• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Ішла Каляда па сяле. Шчодрыкі ў Завалочыцах

Пятница, 15.01.2021 09:00. Category: Культура    

“Добры вечар, шчодры вечар усім людзям на ўвесь вечар!” — гэтымі словамі віталі жыхароў аграгарадка Завалочыцы вечарам 13 студзеня калядоўшчыкі. З каляднымі песнямі і пляскамі, жартамі і шчырымі віншаваннямі ішла Каляда па шырокіх вясковых вуліцах, калядную зорку — сімвал свята — з сабой несла, заходзіла ў некаторыя дамы вяскоўцаў. Зычыла ім, каб у малых і дарослых увесь год настрой быў добрым, каб у сем’ях былі лад і дабрабыт, каб здаровыя ўсе былі, будучы ўраджай не падвёў і ў хляве заўсёды было поўна.

У ролі артыстаў-калядоўшчыкаў — работнікі Завалочыцкага сельскага Дома культуры Людміла Навіцкая, Вольга Фешчанка, Таццяна Міроненка, а таксама ўдзельнік мастацкай самадзейнасці Генадзь Ціцішын. І куды ні заходзіла гэта вясёлая кампанія, усюды яе з радасцю сустракалі, бо не пускаць калядоўшчыкаў у хату лічыцца дрэннай прыкметай, таму разам з гасцямі гаспадары танчылі і спявалі, ад душы рознымі прысмакамі частавалі.

З Калядою ішла Каза, бо “дзе каза бывае — там шчасце чакае, дзе яна ходзіць — там жыта родзіць”, яна ўвесь час скакала і весяліла гаспадароў, кланялася ім, а пасля падала на падлогу, нібыта, памірала. Каб яна паднялася, а ў гаспадароў жыццё было як у казцы, ёй давалі кавалак сала ці каўбасы. А пасля вясёлая Цыганка варажыла на лёс, прадказвала шчаслівую будучыню, толькі трэба было абавязкова пазалаціць ёй ручку — бо не ўся праўда адкрыецца. У гэтым годзе з пажаданнямі шчаслівага лёсу ў вясковыя дамы прыйшоў і сімвал года — Бычок. З сабою ён прынёс поспех і дабрабыт. На развітанне калядоўшчыкі сыпалі зернем ва ўсе куткі, каб гаспадары жылі ладна і багата.

І хоць зараз часы змяніліся, Каляды святкуюць не так, як раней, і, на жаль, не ўсе падтрымліваюць традыцыі, аднак добразычлівасць, шчырасць, здаровы гумар і аптымізм, павага ў адносінах да людзей і вера ў лепшае ўсё ж такі з намі застаюцца.

Г. АЎТУХОВА

Фота аўтара

« ГАИ в связи с похолоданием просит водителей и пешеходов быть внимательными на дорогах
У цэнтры Глуска заліваюць каток і пракладваюць лыжню »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 119)
    • АПК (404)
    • Беларусь помнит (156)
    • Власть (474)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (10)
    • Духовность (178)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (63)
    • Культура (319)
    • Общество (5 126)
    • Происшествия (398)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (358)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (407)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top