Темы

Падарожжа па родным краі. Вёска Брады (заканчэнне)

Падарожжа па родным краі. Вёска Брады (заканчэнне)

Заканчэнне

Вёска Брады паціху разрасталася, пайшлі дзеці, унукі, тут пачалі сяліцца і людзі з іншых месцаў. Так, «18 сентября 1900 года начато Дело о перечислении по окладным межам земли, приобретенной крестьянином Зайцем у крестьянки Дайнеко… в д. Броды Бобруйского уезда Глуской волости. Окончено 21 июля 1903 года».

Таварыства сялян вёскі Брады мела права «пастбищного сервитута». У 1908 годзе быў зроблены «специальный план Минской губернии Бобруйского уезда Глуской волости Сервитутного участка земли количеством 8 десетин отмеренные из участка им. Турин, владения Тараса и Тихона Семеновичь Казючицей и Ильи Геронимова Товкача крестьянам деревни Броды взамен им пользования сервитутным правом по упомянутой части». Пасля амаль 15 гадоў судовай цяжбы паміж суседзямі Гушчамі і Казлоўскімі наступіла зацішша, а да сялян Гушчы не мелі ніякіх прэтэнзій, грошы за спрэчны ўчастак зямлі яны атрымалі і з усімі ладзілі.

Сям’я Гушчаў павялічвалася: падраслі дзеці, пайшлі ўнукі — і кожнаму патрэбна была свая зямля — самае галоўнае багацце, з чаго разжываліся. Яе куплялі паўсюдна, дзе была магчымасць. У Гушчы Яцека Фаміна ў Брадах было 30 дзесяцін. Гушча Ігнацій Фамін меў зямлю ў Блізніцах — 40 дзесяцін, у Антона Мацвеева Гушчы налічвалася 30 дзесяцін, ды яшчэ ў Турыне — 32 дзесяціны і ў Блізніцах — 56 дзесяцін. Антон і Ігнацій, згодна з “Положением о выборахъ в Государственную Думу з июня 1907 г. по Бобруйскому уезду”, увайшлі ў “Списокъ лицъ, имеющих право избирать отъ себя на предварительныхъ съездах уполномоченныхъ, для участия на съезде уездных землевладельцевъ…». У 1910—1917 гадах некаторыя з роду Гушчаў лічыліся буйнымі землеўладальнікамі. Найбольш зямлі яны мелі ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні: у Барсуковай Градзе, Рубяжы, Налазах, у ваколіцах Гіжгайла, Межанка, а таксама ў Старых Дарогах, Рудабельскай і Ляскавіцкай валасцях.

Брады, што ля Турыно

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі жыццё вельмі змянілася: грамадзянская вайна, калектывізацыя… Многія сем’і дваран, паноў кідалі ўсю сваю маёмасць і з’язджалі з абжытых месцаў, нават за мяжу; тых, хто жыў сваёй сям’ёй на хутарах, у фальварку ці засценку, савецкая ўлада прымушала перасяляцца ў большае паселішча — вёску ці горад. Адразу быццам было як і па жаданні, куды хто хоча, але ж калі сям’я доўга вагалася, тады сілай перавозілі ў бліжэйшую вёску, часцей туды, дзе быў панскі маёнтак, таму што іменна на базе гэтых маёнткаў у асноўным ствараліся калгасы. Так і сталася, што з пяці паселішчаў з назвай Брады засталася існаваць у нас толькі вёска Брады, тая, што недалёка, дзесьці два кіламетры, ад Турыно.

У 1926 годзе ў гэтых Брадах налічвалася 19 двароў і 102 жыхары. Ці быў тут, у вёсцы, калгас? Ніхто не памятае ні яго назвы, ні прозвішча старшыні. Магчыма, Брады ўвайшлі ў склад калгаса вёскі Турыно, ён быў арганізаваны ў 1931 годзе. У 1930 годзе быў рэпрэсіраваны Феафіл Іванавіч Сума, які нарадзіўся ў Брадах у 1895 годзе. Страх перад высылкай быў ва ўсіх сяльчан, асабліва болей заможных, і мусілі людзі змірыцца з новым жыццём. Ішлі працаваць у калгас, аддаючы туды ўсё нажытае дабро.

