Темы

Год малой радзімы. Касарыцкая талака

Год малой радзімы. Касарыцкая талака
Народная даўніна і казка спляліся ў аздабленні гэтага падворка

Прызнаюся, тры гады назад, калі некалькі энтузіястаў задумалі ўдыхнуць новае жыццё ў неперспектыўную вёску Касарычы, я была ў ліку скептыкаў, якія, скажам так, не надта верылі, што з гэтага нешта атрымаецца. Пры гэтым шчыра жадала, каб задуманае ўсё-такі збылося і вёска пачала прырастаць новымі жыхарамі. Шмат чаго паспелі зрабіць касарычане за гэты час і галоўнай сваёй мэты, здаецца, дасягнулі — вёска ажыла. Няхай сабе дзіцячыя галасы па-ранейшаму звіняць толькі летам ці на выхадных, але побач з забітымі аканіцамі і зарослымі сцежкамі позірк выхоплівае нядаўна адрамантаваны дах, папраўлены плот, свежыя фарбы на новенькай альтанцы…

У Касарычах, дзе афіцыйна ўсяго 26 жыхароў, ёсць нямала дамоў, чые гаспадары жывуць і прапісаны ў гарадах. Некаторыя з гэтых дамоў і двароў доўга стаялі запушчаныя, недагледжаныя. Так звычайна бывае: бацькі памерлі, а дзецям і ўнукам хапае клопату і без старой хаты недзе на вёсцы, некаторыя нават і спадчыну не афармляюць. Дык вось за апошні час у Касарычах цалкам аднавілі, адрамантавалі чатыры такія дамы, яшчэ каля дваццаці чалавек аформілі ўсе патрэбныя паперы, каб стаць спадкаемцамі.

Уладзімір Корзун з жонкай Надзеяй

Пагожым восеньскім дзянёчкам мала каго ўбачыш на вясковай вуліцы — людзі ў лесе ці ў градах. У Касарычах, апрача іншага, мы хацелі пабываць каля мясцовай крынічкі, таму папярэдне дамовіліся пра сустрэчу з “правадніком” Міхаілам Коўзунам. Міхаіл якраз з тых вяскоўцаў, каго з узростам пацягнула на радзіму. Сам ён жыве ў суседнім Акцябрскім раёне, а ў Касарычах — бацькоўская хата. Міхаіл — чалавек справы, ён не любіць доўгіх размоў, да таго ж мае залатыя рукі, без яго не абыходзіцца ні адна важная вясковая падзея. Ён першы на суботніках, ён жа пакосіць траву ў грамадскіх месцах, добраўпарадкуе бераг, гэта ён па просьбе вясковых жанчын расчысціў падыход да пляжа і паставіў там зручныя масткі, ён дапамагаў рабіць крэатыўныя лаўкі, што зараз стаяць у парку… Ідэй і задумак у Міхаіла многа, апошняя з іх і самая, мабыць, маштабная — аграсядзіба. Ён ужо нават прадумаў і прыдумаў, чым можна зацікавіць і прывабіць гараджан, якія шмат дзе бывалі і шмат што бачылі, некаторымі ідэямі пры сустрэчы падзяліўся — здаецца, усё па толку. Адно дрэнна: на ажыццяўленне ўсіх задумак не заўсёды хапае яму часу і, што  тут казаць, фінансаў. А запрашаць людзей проста ў хату ці на бераг ракі і браць за гэта грошы — не ў характары Міхаіла. Усё павінна быць на самым добрым узроўні, каб не сорамна гасцям у вочы глядзець.

Бацькоўскі дом Уладзіміра Корзуна заўсёды выдзяляўся сярод іншых вясковых хат, цяпер тут жыве сам Уладзімір

Каля двара Уладзіміра Корзуна стаіць машына, значыць, нехта дома ёсць. Рушым проста ў двор, гукаем — выходзіць гаспадыня Надзея Васілеўна, з дома спяшаецца і сам гаспадар. “Папаездзіў па свеце, — прызнаецца былы ваенны, — а некалькі год назад настальгія заставіла вярнуцца да бацькоўскай хаты, дзе нарадзіўся і вырас. Вось паціху прыводжу ў парадак”. (Ад мясцовых мы даведаліся, што Уладзімір Уладзіміравіч не толькі свой дом прыводзіць у парадак — ён абкошвае сцежку, што ідзе да мясцовага пляжа, і сам пляж, ён жа дапамагае на будаўніцтве будучай каплічкі, у іншых справах.)

