Темы

43 гады за рулём трактара. Іван Шарамет — адзін з перадавых і самых вопытных трактарыстаў-машыністаў у ААТ “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне”

43 гады за рулём трактара.  Іван Шарамет — адзін з перадавых і самых вопытных трактарыстаў-машыністаў у ААТ “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне”

На трактары ён з сямнаццаці гадоў: як толькі скончыў Бярозаўскую сярэднюю школу, пайшоў у калгас імя Калініна. Праз некаторы час месца работы змяніў, перайшоўшы ў райсельгастэхніку, а вось трактарыстам-машыністам працуе і дагэтуль, зрэшты, і прадпрыемства гэта тое самае, толькі называецца цяпер інакш. У адкрытым акцыянерным таварыстве “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Іван Шарамет — адзін з перадавых і самых вопытных трактарыстаў-машыністаў.

І гэта не дзіва, для таго, каб мець поспех і плён у працы, у яго ёсць усё: і веданне справы, і вялікія практычныя навыкі, і адказнае стаўленне да працы і замацаванай тэхнікі. А як інакш адносіцца да справы, якой прысвяціў значную частку свайго жыцця — 43 гады за рулём трактара! І як не глядзець тэхніку, калі на ёй ён праводзіць увесь светлавы дзень, калі ад яе стану залежыць у пэўнай ступені яго ўласны стан і напрамую — вынікі яго працы?! Дарэчы, пра працу. Сяголета Іван Шарамет  цягам вясенне-палявых работ адзін засеяў плошчу ў больш як дзве тысячы гектараў (зерневыя, зернебабовыя культуры і аднагадовыя травы), гэтым самым ён на 827 гектараў перавысіў свой мінулагодні паказчык. За стараннасць, адказнасць і, можна сказаць, такую яго сялянскую цягавітасць Івана Мікалаевіча паважаюць у калектыве, цэніць кіраўніцтва прадпрыемства — дырэктар Валянцін Шостак казаў пра яго толькі ўхвальныя словы.

Гэты год для трактарыста-машыніста глускага РАПТЗ Івана Шарамета адметны не толькі добрымі працоўнымі паказчыкамі, а і прыемнымі святочнымі нагодамі. Увесну ён адзначыў свой уласны юбілей, а ўвосень, якраз да прафесійнага свята работнікаў сельскай гаспадаркі, за сваю шматгадовую і добрасумленную працу атрымаў Ганаровую грамату Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, яна была яму ўручана падчас раённай урачыстасці пад апладысменты іншых перадавікоў — лепшых прадстаўнікоў сялянскай справы.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота Г. АЎТУХОВАЙ

Последние новости

Актуально

Рабочие без зарплаты — начальник с премией?

15 июля 2025
Читать новость
Калейдоскоп

С теплом и дождем

15 июля 2025
Читать новость
Общество

#НашеЛучшее

15 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко встретился с ректором Пекинского университета Гун Цихуаном

15 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: сотрудничество с Санкт-Петербургом для Беларуси – приоритет приоритетов

14 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

Идет ремонт на территории Глусской СШ № 2

13 июля 2025
Читать новость