Трактарыстка

У пачатку трыццатых гадоў пачала працаваць на палетках калгаса і Фёкла Уладзіміраўна Гаршчук. Пазней праўленне калгаса паслала вучыцца яе на трактарыстку. Хоць і хлопцаў багата было, а выбралі яе — добрасумленную і працавітую. Фёкла Гаршчук скончыла курсы трактарыстаў і пачала працаваць у МТС, што размяшчалася ў вёсцы Калацічы. Там сустрэла свой лёс — Паўла Трафімавіча Семежа, таксама трактарыста. У той час гэта была вельмі прэстыжная прафесія. Яны ажаніліся… А ў хуткім часе пачалася вайна. Моладзь сілком забіралі немцы і прымусова везлі на працу ў Германію. Трапіла туды і Фёкла з мужам. Вось толькі разлучылі іх. Ён працаваў у аднаго “бауэра”, яна ў другога, даіла кароў і ўвесь час плакала, сумуючы па доме і па сваім чалавеку. Гэта заўважылі гаспадары, дапыталіся, чаму слёзы на вачах, і злітаваліся над маладымі. Абмяняў гаспадар аднаго свайго работніка на Паўла. Так яны абое і працавалі там, пакуль не забралі іх у горад, на фабрыку. Цяжка вельмі было. Але выжылі, дадому вярнуліся з дачушкай Галяй на руках.

Партызаны і мёд

У час вайны пастаянна немцаў у Брадах не было, але наведваліся, бывала, за правіянтам. Як расказвала Ганна Канстанцінаўна Кароткая, “тады яшчэ малая была, але помню, як зайшлі немцы ў хату, то я схавалася ад іх пад ложак, а немцы за ружжо — “Партызан!” — ды й страляць хацелі. А мама да іх хутчэй: гэта ж там мая дачка — і палезла мяне адтуль выцягваць… Потым яны далі шакаладку і на ломанай рускай мове казалі: “Бедна жывяце”. А яшчэ была такая гісторыя, згадвала Ганна Канстанцінаўна: “Казалі, што ў Дайнекаў былі пчолы. Хацеў немец узяць мёду і палез за тым мёдам. Вось і далі ж пчолы яму таго мёду. Ледзьве ўцёк, вядома, пакусаны. “А з Брадоў трапіла ў Германію і дзяўчына з роду Дайнекаў, — успаміналі вяскоўцы, — у яе нават нумар быў выбіты”.

Калгасны сад

Пасля вайны пачалі дадому вяртацца вяскоўцы, пяшком з Германіі прыйшла і сям’я Семежаў — Фёкла Уладзіміраўна і Павел Трафімавіч. Абое працавалі трактарыстамі. Вясною сеялі, восенню аралі глебу на зябліва, а летам працавалі на ўборачных работах. Садзілі ў калгасе і жыта, і бульбу, і авёс, і пшаніцу, кукурузу, буракі і нават куузіку — была такая расліна. (Куузіку — кармавая караняплодная расліна, гібрыд бручкі з кармавой капустай. — Заўв. рэд.).

Адразу пасля вайны ў Брадах было каля 15 сямей. Жылі тады, апавядаюць вяскоўцы: “Церская Вера, Лісавета Гаршчук, Дайнекі Уладзік і Марфа, Параска Скраблевіч, Парыч Мікалай і яго жонка Стэфа; Агнеша з Мікалаем Дайнекі; Комар Васіліна, звалі Вася; Настуся Скраблевіч, Семежы, Кароткія, Кісялевічы, Яўхім і Яўхіміха, Владымірыха”. Так іх усе ведалі і звалі па-мясцоваму. Пераехала ў Брады сям’я Раговічаў з Акцябрскага раёна. Аляксей Якаўлевіч Раговіч аднаго часу працаваў у Дакольскім сельскім Савеце, быў і старшынёй калгаса ў вёсцы Турыно. Жылі тут і Станішэўскія. Кожная сям’я мела сваю гаспадарку, займаліся агародніцтвам, некаторыя садзілі каля хаты яблыні, грушы, слівы, кусты парэчкі чорнай… Насупраць Брадоў, за старой таполяй, быў вялікі сад, усе яго звалі Бродаўскі сад. Па ўспамінах сяльчан, пасадзіў яго калісьці чалавек па прозвішчы Гушча. Дрэў у садзе было багата, і ўсе яны давалі добры ўраджай, асабліва яблыні.

Сад лічыўся калгасным. Яго ахоўвалі. У розныя часы “вартавымі былі Дайнека Уладзік і Выжарчоў, імя забылі”. Садавіну, як паспявала, збіралі і здавалі нарыхтоўшчыкам, а грошы ішлі ў калгасную касу. Да гэтай працы прыцягвалі не толькі дарослых, але і дзяцей. За працу давалі, бывала, вядро яблык, якіх пажадаеш, ці салодкіх, ці кіслых. Працавалі ў калгасным садзе ўсе з ахвотай: ясі колькі хочаш, ды яшчэ і дадому дадуць. У 70-я гады ХХ стагоддзя сад той раскарчавалі, хаця там ужо пачыналі падрастаць і маладыя дрэўцы, бо сад той даглядаў садоўнік. Казалі, што гэта быў чалавек, улюбёны ў сваю справу. Ён абразаў старыя дрэвы, садзіў маладыя, рабіў прышчэпкі на дзічках.

На тым месцы, дзе быў сад, потым сеялі і буракі, і кукурузу, і бульбу. Працавалі сяльчане старанна, як у асабістай гаспадарцы, так і на палетках калгаса, а хто змог уладкавацца на працу ў мястэчка, то і там шчыравалі.

Эстафету падхапілі дзеці

У 1970 годзе ў Брадах было 54 жыхары. У вёсцы магазіна не было, таму стараліся мець сваё: трымалі на падворку і свіней, і розную птушку, і авечак, і кароў. Мяса, малако сваё, гародніна таксама свая, а да гэтага можна што і ў Турыно ў ларку купіць, пазней — у магазіне.

У вясковым статку было каля 20 кароў. Церскія трымалі дзве каровы. Пасвілі статак у асноўным каля канавы. Травы хапала, малака і сабе надойвалі, і ў калгас здавалі. Малаказборшчыцай працавала Кацярына Аляксееўна Дайнека. Збірала яна малако і ў Брадах, і ў Турыно. Была і пераможцам сярод малаказборшчыкаў Хваставіцкага сельсавета.

На цялятніку ў калгасе працавала Фёкла Уладзіміраўна Семеж. Ёй прыйшлося памяняць спецыялізацыю. У 1956 годзе ў выніку няшчаснага выпадку загінуў на лесараспрацоўцы яе муж Павел. Засталося на руках у жанчыны шасцёра дзяцей. Вельмі цяжка было іх узнімаць. Дапамагалі вяскоўцы, а садоўнік Бродаўскага саду даў жанчыне дрэўцы яблынь, адно з іх мела назву “мічурынка”, другое — “антонаўка”, са словамі “Пасадзі вось, каб свае яблычкі былі тваім дзеткам”. Так успамінала ўнучка Фёклы Семеж. Працавала Фёкла Уладзіміраўна на ферме ў Турыно, кожны дзень пяшком туды-назад, але гэта не адбівалася на працы, прывесы ў цялят былі добрыя. Фёкла Уладзіміраўна Семеж была ўзнагароджана шматлікімі Ганаровымі граматамі, а ў юбілейны год ад савецкай дзяржавы атрымала ўрадавую ўзнагароду — медаль “За працоўную доблесць”. І хоць справа механізатара для яе адышла ўбок, але, як казалі колісь, “эстафету бацькоў падхапілі дзеці”. Камсамольца Пятра Семежа ведалі ў Глускім БМУ меліярацыі як аднаго з лепшых трактарыстаў — былі і Ганаровыя граматы, і грашовыя прэміі. Яго малодшы брат Васіль таксама працаваў трактарыстам-меліяратарам. Па слядах бабулі пайшла і яе ўнучка, Галіна Мікалаеўна Няборская, якая больш за 15 год адпрацавала шафёрам у калгасе. На руках унучкі і памерла бабуля, у сваёй роднай хаце, што пабудавалі разам з мужам Паўлам Трафімавічам. Могілкі тут адны на дзве вёскі, Брады і Турыно, знаходзяцца ў лесе, дзесьці за кіламетр ад шляху, могілкі вельмі старыя, даўнія крыжы паваліліся. А Галіна Мікалаеўна і зараз жыве на зямлі сваіх продкаў, што аднымі з першых засялілі вёску Брады, бо Гаршчукі значыліся сярод тых, хто пажадаў у свой час мець тут надзел. І хоць ёсць у іх добрае жыллё ў Турыно, кажа Галіна Мікалаеўна, але вось цягне сюды, “дадому”.

Сваім шляхам па жыцці

Школы сваёй у Брадах не было. У пачатковую хадзілі вучыцца ў Турыно, васьмігодку заканчвалі ў Веснаве, за чатыры кіламетры ад Брадоў, а калі хто жадаў мець сярэднюю адукацыю, то мусілі хадзіць у Глускую сярэднюю беларускую школу, пазней гэта СШ № 1. Іменна хадзілі пяшком. Да таго ж і вучыцца стараліся, і дома бацькам дапамагалі. Гэта ўжо добра пазней, калі з’явіўся транспарт, то маглі дзяцей да школы падвезці, а зараз і зусім добра: да паслуг вучняў маецца “школьны аўтобус”. Ды вось толькі вучняў мала, у Брадах ён адзін, а колісь, у 1950—1960-я гады, было больш за 20 чалавек. Збіраліся дзеці гуртам і ішлі, старэйшыя прыглядалі за малодшымі.

А пасля і кожны з вяскоўцаў пайшоў сваім шляхам па жыцці. Сярод іх Валянціна Мікалаеўна Парыч, па мужу яе прозвішча Кураленя, скончыла педагагічны ўніверсітэт, настаўніца, доўгі час працавала дырэктарам СШ № 1 у Глуску. Вышэйшую адукацыю атрымалі браты Дайнекі, Аляксандр і Міхаіл. Адзін з іх некаторы час працаваў старшынёй калгаса ў Турыно. Любоў Васілеўна Мамкова працавала бухгалтарам, Лідзія Васілеўна Кароткая — партніха, Галя Семеж — будаўнік, узначальвала будаўнічую брыгаду, Тамара Дайнека — цырульнік, Комар скончыў лётнае вучылішча, пазней працаваў у праваахоўных органах.

Жыццё цепліцца

Вёска Брады сама па сабе невялікае паселішча, з адной кароценькай, плаўна выгнутай шырокай вуліцай і маленькім завулкам, ад якога да лесу рукой падаць. У 1986 годзе тут было 13 гаспадарак і 26 жыхароў, у 2002-м — 15 жыхароў. А зараз — толькі пяць чалавек. Тым не менш хаты, у каторых ніхто не жыве, ёсць добра дагледжаныя, нават пафарбаваныя, і селішча выглядае жылым, бо сюды, на бацькаўшчыну, часцяком наязджаюць дзеці, унукі, асабліва ў цёплую пару года. А Дайнекі, як колісь іх продкі, і зараз трымаюць тут пчол. Кажуць людзі, хто каштаваў іх мёд, смачнейшага не елі. Ды гэта і не дзіва. У ваколіцах Брадоў палеткі, лес з багатымі на зеляніну і кветкі ўрочышчамі, з загадкавымі назвамі: “Імшок” — растуць чарніцы, колісь тут з балота выцягвалі траву капытнік на корм жывёле; “Падліпка” — грыбы, ягады; “Смалярня” — колісь смалу гналі; “Буда”; “Тарахоўшчына” — названа па прозвішчы чалавека, які тут колісь жыў на сваім хутары.

І гэта ўсё вёска Брады, жыццё ў якой яшчэ крыху цепліцца. Бог яго ведае, колькі яшчэ засталося і як яно тут павернецца…

Іна КІРЫНА

Последние новости

Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024
Власть

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
Актуально

В Беларуси 25 апреля начинают выплачивать материальную помощь ко Дню Победы

25 апреля 2024
Общество

«Открой сезон без нарушений!». В Глусском районе 26 апреля пройдет единый день безопасности дорожного движения

25 апреля 2024
Духовность

Таинство Соборования пройдет в Космодамиановском храме в деревне Городок

25 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Общество

Профсоюзы Глусчины: движение вперед

25 апреля 2024
Власть

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

25 апреля 2024
Актуально

Об ответственности за распространение экстремизма

24 апреля 2024
Общество

Олег Дьяченко: “Наша сила – в единстве и сплочённости”

24 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Происшествия

В Глусском районе на пожаре погиб человек

16 апреля 2024
Здоровье

Свободные рабочие дни для прохождения диспансеризации: кому, когда и сколько

18 апреля 2024