Темы

Праект “Як тут вучыліся і вучылі”. Ад школы граматы да навучальна-педагагічнага комплексу. Летапіс Усцярхоўскага НПК

Праект “Як тут вучыліся і вучылі”. Ад школы граматы да навучальна-педагагічнага комплексу. Летапіс Усцярхоўскага НПК

У рамках праекта “Як тут вучыліся і вучылі” сёння на старонках раённай газеты да ўвагі чытачоў — гісторыя Усцярхоўскай школы, падрыхтаваная калектывам школы да конкурсу летапісаў.

Гісторыя

Вёска Засценак Усцярхі, дзе зараз знаходзіцца Усцярхоўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа, вядома з пачатку XVIII стагоддзя. У 1888 годзе ў вёсцы была адкрыта школа граматы, у якой вучылася восем хлопчыкаў. Навучанне было платнае, і не ўсе бацькі маглі заплаціць настаўніку ды яшчэ і накарміць яго. Таму амаль усё насельніцтва вёскі было непісьменным.

Першыя бясплатныя школы для вяскоўцаў пачалі адкрывацца толькі пры савецкай уладзе, пасля 1917 года. Вучыць усцярхоўскіх дзяцей пачалі ў 1919-м. Асобнага будынка школы не было, першыя заняткі праводзіліся ў доме жыхара Усцярхоў Рыгора Лазаравіча Вілюгі (вёскі Засценак Усцярхі і Усцярхі знаходзяцца адна ад адной на адлегласці адзін кіламетр). Першай настаўніцай у гэтай школе была Вольга Адамаўна Корзун. Пазней па просьбе мясцовага насельніцтва было выдзелена спецыяльнае памяшканне для пачатковай школы.

У 1927 годзе ў вёсцы Засценак Усцярхі, у памешчыцкім доме, была адкрыта школа. У гэтыя часы тут працавалі настаўнікі Кроль, Туравец, Караткевіч, П. С. Шчорс, Тушынская, Стахоўская, Корсак, М. М. Акуліч, М. І. Глінская. Навучанне вялося на беларускай мове. Пісалі дзеці ў сшытках (калі бацькі мелі магчымасць іх набыць) драўлянымі ручкамі са стальным пёрам, фіялетавым чарнілам, яго насілі ў чарніліцах-невылівайках. Арыфметыку засвойвалі з дапамогай самаробных лічыльных палачак — іх вучні выразалі з дубчыкаў. У некаторых дзяцей былі палачкі, набытыя ў краме, — такое багацце асабліва старанна захоўвалася. Праводзіць заняткі было вельмі складана. Не хапала сшыткаў, падручнікаў ды іншых школьных прылад. Але гэта не перашкаджала старанна вучыцца.

У 1930-я гады ў савецкай краіне пачаўся масавы рух “по ликвидации безграмотности народа”. Гэты працэс не абмінуў і вяскоўцаў з Засценка Усцярхі. Тут таксама былі арганізаваны пункты лікбезу: настаўніца Праскоўя Сямёнаўна Шчорс вечарамі вучыла сялян чытаць, пісаць, лічыць.

У канцы 1930-х у Засценку Усцярхі пачалі будаўніцтва сямігодкі. Незадоўга да пачатку вайны будынак школы быў узведзены на тым месцы, дзе зараз знаходзіцца праўленне ААТ “Зара Камуны”. Шчаслівыя дзеці з задавальненнем селі за парты новай школы. У той час тут працавалі Праскоўя Сямёнаўна Шчорс (пачатковыя класы), Туравец (матэматыка), Тушынская (беларуская мова і літаратура), Караткевіч, Дудар і іншыя настаўнікі.

Але, на жаль, радасць дзяцей была нядоўгай. Пачалася Вялікая Айчынная вайна. Новы будынак школы спалілі фашысты, і дзецям пасля вызвалення Беларусі прыйшлося працягваць вучобу ў хатах вяскоўцаў.

Пасля вайны за парты селі ў асноўным пераросткі. Заняткі праводзіліся ў пяці драўляных дамах (былыя сялянскія хаты), якія знаходзіліся побач з цяперашнім будынкам школы.

Вось спіс першага пасляваеннага выпуску, 1950—1952 гадоў, Усцярхоўскай сямігодкі: Георгій Бахановіч, Сямён Бахановіч, Эдуард Глебка, Надзея Дзядзюля, Фёдар Долбік, Раіса Катырская, Аляксей Каблаш, Марыя Маісеенка, Надзея Немец, Аляксандр Сахар, Зінаіда Сахар, Салавей, Салавей, Іван Сінкавец, Вольга Цвірко, Георгій Цвірко, Мікалай Чарнікевіч.

Трэба адзначыць, што пачатковыя школы ў гэты час знаходзіліся ў вёсках Уюнішча (настаўнік Соф’я Іванаўна Мізгар), Крукаўшчына (Н. Курылава), Казловічы, Кляшчоўка (В. Ф. Бандарэнка). У 1972 годзе гэтыя школы былі закрыты, а дзеці пачалі вучыцца ва Усцярхоўскай няпоўнай сярэдняй школе.

З успамінаў Марыі Пятроўны Зубрыцкай: “Працаваць ва Усцярхоўскай сямігодцы я пачала з 1962 года, спачатку піянерважатай, а пазней настаўнікам рускай мовы і літаратуры. Школа на той момант размяшчалася ў чатырох будынках. Калектыў быў невялікі і дружны: старэйшыя калегі заўсёды падтрымлівалі і дапамагалі. Вялікая ўвага надавалася ідэалагічнай рабоце: настаўнікі выступалі з лекцыямі, канцэртамі для калгаснікаў на фермах, мехдварах. На бацькоўскія сходы мы, настаўнікі, самі хадзілі ў суседнія вёскі. Зіма гэта была, ці восень, мы ішлі, адны дзяўчаты, познімі вечарамі, лесам… Найбольш запомніліся марозныя снежныя сцюдзёныя зімы. Каб у школе было цёпла (вучні пешшу ішлі на заняткі з суседніх вёсак Уюнішча, Крукаўшчына, Кляшчоўка, гэта па 3—5 кіламетраў), прыходзілася пачынаць тапіць грубкі а чацвёртай гадзіне раніцы. Вядома, да абеду ў класах зноў станавілася холадна, і мы разам з дзецьмі зноў распальвалі грубкі і грэліся. Усё рабілі разам. Вучні старшых класаў нават прымалі ўдзел у нарыхтоўцы дроў для школы”.

У 1970 годзе Усцярхоўская школа стала васьмігадовай. У педагагічны калектыў прыйшло новае, добра падрыхтаванае папаўненне: Ф. М. Чалнакоў, А. М. Дробава, С. М. Лагун, І. Л. Гулевіч, Л. С. Ржэуцкая, Г. Ласоцкая, М. П. Муха, Н. С. Марус і іншыя.

З 1981 года ў сувязі з тым, што памяншалася колькасць навучэнцаў, Чыкілёўская сярэдняя школа стала васьмігадовай, потым — пачатковай, а ў 1986 годзе ўвогуле была закрыта. Таму вучні з Чыкілёў перайшлі займацца ў школу Засценка Усцярхі.

З 1987 года Усцярхоўская школа стала сярэдняй агульнаадукацыйнай.

Першы выпуск Усцярхоўскай сярэдняй школы

У 1980-я калгас “Зара Камуны” ўзначаліў Віктар Андрэевіч Сысой — чалавек, якому былі блізкія і зразумелыя клопаты школы. Калгас за свае сродкі пабудаваў новую двухпавярховую цагляную школу, а потым не шкадаваў грошай, каб з мастацкім густам аформіць усе кабінеты, калідоры, школьную тэрыторыю. Намаганнямі старшыні калгаса ў праект школы былі ўнесены змены, дзякуючы чаму з’явілася спартыўная зала, памяшканні для трэніровак. Школа стала адной з лепшых у Магілёўскай вобласці. Першага кастрычніка 1989 года быў урачыста адкрыты новы будынак Усцярхоўскай школы.

1989 год. Адкрыццё новай школы. Стужку разразае старшыня калгаса “Зара Камуны” В. А. Сысой

У 2004 годзе школу пачалі наведваць дзеці з вёсак Старое Сяло і Балашэвічы, дзе з-за недахопу класаў-камплектаў былі закрыты навучальныя ўстановы.

Выпускнікі

Многія выпускнікі Усцярхоўскай школы сталі вядомымі людзьмі. Уладзімір Лявонцьевіч Гулевіч — генерал арміі, аднаго часу быў намеснікам міністра абароны СССР. Фёдар Якаўлевіч Кульба — кандыдат хімічных навук, працаваў прарэктарам Ленінградскага тэхналагічнага інстытута. Максім Паўлавіч Зубрыцкі — дацэнт, працаваў у сферы хімічнай прамысловасці ў Санкт-Пецярбургу. Ганна Паўлаўна Зубрыцкая — заслужаны ўрач СССР. Міхаіл Іосіфавіч Глінскі — закончыў Ваенна-паветраную акадэмію ў Маскве, удзельнічаў у падрыхтоўцы да палётаў касмічных ракет. Любоў Арсеньеўна Зубрыцкая працавала дырэктарам Макавіцкай школы. У Глускай раённай бальніцы працуюць Барыс Канстанцінавіч Саломка і Таццяна Аляксандраўна Арцёмчык. Многія выпускнікі школы сталі афіцэрамі, настаўнікамі, урачамі, атрымалі іншыя прафесіі і раз’ехаліся па свеце, а многія засталіся працаваць у нашым раёне, некаторыя нават у мясцовай гаспадарцы.

Пачатак 1990-х. У школьнай сталовай

Пачынаючы з 1987 года, калі школа стала сярэдняй, залатыя альбо сярэбраныя медалі атрымалі 16 чалавек, гэта Людміла Алехна, Галіна Лях, Ірына Анцюшэня, Анжаліка Данілеўская, Алена Русіна, Наталля Юхневіч, Уладзімір Дранёў, Маргарыта Шах, Вольга Чыгір, Алена Фільчанка, Таццяна Пацалуева, Дзмітрый Фільчанка, Вольга Чарнікевіч, Марыя Чарнікевіч, Анастасія Шарстнёва, Таццяна Сеўрук.

Дырэктары

Адразу пасля вайны і да 1953 года педагагічны калектыў Усцярхоўскай школы ўзначальваў Міхаіл Кляменцьевіч Тычына. У розны час дырэктарскую пасаду займалі І. П. Янкоўскі, В. І. Гнядзько, Станіслаў Іосіфавіч Жалкоўскі, Ш. З. Літвінаў, Пятро Сідаравіч Дудар, Валерый Міхайлавіч Скварцоў, В. І. Кошань, Фёдар Мікалаевіч Чалнакоў, Галіна Арцёмаўна Фільчанка, Аляксандр Фёдаравіч Чарнікевіч (быў выконваючым абавязкі дырэктара), Мікалай Мікалаевіч Заяц, Надзея Савельеўна Марус, Мікалай Сцяпанавіч Курадавец. З 2009 года і па цяперашні час навучальную ўстанову ўзначальвае Віктар Сяргеевіч Сасноўскі.

Настаўнікі

Марыя Пятроўна Зубрыцкая — настаўніца рускай мовы і літаратуры. У 1962 годзе прыйшла працаваць ва Усцярхоўскую школу піянерважатай. У 1970-х стала за-вучам. Заўсёды была актыўнай удзельніцай конкурсаў педагагічнага майстэрства. Больш за 40 год аддала школе.

Соф’я Максімаўна Цвірко (Лагун) — настаўніца хіміі і біялогіі. У 1949 годзе закончыла Баранавіцкі настаўніцкі інстытут. Працавала 10 гадоў у Гродзенскай вобласці, а ў 1960-м пераехала ў Глускі раён. Спачатку працавала ў Дакольскай школе, а пазней выйшла замуж, пераехала ў Засценак Усцярхі і вучыла дзяцей спачатку ў Чыкілёўскай школе, потым ва Усцярхоўскай.

Таццяна Рыгораўна Чарнікевіч — настаўніца беларускай мовы і літаратуры, выпускніца Усцярхоўскай школы. Яе вучні неаднаразова займалі прызавыя месцы ў творчых конкурсах і прадметных алімпіядах.

Уладзімір Кузьміч Скрупскі — настаўнік гісторыі, грамадазнаўства.

Ніна Васільеўна Скрупская — настаўнік рускай мовы і літаратуры, педагог-арганізатар. Не толькі творчы чалавек і настаўнік, а і таленавіты выхавацель. Займалася краязнаўчай работай.

У розны час у школе працавалі Людміла Іванаўна Хартановіч, Віктар Фёдаравіч Бандарэнка, Людміла Іванаўна Чалнакова, Ніна Міхайлаўна Кругленя, Алена Фёдараўна Емяльянава, Любоў Пятроўна Булка, Ала Яўгеньеўна Каранец, Аляксандр Вацлававіч Кандрычын, Ірына Уладзіміраўна Шкавянцова, Людміла Аляксандраўна Кісляк, Ганна Мікалаеўна Сяргеева, Ніна Адамаўна Бузак, Іна Анатольеўна Канашэвіч, Аляксандр Міхайлавіч Емяльянаў.