Будынак былога магазіна набыў новага гаспадара, цяпер месца агароджана і падтрымліваецца ў належным стане

Дом Уладзіміра Корзуна ў вёсцы дагэтуль паважана называюць доктарскім — маці яго, Ганна Раманаўна, працавала ў мясцовай бальніцы зубным урачом. Дом, між іншым, адметны, нетыповы для вёскі: з разной мансардай, балконам, усё гэта ў свой час прыбудоўваў бацька Уладзімір Васілевіч, вялікі аматар незвычайнага. Уладзімір Уладзіміравіч смяецца, што адзін з яго сыноў, таксама Уладзімір, пайшоў у дзеда, такі ж штукар і выдумшчык. Ён купіў у Касарычах дом, і цяпер і гэты дом, і падворак самыя адмысловыя ў вёсцы, тут спляліся і народная даўніна, і казка. Адзін цмок, які “ахоўвае” двор і якога мясцовыя па-свойску празвалі кракадзілам, чаго варты! У планах сям’і, дарэчы, набыць яшчэ адзін дом непадалёку — для адной з дачок.

Калі ўжо гаворка зайшла пра незвычайныя пабудовы, варта сказаць і пра яшчэ адзін дом: Андрэй Уфімцаў, які першым загарэўся ідэяй аднаўлення вёскі, адрэстаўрыраваў хату свайго прадзеда, прычым па ўсіх канонах народнага дойлідства, і цяпер гэта, здаецца, адзіны дом у Глускім раёне, крыты чаротам. Калі так пойдзе і далей, праз некаторы час, глядзіш, у нас з’явяцца свае Дудуткі.

У любых добрых пачынаннях вяскоўцаў падтрымлівае старшыня Каткаўскага сельскага Савета Аляксандр Ляпко. “У нас вельмі талковы старшыня. Ён заўсёды заедзе, пацікавіцца, як справы, адкажа на пытанні, калі трэба, дапаможа, дасць кансультацыю. Гэта не толькі мая думка, тое ж вам скажуць і іншыя касарычане”, — зазначыў у нашай размове Уладзімір Корзун.

На касарыцкім беразе Пцічы

Сярод сённяшніх касарычан-дачнікаў большасць тыя, хто вяртаецца да сваіх каранёў. Але вось у мінулым годзе мінчанка Наталля з мужам прыдбала тут дом. Мы гутарылі з ёй тады, яна паказала свой двор: пасля многіх гадоў запусцення ён, мякка кажучы, выглядаў занядбаным. Прыйшлося выкарчоўваць дрэвы і кустоўе, расчышчаць усё лішняе, адным словам, працы хапіла. Але ж кажуць, што вочы баяцца, а рукі робяць. Сёлета Наталля аформіла пад будаўніцтва яшчэ і суседні ўчастак. Яна з той жа пароды людзей, што і Міхаіл, разумее: многае ў першую чаргу залежыць ад нас саміх, няма чаго чакаць, што прыйдзе хтосьці і зробіць нам вакол добра. Вось, напрыклад, асфальт пакласці вяскоўцы самі не могуць — тут на дапамогу прыйшла раённая ўлада, самыя вялікія ямы на дарозе залаталі. А пакасіць, прыбраць смецце, паставіць арэлі ці лаўкі для сваіх жа дзяцей і ўнукаў — гэта ўжо справа пасільная.

Дарэчы, не толькі дамы купляюць у Касарычах — не так даўно сталічныя жыхары прыдбалі тут сабе будынак былога магазіна — цяпер гэта будзе жылы дом. Яшчэ раней знайшоўся гаспадар для памяшкання былога клуба, магчыма, з цягам часу тут адкрыецца турыстычны або суседскі цэнтр. Непадалёку ад клуба ідзе будаўніцтва каплічкі, грошы на яго збіраюць усім светам. Месцічы кажуць, што і святар у вёсцы ўжо ёсць, не так даўно выкупіў тут дом.

Між іншым, неўзабаве касарычане, і мясцовыя, і наезджыя, збяруцца на чарговы суботнік. Месцаў, дзе трэба прыкласці рукі, у вялікай вёсцы хапае, а тут ужо добра зразумелі, што разам, талакою любую справу рабіць і спарней, і спраўней.

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Общество

Глусчане подключились к республиканскому субботнику

20 апреля 2024
Культура

Экскурсия глусских «арт-крошек»

20 апреля 2024
Актуально

В рамках акции Госэнергогазнадзор бесплатно проведет обследование вашего дома

20 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла сегодня в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

Первое заседание VII ВНС состоится 24—25 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Продлили контракт на правовом приеме! Какие еще проблемы помог решить профсоюз?

19 апреля 2024
Культура

Выставка работ учащихся Центра творчества Глуска открылась в районном музее

19 апреля 2024
Общество

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Отсрочки, штрафы и СМС‑повестки — о каких новациях нужно знать будущим призывникам

19 апреля 2024
Общество

Ремонт в городской бане Глуска

18 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

В Глусском районе проверили готовность лесной охраны к пожароопасному периоду

7 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 апреля — Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

9 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам» прошла в Глусском районе

11 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Посевная в агрофирме «Славгородский» Глусского района

11 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024