Темы

Праграма навагодніх святочных мерапрыемстваў у Глуску

Год 2020-ы ўжо на схіле, як з ім развітацца і якімі словамі праводзіць, кожны вырашыць сам. А вось 2021 год сустрэць і правесці Новы год як свята патрэбна як мага больш весела, з радасцю ў вачах, з усмешкамі на тварах, з музыкай, гульнямі, спевамі. Менавіта такі настрой хочуць стварыць для нас работнікі культуры, і для гэтага яны склалі даволі цікавую разнастайную святочную праграму.

1 студзеня з 0:45 да 3:00 на бульвары Грахоўскага будзе наладжана гулянне, ды не простае, а з канцэртам “Мелодыі Новага года”;  у 1:00 — святочны салют;  каму холадна на вуліцы, патанчыць зможа ў “Арыёне”, з 1:00 да 3:00 там  будзе дыскатэка.

У гэты ж дзень, 1 студзеня, амаль з паловы дня і да самага вечара, шмат цікавых імпрэз адбудзецца ў Цэнтры культуры і вольнага часу “Арыён”: у 14:00 і ў 15:00 пройдуць дзіцячыя забаўляльна-гульнёвыя праграмы “Студзеньскі маскарад” і “Танцавальны МІКС”; на 16:00, 18:00 і 20:00 запланаваны кінасеансы (у такі ж самы час кіно будуць паказваць таксама 2 і 3 студзеня); у 21:00 — дыскатэка.

2 студзеня ў 12:00 у “Арыёне” пачнецца тэатралізаваны паказ для дзяцей “Чарадзейная сіла”, у 14:00 — забаўляльна-гульнёвая праграма “Снежны пярэпалах”, у 15:00 — дзіцячая танцавальная праграма, а ў 21:00 — дыскатэка для дарослых наведвальнікаў.

3 студзеня ў 12:00 на навагодні канцэрт у “Арыён” запрашаюцца дарослыя аматары музыкі і песень, а на 14:00 намечана дзіцячая дыскатэка з гульнёвай праграмай.

Последние новости

АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость
Актуально

Не станьте жертвой телефонных мошенников

12 мая 2025
Читать новость
Власть

День Победы в двух столицах, откровенные заявления, марафон встреч и музей народных достижений. Итоги недели Президента

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем