Темы

Памяці мастака. Вячаслаў Захарынскі

Памяці мастака. Вячаслаў Захарынскі
Вячаслаў Захарынскі са сваім настаўнікам жывапісу Іванам Булгакавым

“…Я люблю жыццё і ўсё, з чаго яно складаецца. Жыццё вельмі простае і складанае адначасова, і ў ім не адны толькі святы. Жыццё, якое я люблю, — гэта і здабыткі, і страты, і самаадданасць, і супрацьлеглыя якасці. Жыццё неадназначнае ў сваіх формах і праявах…” — так гаварыў пра сябе і сваю творчасць мастак, ганаровы грамадзянін Глускага раёна Вячаслаў Захарынскі. Сёння Вячаславу Адамавічу споўнілася б 70 гадоў. 

Вячаслаў Захарынскі нарадзіўся ў Глуску 14 кастрычніка 1950 года, вучыўся ў сярэдняй школе № 2, а яго першым настаўнікам у свеце жывапісу стаў Іван Пятровіч Булгакаў. Пасля — Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава, Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, удзел — яшчэ студэнтам — у рэспубліканскіх і міжнародных выставах, з 1979 года — сябра Беларускага саюза мастакоў. У 2012 годзе Вячаслаў Захарынскі ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Яго карціны знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, музеях і прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Італіі, Польшчы, Германіі, Швецыі і іншых краін.

Атрымаўшы такую вядомасць, мастак захаваў добрае і трапяткое пачуццё да сваёй малой радзімы. У адным з інтэрв’ю ён згадваў: “Мяне дадому цягне з першага дня, як я стаў адлучацца на вучобу. Нават калі на рэчку бег, у лес па грыбы, мяне ўсё роўна заўсёды цягнула дадому! А калі паступіў у мастацкае вучылішча ў Мінску, у мяне тады была такая настальгія!..”

Добрым падарункам для землякоў стала выстава работ Вячаслава Захарынскага ў кастрычніку 2014 года. Землякі таксама захоўваюць памяць пра мастака. У Глускім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі ў гэтыя дні працуе экспазіцыя, прымеркаваная да юбілею Вячаслава Адамавіча.

 

Последние новости

АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость
Актуально

Не станьте жертвой телефонных мошенников

12 мая 2025
Читать новость
Власть

День Победы в двух столицах, откровенные заявления, марафон встреч и музей народных достижений. Итоги недели Президента

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем