Темы

Нашы людзі. Жывёлавод Міхаіл Пятрэня

Нашы людзі. Жывёлавод Міхаіл Пятрэня

Спачатку было Міхаіл Пятрэня не хацеў ні фатаграфавацца, ні якоесь там інтэрв’ю для газеты даваць: прыхварэў бычок адзін і яго патрэбна было пераганяць з асноўнага статка ў асобную групу, давялося пабегаць за жывёлінай, каб яна стала на новае месца, а потым цюк саломы на подсціл раскідаць. Якія тут размовы, якая пахвальба?! Ды мы журналісты з вопытам, і адмаўляюць нам не ўпершыню, таму слова за слова, а ўсё ж такі пагаварылі з жывёлаводам. 

Яно і праўда, работа даглядчыка на ферме не самая цікавая і не надта разнастайная. Перагнаць жывёлу, падаслаць у стойлах, падкінуць кармы пасля раздатчыка, наліць вады ў паілкі, пачысціць кармавыя сталы — пералічвае Міхаіл свае абавязкі па доглядзе за жывёлай, а калі прыхварэе каторая — перагнаць яе ў асобнае стойла і выклікаць ветэрынара. Расказваючы пра сваю работу, ён то паказвае, дзе што робіць, то бярэцца за вілы ды адгортвае ад цюка пласты саломы — бачна, што не прывык да доўгіх размоў, як рукі яго не прывыклі быць без працы. Даглядае жывёлу Міхаіл Пятрэня з 1989 года, тады тут быў калгас “Праўда”, доўгі час працаваў на свінаферме, было што пераходзіў на іншую работу, але зноў вяртаўся. У тым жа райаграпрамтэхзабеспячэнні, у склад якога ў 2009 годзе ўвайшоў названы калгас, быў і слесарам, і падменным даглядчыкам, цяпер вось працуе на роднай мыслачанскай таварнай ферме (сам ён мясцовы, з Мыслоціна). Тут у трох хлявах і дзвюх кашарах утрымліваюцца 635 галоў буйной рагатай жывёлы — бычкі і каля 30 цёлак. Разам з Міхаілам даглядаюць іх Наталля Галамака і Віктар Тотараў. Каму што рабіць, не дзеляць, прызнаюцца яны, як прыходзяць раніцай, так і пайшла работа: падкінуць, прыбраць, наліць, перагнаць. “Міхаіл тут у нас галоўны чалавек, — хваліць яго Наталля, — ён усё робіць і па сваёй рабоце, і калі што прыбіць, прыкруціць, паправіць трэба — усё можа, без яго было б ніяк”. Як найбольш вопытнага ў жывёлагадоўлі і талковага работніка парэкамендаваў нам Міхаіла Пятрэню і дырэктар ААТ “РАПТЗ” Валянцін Шостак, над гэтым чалавекам не трэба стаяць, кажа ён, не трэба сем разоў паўтараць, зробіць што трэба і як трэба, сярэднясутачныя прывагі жывёлы на гэтай таварнай ферме складаюць 550—600 грамаў.   

Сяголета гаспадарка нарыхтавала добрую кармавую базу, жывёле даюць сілас, сянаж, здробненую салому — рапсавую, ячменную, аўсяную, зернесумесь з мукой уласнага памолу, даюць і камбікорм КР-2. Работа на ферме прывычная і добра знаёмая, пацвярджае сам жывёлавод, нічога незвычайнага ў ёй няма, разважае ён, тут усё проста: даглядай жывёлу, кармі яе, вось і ўся справа. Так, справа і сапраўды няхітрая, ды не яна прыцягнула ўвагу да гэтага чалавека, а ён сам, Міхаіл Пятрэня, варты ўвагі за свае адносіны да справы, за сумленне і стараннасць.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота Г. АЎТУХОВАЙ 

Последние новости

Творческие проекты

Пра што пісала “Радзіма” 30 год назад

19 октября 2025
Читать новость
Общество

Каких специалистов готовят в военных вузах, рассказали глусским школьникам

18 октября 2025
Читать новость
Общество

Глусский парень Арсений Окрут на погранзаставе

18 октября 2025
Читать новость
Актуально

Заместитель Председателя КГК Андрей Лобович провел прием граждан в Глусском районе

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 18—19 октября

17 октября 2025
Читать новость
Культура

В Глусском районе чествовали работников культуры

17 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем