• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Акцыя “Нашы дзеці”. Міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Віталь Дрожжа павіншаваў вучняў Глускай санаторнай школы-інтэрната

Пятница, 25.12.2020 15:00. Category: Общество    

Толькі пад Новы год у адным месцы і ў адзін час маглі сабрацца такія розныя казачныя героі, як Аладзін з Шамаханскай царыцай, сціплая Папялушка, казачная Фея, Кот у ботах, тры Парасяці, стыльныя артысты Карабасава тэатра, дзіўныя і загадкавыя госці з Месапатаміі, чародка вясёлых і лёгкіх Сняжынак, прыйшоў, зразумела, і зімовы Дзед у чырвоным футры са сваёй снежнай унучкай Снягурачкай. Такое дзіва-дзіўнае, такая незвычайная гастроль гэтых казачных артыстаў адбылася якраз пад Новы год, і не дзе-небудзь, а ў цераме высокім ды прыгожым. З ролямі казачных герояў-артыстаў цудоўна справіліся вучні Глускай санаторнай школы-інтэрната, а церамам высокім ды прыгожым часова стала сама школа-інтэрнат — прыбраная да навагодняга свята, яна і насамрэч выглядае незвычайна і нават загадкава як звонку, так і знутры. Да навагодняга свята тут падрыхтавалі цікавую канцэртную праграму — з самымі што ні на ёсць чароўнымі навагоднімі песнямі, рытмічнымі танцамі, жартоўнымі вершамі, якія, нібы пацеркі, нанізаў на адзін агульны сюжэт дамавічок Феафан. Праўда, сам ён да гасцей не выходзіў, бо часова знаходзіцца на самаізаляцыі. Ну ды і без яго ўсё было добра — дзеці не толькі самавесяліліся і самазабаўляліся, але і весялілі паважаных гасцей. У чарговы раз пераканалася: калі каму патрэбна адшукаць таленты, звяртайцеся ў санаторную школу, тут гэта ўмеюць рабіць, тут такія пошукі заўсёды маюць плён. Ну а калі хочаце добрых падарункаў — трэба звяртацца ў Міністэрства лясной гаспадаркі: тут для дзяцей заўсёды знойдзецца ўсё смачнае і карыснае.

Вельмі хваліў навагодні канцэрт у санаторнай школе Глуска міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Віталь Дрожжа, сваю падшэфную ўстанову ён наведаў у рамках акцыі “Нашы дзеці”, ад душы падзякаваў артыстам за цудоўную праграму, пажадаў усім выхаванцам школы марыць пра ўсё добрае і верыць, што яно абавязкова спраўдзіцца, для гэтага толькі патрэбна прыкласці крыху сіл і старанняў. У якасці падарунка ад міністэрства школьная кухня папоўнілася параканвектаматам — карысная, кажуць, рэч у прыгатаванні страў. Шматфункцыянальны тэлевізар перадаў школе ад Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання яго генеральны дырэктар Уладзімір Раеўскі. Ён таксама пахваліў артыстаў і іх педагогаў за майстэрства і фантазію, падзякаваў за добры настрой і пажадаў, каб новы год прынёс усім здароўе, мір і спакой у дамы і ўсё самае лепшае. Падзякаваў за прыгожае выступленне і выказаў шчырыя пажаданні на ўвесь новы год дзецям і дарослым дырэктар Глускага лясгаса Сяргей Максімовіч, а добры настрой перад святамі шэфы падмацавалі дзецям салодкімі падарункамі. Ад імя раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта  падзякаваў міністэрству і лесаводам вобласці і раёна за ўвагу да дзяцей, да патрэб школы старшыня раённага Савета дэпутатаў Вячаслаў Асташэвіч і перадаў сертыфікат на атрыманне ласункаў. Не застаецца ў баку ад добрых спраў і раённае спажывецкае таварыства, начальнік аддзела кадраў райпо Аксана Мазітава ад імя кааператараў раёна павіншавала дзяцей і педагогаў школы з Новым годам і перадала падарункавы сертыфікат. Новы год насамрэч цудоўнае свята, яно аб’ядноўвае людзей, выклікае ў іх самыя добрыя памкненні і светлыя пачуцці. За дабро і ўвагу, за цёплыя словы і цудоўныя падарункі падзякаваў гасцям дырэктар школы Анатоль Ласоцкі, пажадаў ім шчасця і здароўя, на памяць пра гэты канцэрт, гэты дзень і гэтую цёплую пераднавагоднюю сустрэчу дзеці падарылі сваім шэфам і гасцям сувеніры, зробленыя сваімі рукамі.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота Г. АЎТУХОВАЙ

Яшчэ больш фота глядзіце тут

« Са святам Божага Нараджэння, глушчане-каталікі!
У Глускім лясгасе працягваецца мадэрнізацыя вытворчасці »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 119)
    • АПК (404)
    • Беларусь помнит (156)
    • Власть (474)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (10)
    • Духовность (178)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (63)
    • Культура (319)
    • Общество (5 128)
    • Происшествия (398)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (358)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (407)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top