Сучасная школа: дырэктар і настаўнікі (2019/2020 вучэбны год)

З 2009 года дырэктарам Усцярхоўскага НПК з’яўляецца Віктар Сяргеевіч Сасноўскі. Ён закончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага па спецыяльнасці “настаўнік матэматыкі”. Узнагароджаны знакам “Выдатнік адукацыі”.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце — Галіна Арцёмаўна Фільчанка, яна па спецыяльнасці настаўнік матэматыкі і фізікі, аднаго часу працавала дырэктарам Усцярхоўскай васьмігадовай школы.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце — Валянціна Пятроўна Падлужная. Яна закончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. Куляшова, з 1988 года пачала працаваць ва Усцярхоўскай школе, спачатку выхавальнікам групы падоўжанага дня, пасля настаўнікам пачатковых класаў. На пасадзе намесніка Валянціна Пятроўна з 2012 года.

Рыхтуе дзетак да школы выхавацель дзіцячага садка Валянціна Леанідаўна Бабічава. У школе працуюць настаўнікі пачатковых класаў Святлана Васільеўна Гідравец, Валянціна Мікалаеўна Ермакова (яе агульны педагагічны стаж амаль 40 гадоў), Галіна Віктараўна Смычнік (па сумяшчэнні педагог-арганізатар). Зараз вучыць дзетак у пачатковых класах Святлана Іванаўна Свірыдава, якая на працягу дзевяці гадоў працавала ва Усцярхоўскай школе настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. Наталля Валянцінаўна Акуліч, яна па спецыяльнасці настаўнік спеваў і музычны выхавацель, сумяшчае працу выхавацеля групы падоўжанага дня і музычнага кіраўніка ў дзіцячым садку. Пад кіраўніцтвам настаўніцы біялогіі і хіміі Наталлі Іванаўны Ладонькі арганізавана і дзейнічае школьнае лясніцтва «Лесавічок», якое неаднаразова займала прызавыя месцы ў раёне і вобласці, створана экалагічная сцежка. Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў па спецыяльнасці “настаўнік французскай і нямецкай мовы” закончыла Ніна Міхайлаўна Прыгара і з 1988 года працуе ва Усцярхоўскай школе настаўнікам нямецкай мовы. Яе вучні неаднаразова былі пераможцамі раённых алімпіяд. Таццяна Генадзьеўна Басякова — настаўніца рускай мовы і літаратуры, Наталля Рыгораўна Саковіч выкладае дзецям беларускую мову і літаратуру. Тамара Уладзіміраўна Власік — настаўнік матэматыкі. Аляксандр Фёдаравіч Чарнікевіч, які ў свой час закончыў Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Н. К. Крупскай па спецыяльнасці “настаўнік агульнатэхнічных дысцыплін і фізікі”, працуе настаўнікам фізікі і тэхнічнай працы. Наталля Міхайлаўна Каранец, настаўніца матэматыкі і фізікі, прайшла пры Рэспубліканскім інстытуце прафесіянальнай адукацыі курсы перападрыхтоўкі па спецыяльнасці “практычная псіхалогія” і з 2010 года працуе сацыяльным педагогам, адначасова выкладае матэматыку. З 1987 года настаўнікам фізічнай культуры працуе ў школе Сяргей Іванавіч Бузак. Прыходзяць у школу і маладыя настаўнікі: з 2019-га тут працуюць Мікіта Міхайлавіч Абжэльян, ён закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і зараз выкладае дзецям гісторыю і грамадазнаўства, і Барыс Сяргеевіч Кажаронак, настаўнік фізічнай культуры і здароўя.

Последние новости

Общество

Олег Дьяченко: “Наша сила – в единстве и сплочённости”

24 апреля 2024
Общество

День призывника состоялся в Глуске

24 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

24 апреля 2024
Общество

Внимание! Нужна помощь в поисках человека!

24 апреля 2024
Актуально

Районный день охраны труда прошел в Глуске

23 апреля 2024
Общество

Анжела Полупанкова: всё происходящее на ВНС буду рассматривать с точки зрения защиты человека-труженика

23 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Общество

Дмитрий Махунов: ВНС — это возможность участвовать в принятии стратегических решений на благо государства

23 апреля 2024
Общество

Говорят делегаты ВНС. Директор Глусского районного музея Наталья Акулич

23 апреля 2024
Общество

Труд во имя памяти. В республиканском субботнике поучаствовало три с половиной тысячи глусчан

23 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам» прошла в Глусском районе

11 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
АПК

Посевная в агрофирме «Славгородский» Глусского района

11 апреля 2024
Общество

От досуга до спартакиады. «Афганцы» предлагают сделать турнир по бильярду в Глуске ежегодным

12 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024