Темы

Да 90-годдзя раённай газеты. Для глушчан і пра глушчан

Да 90-годдзя раённай газеты.  Для глушчан і пра глушчан
Гэты здымак зроблены фотакарам газеты “Сцяг Радзімы” ў 1985 годзе

Сяголета, у лістападзе, нашай раённай газеце спаўняецца 90 гадоў. Па мерках звычайнага чалавека гэта вельмі салідны ўзрост і па гістарычных таксама нямала. Узнікла газета ў няпросты час і перажыла за гэтыя гады разам з глушчанамі шмат розных падзей: станаўленне ў перыяд калектывізацыі, вайну, была газетай-падпольшчыцай, перыяд, калі раён расфарміравалі і мясцовай прэсы некаторы час не існавала, а потым, у 1960-я, зноў адраджэнне…

З самага першага нумара карэспандэнты раёнкі пісалі пра глушчан і для глушчан. Так, менавіта людзі з іх турботамі, радасцямі, працоўнымі дасягненнямі, інтарэсамі і планамі былі асноўнай тэмай кожнага нумара раённай газеты. Безумоўна, былі і асаблівыя падзеі, пра якія на сваіх старонках таксама пісала раёнка. Напрыклад, возьмем падшыўку за 1985 год. Уся савецкая краіна адзначала 40-годдзе Вялікай Перамогі. Такую значную дату шырока асвятлялі і ў мясцовай прэсе, асабліва ўрачыстасці, якія праходзілі ў Глуску, а іх было нямала. Па цэнтральнай вуліцы гарпасёлка шэсцем да мемарыяла Воінскай Славы (у тагачаснай газеце помнік называецца “Народная Слава”) прайшлі ветэраны, некаторыя нават вялі за ручкі малых унукаў. Каля помніка адбыўся мітынг, дзе прысутнічалі не толькі кіраўнікі раёна, а і госці, ганаровыя грамадзяне Глуска: Пётр Іванавіч Мішарын, ветэран 1 Краснаградскага корпуса, прымаўшага ўдзел у вызваленні Глускага раёна, Аляксей Васілевіч Львоў, былы камандзір 37 партызанскай брыгады, Панцялей Іванавіч Сіненка, былы камандзір 148 стралковага палка 50 стралковай дывізіі. З розных мясцін Савецкага Саюза прыехалі на Глушчыну тыя, хто вызваляў нашу зямлю ад ворага ў 1944-м: са Свярдлоўскай вобласці Г. П. Казлоў,

П. І. Малышаў, з Саранска — Я. І. Іваноў, з Ерэвана — В. М. Бегларан. Акрамя гэтага, у Глуск з Адэсы на магілу бацькі Рыгора Прылепава, пахаванага на могілках у Хваставічах, прыехала яго дачка Тамара Рыгораўна Дубенская (Прылепава). Фотакарэспандэнт раённай газеты сфатаграфаваў яе каля магілы бацькі, калі жанчына ўскладвала кветкі.    

Шмат матэрыялаў на працягу ўсяго 1985 года традыцыйна было прысвечана працаўнікам сельскай гаспадаркі і іх нялёгкім будням. Газета пісала пра перадавых даярак, свінарак, механізатараў, бульбаводаў ды іншых. “За апошнія пяць дзён мая лепшых поспехаў дабіліся даяркі Усцярхоўскай фермы. Тут надойваецца па 11 кілаграмаў малака на карову. Сярод даярак калгасу ўперадзе ідзе Таццяна Глебаўна Толсцік, якая надойвае ад кожнай каровы па 13 кілаграмаў малака. На другім месцы — Вера Іванаўна Шаплыка. Больш як 12 кілаграмаў малака за суткі атрымоўваецца ў яе групе”, — так адзначалі на старонках раёнкі дасягненні мясцовых даярак.

У газеце час ад часу з’яўляюцца фотаздымкі перадавікоў сельгасвытворчасці. На адным з такіх здымкаў — свінарка Глафіра Рыгораўна Трыбуш, якая працавала на свінаферме саўгаса “Завалочыцы” ў вёсцы Паляне. Здымак асаблівы — на ім жанчына са сваім гадаванцам, маленькім парсючком. Фотакар

А. Фішчанкаў у падтэкстоўцы да здымка піша: “Ну, як сфатаграфаваць свінарку, каб без слоў было ясна, хто яна? А таму я і папрасіў Глафіру Рыгораўну Трыбуш узяць на рукі свайго гадаванца. Хаця я думаў, што будзе піску ад яго, на руках сядзець не прывык і не дасца сфатаграфаваць. Але на маё здзіўленне прыгожы, сыты парсюк як бы чакаў гэтай увагі ад сваёй гаспадыні, паводзіў сябе спакойна, нібы часта бываў у такім палажэнні…”

На старонках раённай газеты “Сцяг Радзімы” ў 1985 годзе карэспандэнты пісалі і пра развіццё ў Глускім раёне перапрацоўчай прамысловасці, напрыклад, пра сыраробчы цэх. Прадукт глускіх сыраробаў быў вельмі папулярны не толькі ў нашых спажыўцоў, а нават у Маскве прыйшоўся даспадобы. “Адным з лепшых у калектыве масласырзавода лічыцца сырцэх. Дзякуючы старанню, майстэрству і вопыту сыраробаў тут выпускаюць прадукцыю толькі высокай якасці”, — пісала раёнка.

Яшчэ адным вялікім прадпрыемствам у нашым раёне быў плодаагароднінны завод. Многія глушчане, напэўна, добра памятаюць прадукцыю, якую там выраблялі: крухмал, газіроўку, яблычнае пюрэ, таматны соус, яблычны мармелад у каробачках ды іншае. У 1985 годзе завод пашырыў асартымент сваёй прадукцыі яшчэ і вытворчасцю сокаў. Калі раней выпускалі толькі яблычны, то “цяпер прадпрыемства перайшло на выпуск так званых купажыраваных сокаў, якія прыгатаваны з некалькіх відаў садавіны і ягад — яблычна-чарнаплодна-рабінавы, яблычна-чарнічны, яблычна-буяковы, яблычна-бярозавы”. Цікава, што чарнаплодную рабіну на завод пастаўляў лясгас, а чарніцы і буякі — раённая нарыхтоўчая кантора.

Увогуле, на старонках газеты заўсёды разглядаліся самыя разнастайныя тэмы: і школьнае жыццё, і вытворчыя паказчыкі, і дасягненні, і чыхвосцілі нядбайных працаўнікоў ды п’яніц, і друкаваліся лозунгі-заклікі Кампартыі да вялікіх камуністычных святаў…

Вось яшчэ некалькі цікавых момантаў з раёнкі за 1985 год. “Будуецца аўтакамбінат” — гэта загаловак адной з нататак, дзе гаворка ідзе пра будоўлю майстэрняў, адміністрацыйнага будынка, сталовай і бытавых пакояў для аўтатранспартнага філіяла аўтакамбіната № 2, якія ўзводзіліся на вялікай пляцоўцы (памерам у тры гектары) у паўднёвай частцы Глуска.

Цікавым быў на старонках газеты сатырычны раздзел “Лесавік”. У нататках глушчане расказвалі “лесавіку” пра свае праблемы і прасілі дапамагчы іх вырашыць. А што ж турбавала нашых землякоў 35 гадоў назад, на што яны жаліліся? Вось, напрыклад, непаслухмяны аўтобус, які бяжыць са Старога Сяла ў райцэнтр і часцяком прабягае міма прыпынку ў Балашэвічах, дзе яго чакаюць людзі. А вось яшчэ на тэму транспарту. Навошта, як вы думаеце, пасажыру газета? Аказваецца, зусім не для таго, каб бавіць час у дарозе за цікавым чытаннем, а каб прысесці на яе, паклаўшы на бруднае сядзенне. Трэба адзначыць, што кіраўнікі прадпрыемстваў, на якія жаліліся глушчане “лесавіку”, адказвалі праз газету на слушныя заўвагі чытачоў: якія меры былі прынятыя, што зроблена, каб выправіць сітуацыю.

Для тых чытачоў, што бавілі вольны час не дома каля тэлевізара, а хацелі адпачываць культурна і карысна, на старонках газеты ў рубрыцы “Візітная картка выхаднога дня” друкаваўся расклад культурных і спартыўных мерапрыемстваў у Глуску, у сельскіх клубах і бібліятэках. Напрыклад, у адзін з восеньскіх дзён Чыкілёўская сельская бібліятэка арганізоўвала гутарку “Паняцце пра дабро і зло”, а Завалочыцкая бібліятэка праводзіла віктарыну “Аб рэлігійных забабонах”. У Глуску ж, у раённым Доме культуры, праводзілася ўрачыстая рэгістрацыя шлюбу.

Дзеля сваіх чытачоў, каб зрабіць цікавы матэрыял, працавалі карэспандэнты раёнкі, як кажуць, не шкадуючы часу. Бывалі моманты, што не толькі дапазна затрымліваліся на працоўных месцах, а і ў законны выхадны дзень прысутнічалі на важных мерапрыемствах. Так, у 1985 годзе адзін з нумароў газеты “Сцяг Радзімы”, дзе асвятлялася святкаванне Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, выйшаў нават у нядзелю.

Падшыўку гартала Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Последние новости

Общество

30 марта глусчан приглашают принять участие в акции «Час Земли»

29 марта 2024
Власть

Услышьте это все. Александр Лукашенко ознакомился с мероприятиями проверки боеготовности соединений и воинских частей в Ошмянском районе

29 марта 2024
Власть

Сергеенко и ряд других руководителей освобождены от прежних должностей в связи с переходом на выборные должности

29 марта 2024
Культура

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Куда сходить и что посмотреть в Глуске в ближайшие выходные

29 марта 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Дважды герой Советского Союза Степан Шутов

29 марта 2024
Общество

ЦИК Беларуси зарегистрировал 56 кандидатов в члены Совета Республики

29 марта 2024
Актуально

Министерство спорта и туризма проводит правовой мониторинг

29 марта 2024
Актуально

День правового просвещения и личный прием граждан прошел в Глусском УКП «Жилкомхоз»

28 марта 2024
Власть

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Год качества

В честь 100-летия Глусского района на территории детского сада № 4 Глуска заложили сосновую аллею

28 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

К 100-летию Глусского района объявлен конкурс на лучший логотип. Положение о проведении районного конкурса

20 марта 2024
Культура

Семья Дербеевых представит Глусский район в конкурсе “Семья года”

20 марта 2024
Общество

Торжественное мероприятие ко Дню работников бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства состоялось в Глуске

22 марта 2024
Общество

Планы у дорожников большие. Интервью с начальником Глусского ДРСУ-213 Иваном Радько

21 марта 2024
Общество

Так в РОВД заведено. На заслуженный отдых проводили первого заместителя начальника Глусского райотдела

26 марта 2024
Общество

Александр Багель выдвинут кандидатом в члены Совета Республики от Глусского района

22 марта 2024
Год качества

Республиканская добровольная акция «Адновім лясы разам!» проходит в Глусском районе

25 марта 2024
Культура

Масленицу ярко и познавательно отметили глусские гимназисты

18 марта 2024