Темы

Да 90-годдзя газеты “Радзіма”. Час і людзі

Да 90-годдзя газеты “Радзіма”.  Час і людзі

Дзевяноста гадоў. Такі даволі вялікі адрэзак часу ў гісторыі жыве і працуе для сваіх чытачоў глуская раённая газета. У розныя часы яе назва мянялася: пачынала яна прыходзіць у дамы жыхароў раёна як “Камунар Глушчыны”, потым былі “Сцяг калектывізацыі”, “Соцыялістычная вёска” , “Сцяг Радзімы” і, нарэшце, “Радзіма”.

Мікалай Афінагенавіч Парахаўнік быў рэдактарам газеты “Сцяг Радзімы” на працягу амаль 30 гадоў

Падшыўка раённай газеты, з дапамогай якой мы часта пераносімся ў мінулае і даведваемся, аб чым пісала газета 30, 40, 50 гадоў назад, і зараз прыйшла мне на выручку пры падрыхтоўцы матэрыялу да 90-годдзя “Радзімы”.

1978 год. Калектыў рэдакцыі і тыпаграфіі

Адным са значных юбілейных гадоў у гісторыі раённай газеты быў 1980-ты. У гэтым годзе раёнка адзначала 50-годдзе з дня першага выпуску. Матэрыялы, прымеркаваныя да юбілею, пачалі друкавацца загадзя пад тэматычнай рубрыкай “Да 50-годдзя раённай газеты”. Хачу адзначыць, што ўсе матэрыялы па гісторыі раённай газеты былі падрыхтаваны Сяргеем Фёдаравічам Анташкевічам, адказным сакратаром газеты. Пачалася падборка матэрыялаў з агляду таго самага першага нумара раённай газеты “Камунар Глушчыны”, які выйшаў 7 лістапада 1930 года. Вось вытрымка з артыкула, надрукаванага ў 1980 годзе: “Першы нумар раёнкі выйшаў у дзень святкавання 13-й гадавіны Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі… У звароце да сваіх чытачоў газета пісала: “Выпушчан першы нумар раённай газеты… Гэта вялікая падзея ў жыцці раёна. Газета ў далейшым ставіць перад сабой задачу быць арганізатарам працоўных мас за выкананне палітычных і гаспадарчых планаў, за перабудову вёскі на сацыялістычны лад, за разгортванне бальшавіцкай крытыкі і самакрытыкі, за культурнае будаўніцтва. Гэтыя задачы газета выканае пры той умове, калі самі працоўныя з усіх куткоў Глушчыны будуць актыўна супрацоўнічаць у газеце шляхам распаўсюджвання яе і рэгулярнай прысылкі матэрыялаў. Пішыце ў сваю газету!” У іншым нумары — падборка матэрыялаў з раёнкі другой паловы 1930-х гадоў, калі яна ўжо называлася “Сцяг калектывізацыі”: “Газета хутка абрастала аўтарскім актывам. Тыраж газеты даходзіў да 5 тысяч экзэмпляраў. Сваю любоў да газеты сяляне выказвалі па-рознаму. У адной з вёсак Слаўкавіцкага сельсавета яны, аб’яднаўшыся ў калгас, назвалі яго імем раёнкі “Сцяг калектывізацыі”.

1 студзеня 1967 года выйшаў першы пасля раздялення Бабруйскага і Глускага раёнаў нумар газеты “Сцяг Радзімы”

Непасрэдна ж у дзень 50-гадовага юбілею, 7 лістапада, на старонках “Сцяга Радзімы” работнікаў рэдакцыі, друкарні і рабселькараў павіншавалі Глускі раённы камітэт КПБ, раённы Савет народных дэпутатаў. Таксама свае віншаванні даслалі праўленне Саюза журналістаў БССР, калектыў райбыткамбіната, партыйная арганізацыя і праўленне калгаса “Дружба”, калектыў сувязістаў Глускага раёна. З нагоды свята і за шматгадовую і бездакорную працу Ганаровымі граматамі абласнога і раённага ўзроўняў узнагародзілі рэдактара газеты М. А. Парахаўніка, намесніка рэдактара Н. Б. Сандамірскага, адказнага сакратара С. Ф. Анташкевіча, лінатыпістку Глускага вытворчага ўчастка Бабруйскай друкарні імя Непагодзіна І. У. Комар, машыністку рэдакцыі В. Ф. Былінскую, карэктара Н. В. Прыгару, карэспандэнта-радыёарганізатара Л. Д. Зайцава, шафёра К. К. Царыка, бухгалтара В. Р. Катарскага, брыгадзіра Глускага ўчастка Бабруйскай друкарні Г. Р. Сакавец.

