• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Вядома, што на Глушчыне было багата крыніц. Мы раскажам пра дзве з іх

Среда, 7.10.2020 12:00. Category: Общество    

Каля касарыцкай крынічкі

Адны кажуць, што крыніцы — гэта слёзы Зямлі, другія называюць іх дзявочымі слязамі, і многія-многія шчыра вераць у лекавую сілу крынічнай вады. Крыніцы здаўна выручалі чалавека: наталялі яго смагу, давалі пачатак ручаям і рэчкам, на берагах якіх потым сяліліся людзі. Наша Пціч таксама пачынаецца з маленькай крынічкі на Мінскім узвышшы. Увогуле, вучоныя лічаць, што ў сярэднім да 30 працэнтаў вады, якая падсілкоўвае рэчкі, паступае ад берагавых і падрэчышчавых крыніц, вось чаму рэкі цякуць нават у засуху і пад ільдом. 

Тыя ж вучоныя гавораць, што крыніцы — самыя малыя вадаёмы і з гэтай прычыны болей за іншых пакутуюць ад розных негатыўных уплываў. Раней на беларускіх землях крыніц было нашмат болей, чым зараз.

На сайце Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ёсць пералік крыніц асобна па кожнай вобласці, дык вось на Магілёўшчыне, паводле такога спісу, — 261 крыніца, дзве з іх знаходзяцца ў Глускім раёне — каля Сіманавіч і каля Каткі, каткаўская, пішуць, называецца крыніца Святой Тройцы, або Князеў калодзеж. На сайтах і форумах, прысвечаных праблеме захавання крыніц, прыводзяцца іншыя даныя. Да прыкладу, rodnikbel.by дае звесткі, што на Глушчыне існуе або існавала не менш за дзевяць такіх водных аб’ектаў: акрамя ўжо названых, гэта крыніцы каля Слабодкі (Стасева), Заеліцы (Болбатава), каля Касарыч, каля Заракушы і ажно тры каля Бабірова (Кірылава, Дзямідава і Гагуткова). І гэта, падаецца, яшчэ не поўны спіс, я, напрыклад, чула пра мінімум дзве крыніцы каля Балашэвіч (адна з іх называецца Галабурдава), і ў раёне Сіманавіч іх таксама, кажуць, некалькі.

Крыніца на беразе Пцічы каля вёскі Сіманавічы

Іншае пытанне, ці ўсе з пералічаных крыніц захаваліся да гэтага часу. Напрыклад, на месцы адной з балашэвіцкіх крыніц — людзі бралі з яе ваду нават агароды паліваць — цяпер канава. Пра каткаўскую крыніцу мясцовыя жыхары адказалі, што яна ўжо высахла, засталося толькі бетоннае кольца. Няма, кажуць, ужо і той, што каля Заракушы.

А вось да касарыцкай крыніцы мы патрапілі, знайсці яе на беразе ракі дапамаглі мясцовыя, Міхаіл і Дзмітрый. Зараз крыніца выглядае болей як калодзеж: кольца, накрытае векам, і ваду трэба выцягваць якой доўгай жардзінай. (Жардзіна, між іншым, тут ёсць, нават з прымацаваным бітончыкам, пра гэта паклапаціўся Міхаіл яшчэ мінулым летам; ён жа з суседзямі і абкошвае вакол.) Даўней, расказалі мужчыны, крыніца была ў дубовым кольцы, на ўзроўні зямлі была прароблена адтуліна, з яе выцякала вада і добрым такім ручаём бегла акурат у Пціч. Многія тады бралі тут ваду, а якая смачная яна была ў летнюю спякоту! Пазней адзін з вяскоўцаў драўлянае кольца замяніў на бетоннае, адтуліны не стала, можа, паўплывала і штогадовае засушлівае надвор’е, але цяпер крыніца, канешне, ужо зусім не тая… На добры лад, паправіць бы яе, каб зноў струменілася да ракі, але тут, кажуць, трэба спецыяліст, інакш можна яшчэ больш нашкодзіць.

Сіманавіцкую крыніцу ведаюць не толькі вяскоўцы, яна прыцягвае ўвагу ўсіх, хто праплывае па Пцічы, — рыбакоў ды байдарачнікаў. І набраць вады можна як з берага, так і з вады: з-пад бетоннага кольца яна па жолабе сцякае проста ў раку. Каб больш зручна было спускацца ўніз, калісьці тут зрабілі нават прыступкі, кажуць, гэта лясніцтва пастаралася. Да крыніцы вытаптана сцежка, праўда, людзі ўжо не так часта сюды прыходзяць, хаця, бывае, з суседніх вёсак і з каністрамі прыязджаюць, расказалі мясцовыя жыхары. Надзея Сцяпанаўна Клыга, ёй 88 год, успомніла, што ў 1954 годзе, калі яна прыйшла ў Сіманавічы замуж, крынічка біла проста з-пад зямлі, гэта пасля ўжо тут усё ўладкавалі. Надзея Сцяпанаўна згадала, што зімой тут жанчыны паласкалі бялізну: “Цёпленька было, кругом усё замерзне, а крынічка струменіцца…”

Няма сумнення, што нашы беларускія крыніцы — унікальныя прыродныя аб’екты. Доўгі час на іх не звярталі асаблівай  увагі, так бы мовіць, з афіцыйнага боку, але ў апошнія гады сітуацыя памянялася. Навукоўцы шукаюць звесткі пра крыніцы, даследуюць іх, вывучаюць з розных бакоў. І хоць часам высвятляецца, што вада ў крыніцах бывае не толькі карысная, але і з рознымі непажаданымі прымесямі, накшталт нітратаў ці кадмію, — проста пасядзець каля ручаінкі, паслухаць яе звонкія або задуменныя спевы, паназіраць, з якой прагай прабіваецца яна з-пад зямлі, — чым не рэлакс?

Алена ВАЛОШКА

Фота аўтара

« Педагогов Глусчины поздравили с Днем учителя
Принимаются заявки на участие в конкурсе «100 идей для Беларуси» »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 119)
    • АПК (405)
    • Беларусь помнит (158)
    • Власть (483)
    • Гісторыя Глушчыны (137)
    • Год мира и созидания (11)
    • Духовность (178)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (64)
    • Культура (320)
    • Общество (5 150)
    • Происшествия (404)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (360)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (408)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top