдумак, колькі цікавых быццам бы дробязяў, якія ўсе разам не давалі засумаваць. Не, сумаваць у Бялынічах не было калі і дзе, хіба што толькі стаміцца. Бо свята пісьменства працягнулася на паўтара кіламетра (афіцыйна, а здаецца, дык і на ўсе тры). Што там было? Імправізаваная бібліятэка, некалькі канцэртных пляцовак, гандлёвыя рады, горад майстроў.  Канцэрты духоўнай музыкі, выступленні лепшых аматарскіх калектываў Магілёўшчыны, маладых выканаўцаў, квэст-гульня па творах Уладзіміра Караткевіча, фестываль беларускай кухні “БелаЕжа”, выстаўкі — ад раёнаў, устаноў культуры, прафесійных навучальных устаноў, ад прадпрыемстваў. На фестывалі кнігі і прэсы можна было пазнаёміцца з навінкамі кнігавыдавецтваў, нам, журналістам, яшчэ і пагутарыць з калегамі, у тым ліку з газет, якія выдаюцца на прадпрыемствах, у медыяцэнтры былі наладжаны экспазіцыі, прысвечаныя славутым асобам Беларусі.

Асобна колькі слоў трэба сказаць пра тэматычную пляцоўку “Лёс зямлі маёй праз слова”, яна ў васьмі тэматычных экспазіцыях адлюстроўвала гісторыю летапісання і друкаванага слова на Магілёўшчыне, асноўныя моманты з гісторыі вобласці, пачынаючы з 13-га стагоддзя (менавіта да гэтага часу належыць фрагмент берасцяной граматы, знойдзены ў Мсціславе). Глускі раён разам з Асіповіцкім, Кіраўскім, Слаўгарадскім і горадам Бабруйскам ладзілі экспазіцыю “СССР — аплот міру і працы (1945—1991 гады)”, прадстаўлялі прамысловасць нашага раёна — прамкамбінат, які вырас з невялікай стружачнай майстэрні “Спатры”, а пазней, у васьмідзясятыя, стаў мэблевай фабрыкай. (На жаль толькі, не ўсе госці свята ад яго цэнтральнай пляцоўкі праходзілі тыя самыя паўтара кіламетра да самага канца, дзе і размяшчаліся раённыя пляцоўкі; яны не пабачылі шмат цікавага). Нашы глушчане прымалі ўдзел і ў горадзе майстроў, Соф’я Меснік, Наталля Грашчанка і Аляксей Меснік давалі майстар-класы, а глускія артысты паказвалі тэатралізаваную пастаноўку ды іншым чынам весялілі народ.

Адкрыццё Дня беларускага пісьменства праходзіла якраз бліжэй да цэнтра, на галоўнай сцэне. Але перад гэтым гораду былі ўручаны падарункі, змястоўныя і важкія. Па-першае, з удзелам высокіх гасцей была адкрыта скульптурная кампазіцыя “З’яўленне іконы”, прысвечаная Бялыніцкай іконе Божай Маці: Манастырскую плошчу, што каля царквы, упрыгожыў гранітны анёл. Нешта мне падказвае, што гэта месца хутка стане адным з улюбёных для бялынічан, прынамсі, тут вельмі зручна будзе прызначаць спатканні. Таксама ў нядзелю расчыніў свае дзверы і абноўлены мастацкі музей імя Бялыніцкага-Бірулі.

Віншуючы бялынічан і гасцей свята падчас цырымоніі адкрыцця Дня пісьменства, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч сказаў: “Дзень пісьменства аб’ядноўвае тых, хто любіць Беларусь і жадае ёй далейшага развіцця і росквіту. Сённяшняе свята ў Бялынічах дазваляе аб’ектыўна ацаніць развіццё рэгіёнаў Беларусі за апошнія гады”. Андрэй Кунцэвіч ведае, пра што гаворыць, бо сам родам з Бялыніч, тут вырас і працаваў, памятае, якім горад быў і якім стаў зараз. Ён таксама зачытаў прывітальнае слова ад Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. “Гэта свята — асаблівая падзея ў культурным жыцці Беларусі, — адзначаецца ў пасланні. — На яго пляцоўках адбываецца шматгалосы дыялог майстроў пяра, пісьменнікаў і паэтаў, пра лёс слова і культуры, сучаснасць і будучыню нашага народа. Тут сустракаюцца, узбагачаючы творчую ніву, літаратура, музыка, жывапіс і іншыя віды мастацтва… Упэўнены, гэтыя вераснёўскія сустрэчы добрая падстава для кожнага з удзельнікаў Дня пісьменства яшчэ раз зразумець, што беларусаў, якога б погляду яны не прытрымліваліся, заўсёды аб’ядноўваюць матчына мова, адзіны лёс і Бацькаўшчына. І гэты каштоўны скарб мы павінны зберагчы для нашчадкаў. Сардэчна зычу ўсім моцнага здароўя, дабрабыту, новых здабыткаў у жыцці і працы”.

Цырымонія адкрыцця Дня беларускага пісьменства доўжылася амаль дзве гадзіны і сабрала розных выканаўцаў, ад вядомых і заслужаных, як “Песняры” і Анатоль Ярмоленка, да пачынаючых, маладых і нават самых юных. Са сцэны гучала беларускае слова, аздобленае музыкай, — ад фальклорных да сучасных эстрадных песень.

Музыкі, як і ўсяго іншага, прыгожага, смачнага, цікавага, дзіўнага і адмысловага, хапала на працягу ўсяго свята, на працягу ўсёй фестывальнай вуліцы. Пабываць усюды, пабачыць, паслухаць, паспытаць было проста немагчыма, як і апісаць увесь той настрой, тую атмасферу, што ўладарыла на свяце. У наступным годзе фестываль слова будзе прымаць Капыль, што ў Мінскай вобласці, туды, вядома, не кожны даедзе, але чаму б нам не спадзявацца, што Дзень беларускага пісьменства завітае калі-небудзь і на Глушчыну, якая таксама дала краіне нямала таленавітых пісьменнікаў?

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота Г. АЎТУХОВАЙ

« Да Дня беларускага пісьменства. Наш, глускі, Грахоўскі
В Глуске открылся сезон традиционных осенних сельскохозяйственных ярмарок »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 119)
    • АПК (405)
    • Беларусь помнит (157)
    • Власть (476)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (11)
    • Духовность (178)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (63)
    • Культура (320)
    • Общество (5 136)
    • Происшествия (402)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (359)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (407)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top