Наборшчыца Вольга Іванаўна Аскерка працавала ў глускай друкарні з кастрычніка 1944 года

На працягу 1990 года, калі раённая газета “Сцяг Радзімы” адзначала 60-годдзе, таксама выходзілі матэрыялы, прысвечаныя юбілею. Так, у красавіку 1990-га чытачы атрымалі незвычайны выпуск газеты — на яе старонках была размешчана фотакопія першага нумара “Камунара Глушчыны”. Арыгінал жа, прынамсі, на той час, захоўваўся ў Маскве, у бібліятэцы імя Леніна (зараз гэта Расійская дзяржаўная бібліятэка). Увогуле, як адзначаў у сваім артыкуле С. Анташкевіч, “кожны нумар [раённай газеты] у абавязковым парадку рассылаецца на вечнае захоўванне ў Маскву ва Усесаюзную кніжную палату, у Мінск у Дзяржаўную кніжную палату БССР, у рэспубліканскую бібліятэку імя Леніна, у Ленінградскую бібліятэку імя Салтыкова-Шчадрына, у партархіў Магілёўскага абкома КПБ і яшчэ амаль у дзесятак адрасоў”.

Рахункавод-машыністка Галіна Пятроўна Чарнагубоўская і загадчык друкарні і друкар Леў Уладзіміравіч Чарнагубоўскі

Наступны юбілей — 65-годдзе раённай газеты — адзначалі ў 1995-м. На старонках раёнкі размешчана нататка-ўспамін Сяргея Іванавіча Грахоўскага “Як усё пачыналася” пра стварэнне ў Глуску раённай газеты, аб першых яе выпусках. Таксама ёсць успаміны (запісаныя ў 1970 годзе) былога рэдактара раённай газеты “Сцяг калектывізацыі” Л. Рагінскага, рэдактара падпольнай раённай газеты “Соцыялістычная вёска” Станіслава Шумоўскага, былога рэдактара райгазеты Мікалая Афінагенавіча Парахаўніка. Вось што распавядаў Мікалай Афінагенавіч: “У пасляваенны час мне выпаў гонар рэдагаваць раённую газету на працягу амаль трыццаці гадоў з невялікімі перапынкамі (вучоба, прызыў у армію)… Аднойчы мяне выклікаў да сябе першы сакратар райкома партыі Рыгор Паўлавіч Зіневіч (тады я працаваў у яго памочнікам) і прапанаваў узначаліць рэдакцыйны калектыў. Было гэта ў 1950 годзе… Газета выходзіла фарматам напалову менш цяперашняга, два разы на тыдзень. Штат быў невялікі: рэдактар, адказны сакратар, рахункавод-машыністка. На апошняй пасадзе ў той час працавала Галіна Пятроўна Чарнагубоўская. Калектыў рэдакцыі і друкарні быў вельмі дружны… Хочацца сказаць пра загадчыка друкарні і друкара Льва Уладзіміравіча Чарнагубоўскага, наборшчыц Вольгу Іванаўну Аскерка, Зінаіду Ільінічну Калыбіну, Алену Фёдараўну Юркевіч. Яны былі сапраўднымі майстрамі сваёй справы…”

Як ужо падмячаў былы рэдактар Мікалай Парахаўнік, рэдакцыя і друкарня хоць і лічыліся асобнымі арганізацыямі, а на самой справе былі, можна сказаць, адным калектывам. Без друкарні і яе работнікаў газета існаваць не магла. Вось што распавядала ў 1995 годзе былая наборшчыца друкарні, намеснік рэдактара і пазней рэдактар Глускай раённай газеты Тамара Аляксандраўна Матусевіч: “Редакция в то время располагалась на углу улиц Кирова и Комсомольской (сейчас здесь общежитие райпо). Это было старое деревянное здание, по самые окна вросшее в землю, темное и холодное.  Да и сама работа наборщицы вызывала чувство угнетения. Казалось, никогда не привыкну к тошнотворному запаху керосина, которым, вероятно, пропитались даже стены типографии. Керосином смывалась черная жирная типографская краска с набранных или отпечатанных форм… Очень часто новость — лишние хлопоты для типографии. Вспоминаю, когда ликующий голос Левитана передал сообщение о космическом полете Юрия Гагарина, газета уже была сверстана и готовилась для передачи в печатный цех… «Снова придется печатать ночью», — недовольно ворчал заведующий типографией Лев Владимирович Черногубовский… Ворчал так, разве что для порядка…”

На рубяжы тысячагоддзяў, у 2000-м, Глуская раённая газета “Радзіма” святкавала ўжо 70-годдзе з дня першага выпуску. Безумоўна, на яе старонках друкаваліся віншаванні калектыву рэдакцыі і ўспаміны тых, хто шмат гадоў прысвяціў раённай прэсе. Вось што ўспамінаў адказны сакратар “Радзімы” Сяргей Анташкевіч, які на працягу больш як 30 гадоў працаваў у газеце і на свае вочы, як кажуць, бачыў яе жыццё, ведаў яе гісторыю: “У 1966 годзе аб’яднаныя некалькі гадоў назад Бабруйскі і Глускі раёны зноў раздзялілі. Паўстала пытанне аб выпуску глускай газеты. Выклікае мяне рэдактар Бабруйскай газеты “Камуніст” Мікалай Паўлавіч Валатковіч (дарэчы, ура-джэнец вёскі Зубарэвічы) і кажа: “У Глуску пачне выходзіць новая газета, едзь туды і дапамажы яе выпускаць…” Я паехаў… Быў пачатак снежня. За сталом, апрануты ў паліто, бо было вельмі холадна, сядзеў і нешта пісаў, макаючы ручкай у чарнільніцу, рэдактар Мікалай Афінагенавіч Парахаўнік… У прызначаны час пазнаёміўся з тымі, каму прыйдзецца выпускаць Глускую газету… намеснік рэдактара Тамара Матусевіч, адказны сакратар Міхаіл Герасімовіч, загадчык сельгасаддзела Уладзімір Трыбуналаў… На першых парах усім было нялёгка. У рэдакцыі транспарт адсутнічаў. Па раёну прыходзілася хадзіць за зборам матэрыялаў пешшу або спадарожным транспартам, якога ў раёне было няшмат… І вось 31 снежня трымаем у руках аддрукаваны першы пасля перапынку нумар газеты “Сцяг Радзімы”, выпушчаны агульнымі намаганнямі рэдакцыі і друкарні. Заўтра — у Новы год ён паступіць да падпісчыкаў… Праз некаторы час працаваць стала лягчэй — у друкарні ўстанавілі лінатып (машынны набор тэксту), рэдакцыя набыла спачатку матацыкл К-750, потым “Масквіч”. Для работы на лінатыпе па размеркаванню прыехалі Марына Прыгажонак і Ірына Леўданская (зараз Комар)… Маладыя кадры рэдакцыі і друкарні мяняліся кожны год… Карэктар Мікалай Пятрэня стаў студэнтам, і за яго стол села Ларыса Парахаўнік, стаўшы праз год студэнткай журфака БДУ, а карэктарам была прынята Надзея Прыгара. Тамару Аляксандраўну Матусевіч абком КПБ накіраваў рэдактарам Чэрыкаўскай раённай газеты, а намеснікам рэдактара Глускай раёнкі стаў Мікалай Языкоў… За апошнія 30 гадоў змяніліся не толькі людзі ў калектыве, але і сам характар выпуску газеты… З пераходам на камп’ютэрны набор… увесь працэс набору і вёрсткі газеты выконваюць на камп’ютэры толькі два спецыялісты — Кацярына Швайбовіч і Іна Радзько…”

Гартаючы падшыўку розных гадоў, міжволі звяртаеш увагу на прозвішчы аўтараў артыкулаў. Вось тыя, хто рабіў газету цікавай і прываблівай для чытачоў на працягу шмат гадоў: рэдактары Мікалай Парахаўнік, Анатоль Радкевіч, Тамара Матусевіч, Навум Сандамірскі, карэспандэнты Сяргей Анташкевіч, Ларыса Куксік, Уладзімір Трыбуналаў, Уладзімір Гайшун, Мікалай Языкоў, Ларыса Канашэвіч, Генадзь Янкоўскі, Леанід Зайцаў, Вольга Чучвал, Любоў Ляпко, фотакары В. Траяноўскі, Аляксандр Фішчанкаў, Аляксандр Сяргееў, Генадзь Грабко, Алег Кацяшоў, іншыя супрацоўнікі раённай газеты.

Падшыўку гартала Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Последние новости

Общество

Анжела Полупанкова: всё происходящее на ВНС буду рассматривать с точки зрения защиты человека-труженика

23 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Общество

Дмитрий Махунов: ВНС — это возможность участвовать в принятии стратегических решений на благо государства

23 апреля 2024
Общество

Говорят делегаты ВНС. Директор Глусского районного музея Наталья Акулич

23 апреля 2024
Общество

Труд во имя памяти. В республиканском субботнике поучаствовало три с половиной тысячи глусчан

23 апреля 2024
Актуально

Главные задачи Всебелорусского народного собрания

23 апреля 2024
Власть

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

23 апреля 2024
Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Власть

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
Актуально

545 нарушений ПДД выявили за выходные в Могилёвской области

22 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам» прошла в Глусском районе

11 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Посевная в агрофирме «Славгородский» Глусского района

11 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
Общество

От досуга до спартакиады. «Афганцы» предлагают сделать турнир по бильярду в Глуске ежегодным

12 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024