Темы

Залатыя цесць і цешча

Залатыя цесць і цешча

Кажуць, зяць любіць узяць… Яно-то можа і так, чаму ж не ўзяць, як даюць?! Але ж зяць і слова добрае можа сказаць пра сваіх цесця з цешчай — калі яны таго вартыя і калі нагода здараецца для таго. Днямі ў рэдакцыю патэлефанаваў чалавек з Жодзіна, каб замовіць віншаванне з залатым вяселлем і расказаў, што яго цесць з цешчай якраз на Кастрычніцкае свята адзначаюць 50-годдзе сумеснага жыцця. Завуць іх Раіса Яфімаўна і Уладзімір Канстанцінавіч Васілеўскія, жывуць яны ў Хваставічах. Гэта добрыя, простыя, сціплыя людзі, абодва ўсё сваё сумленнае жыццё працавалі, ён — сувязістам на Белтэлекаме, яна — таваразнаўцам у райпо, зараз на пенсіі, але таксама не сядзяць склаўшы рукі, садзяць агарод, трымаюць гаспадарку. Уладзімір Канстанцінавіч асабліва любіць птушыную жыўнасць, гусей, індакачак, заўзятар ціхага палявання. Раіса Яфімаўна — выдатная гаспадыня, заўсёды з добрым настроем і багатым сталом сустракае дарагіх гасцей — дзяцей і ўнукаў, вясёлы чалавек, любіць і разумее жарты. Яны годна выгадавалі і вывучылі дзвюх дачок, сталі блізкімі людзьмі для зяцёў, вельмі любяць усіх чатырох унукаў, хвалююцца за іх і ўсяляк падтрымліваюць: добрым словам, мудрай парадай, свежанінай, свойскай садавіной і агароднінай. Ды толькі не за гасцінцы любяць іх дзеці і ўнукі, падкрэслівае зяць Валерый з Жодзіна, а за той добры прыклад, што яны паказваюць сваім жыццём, сваімі адносінамі, паважлівым стаўленнем адно да аднаго, уменнем спакойна і мірна вырашаць праблемы. Слухаючы, як зяць хваліць жончыных бацькоў, не магла не згадаць анекдоты пра зяця і цешчу. “Не, гэта не наш выпадак, — засмяяўся Валерый, — у нас добрыя адносіны, усім бы такую цешчу, як мая!”

Што ж, добра, як у сям’і ўсё добра. Таму і мы ўслед за сваякамі пажадаем залатым юбілярам Раісе Яфімаўне і Уладзіміру Канстанцінавічу яшчэ доўгага і добрага веку, каб жылі ў дастатку ды радасці.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота з сямейнага архіва

Последние новости

АПК

Работы на полях Глусского района

20 октября 2025
Читать новость
Происшествия

На озере в Малоритском районе работники МЧС спасли рыбака

20 октября 2025
Читать новость
Общество

Промкооперация, ЖКХ, IT-технологии. Беларусь и Мордовия обсудили точки роста в сотрудничестве 

20 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: в сотрудничестве Беларуси и Мордовии нужны амбициозные энергичные действия

20 октября 2025
Читать новость
Актуально

Глусская районная энергогазинспекция. Акция: «Электробезопасность-это»

20 октября 2025
Читать новость
Общество

Повышенное внимание — маршруткам. Госавтоинспекция проводит профилактическое мероприятие

20 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем