Темы

У Глускім лясгасе працягваецца мадэрнізацыя вытворчасці

У Глускім лясгасе працягваецца мадэрнізацыя вытворчасці
Глускі лясгас і лінію па вытворчасці піламатэрыялаў Wood Mizer наведаў міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа

Кошт абсталявання з улікам падатку на дабаўленую вартасць — 545 тысяч рублёў, рэканструкцыя памяшкання (рамонт падлогі, касметычны рамонт, сістэма аспірацыі (выдаленне апілак), асвятленне) — 101 тысяча рублёў, просты тэрмін акупнасці — 8 месяцаў. Такія лічбы прывёў дырэктар Глускага лясгаса Сяргей Максімовіч, расказваючы, у што абышлася, і паказваючы, як працуе новая лінія па вытворчасці піламатэрыялаў Wood Mizer, што днямі была запушчана ў дрэваапрацоўчым цэху лясгаса. Пабачыць, як вядзецца мадэрнізацыя вытворчасці, сюды прыехалі міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Віталь Дрожжа, генеральны дырэктар Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Уладзімір Раеўскі, спецыялісты міністэрства і аб’яднання. Адметнасць новай лініі ў тым, што яна разлічана на перапрацоўку нізкаякаснай драўніны і драўніны лісцевых парод. За змену тут будзе праходзіць 50 кубаметраў сыравіны, гэта практычна безадыходная вытворчасць піламатэрыялаў, бо нават рэшткі драўніны перапрацоўваюцца тут жа — ідуць на шчэпкі. Ад 60 да 70 працэнтаў гатовай прадукцыі плануецца пастаўляць на экспарт (у асноўным у краіны Еўропы). Калі лінія запрацуе на поўную магутнасць, тут будуць задзейнічаны 14 чалавек (работа ў дзве змены).

На перапрацоўку ідзе нізкаякасная драўніна

Яшчэ на тэрыторыі дрэваапрацоўчага цэха з’явіўся новы сушыльны комплекс. Агульная сума інвестыцый склала 1 мільён 481 тысячу рублёў, у тым ліку абсталяванне абышлося ў 1 мільён 155 тысяч. Просты тэрмін акупнасці — больш за сем з паловай гадоў, а чакаемы гадавы аб’ём высушанай прадукцыі — 12 тысяч кубаметраў. Асноўныя работы тут выкананы, справа за ўхіленнем праектных недакладнасцяў і атрыманнем неабходных допускаў.

За змену тут будзе праходзіць 50 кубаметраў сыравіны
На тэрыторыі дрэваапрацоўчага цэха з’явіўся новы сушыльны комплекс

Як адзначыў у размове з карэспандэнтам “Радзімы” міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа, усім убачаным у Глускім лясгасе ён задаволены, работа тут пастаўлена на высокім узроўні, прадпрыемства працуе стабільна і заканчвае год з добрымі фінансавымі паказчыкамі. На фоне падзення вытворчасці, якое сёння адбываецца з-за пандэміі, тут расце экспарт прадукцыі, павялічваецца выручка, увогуле назіраецца добрая дынаміка, прадпрыемства развіваецца. У многім гэта дзякуючы яго кіраўніку, які не чакае падказак, а граматна дзейнічае, праяўляе ініцыятыву, бачыць, куды трэба рухацца, працуе на перспектыву.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота Г. АЎТУХОВАЙ

Последние новости

АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость
Актуально

Не станьте жертвой телефонных мошенников

12 мая 2025
Читать новость
Власть

День Победы в двух столицах, откровенные заявления, марафон встреч и музей народных достижений. Итоги недели Президента

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем