Темы

“Вясковы лад”. Вёска Дуброва. Тут жывуць дружныя людзі

“Вясковы лад”. Вёска Дуброва. Тут жывуць дружныя людзі

Сказаць па шчырасці, нашу ўвагу вёска Дуброва спачатку прыцягнула не сама па сабе, як населены пункт на тэрыторыі Хваставіцкага сельсавета. Мы неяк прыкмецілі, што вельмі дружна жыхары Дубровы праз раённую газету вішнуюць адзін аднаго з юбілеямі, а калі ў каго гора здараецца — ад дуброўцаў будзе адразу ж некалькі спачуванняў на апошняй старонцы. Значыць, дружна жывуць яны ў сваёй вёсцы, ды і з нашай раёнкай актыўна дружаць, выпісваюць, падтрымліваюць яе. Чым жа гэта не падстава, не нагода паехаць туды, пабачыць, што ды як там адбываецца, напісаць пра вясковае жыццё. Быць нашым правадніком і расказчыкам з ахвотай пагадзілася старшыня Хваставіцкага сельскага выканаўчага камітэта Галіна Лясун, разам мы туды і накіраваліся.

Старшыня Хваставіцкага сельвыканкама Галіна Лясун

Першым прыпынкам на пачатку маршруту стала тэрыторыя фермерскай гаспадаркі “Дубровские овощи”. Менавіта тут мы сустрэліся са старастам вёскі Уладзімірам Дзяшчэнем, ён тут працуе зараз і ўжо гадоў як дзесяць нясе сваю грамадскую нагрузку ў Дуброве. Гэта, кажа Галіна Іванаўна, першы і самы надзейны памочнік сельскай улады, ён жыве ў вёсцы, ён тут працуе, ведае людзей і іх патрэбы, даносіць іх да сельвыканкама і сам, калі што якое, адгукаецца на просьбы, што называецца, дапамагае падтрымліваць зваротную сувязь. Зрэшты, мясцовым жыхарам скардзіцца няма на што, разважае Уладзімір Міхайлавіч: дарогу да вёскі добрую зрабілі, хоць бокам каціся, ад снегу яна пачышчана, па самой вёсцы таксама, ёсць магазін, паштовае аддзяленне — купляй, аплачвай паслугі, а хочаш — проста сядзь ды пагавары, ніхто не прагоніць. Вядома, памятае Дуброва і весялейшыя часы, калі тут быў клуб свой, але ж людзей паменела і яго закрылі, вінаваціць у гэтым няма каго, вымушаная мера і зразумелая. Умовы жыцця мяняюцца, і людзі ў адпаведнасці з імі мяняюцца таксама, калі не самі, дык свае заняткі. Вось і Уладзімір Міхайлавіч з культработніка перайшоў у работнікі сельскай гаспадаркі, працуе ў фермера. Але такім жа актыўным, камунікабельным, як быў раней, і застаўся,  дабаўляе Галіна Лясун. І падкрэслівае: добра, што ў Дуброве ёсць фермеры, Аляксандр Мікалаевіч Сокал,  Васіль Уладзіміравіч Барысевіч, яны і мясцовым людзям работу даюць (дарэчы, не толькі ў Дуброве), і сельвыканкаму дапамагаюць, не адмаўляюць у просьбах, тэхніку выдзяліць, пяску на могілкі вясной прывезці ці яшчэ што. Як такім людзям не падзякаваць, не сказаць у іх адрас добрыя словы, разважае старшыня, вось і дзякуе ім з усёй шчырасцю. Выказвае падзяку і дырэктару ААТ “Глускае РАПТЗ” Валянціну Шостаку (у Дуброве размешчана ферма сельгаспрадпрыемства) — таксама за разуменне і дапамогу ў вырашэнні некаторых праблем вяскоўцаў.

Стараста вёскі Дуброва Уладзімір Дзяшчэня

Вёска Дуброва не аграгарадок, тут інфраструктура не такая развітая, але ж усё неабходнае ёсць. Скажам, вулічнае асвятленне ўсіх 20 населеных пунктаў Хваставіцкага сельсавета аўтаматызавана і выведзена на пульт дыспетчарскай раёна электрасетак, святло паўсюль адначасова запальваецца і адначасова выключаецца, гэта бачыць і кантралюе дыспетчар і можа, калі што якое, правесці ўключэнне ці выключэнне ў ручным рэжыме. Дзяцей у садзік і ў школу возіць аўтобус (усяго іх у Дуброве 14, а садаўскага і школьнага ўзросту — 9 дзяцей).

У вясковы магазін заходзяць не толькі купіць штосьці, а і проста пабыць тут

Гандлёвае абслугоўванне таксама задавальняе патрэбы мясцовых жыхароў: тут працуе стацыянарны магазін раённага спажывецкага таварыства, хадзі хоць кожны дзень, хоць двойчы на дзень. Гандлёвая зала невялікая, але выкладка зручная, разлічана на частковае самаабслугоўванне, усё неабходнае ў магазіне ёсць: мяса, каўбасы, рыба рознага прыгатавання, хлеб, булкі, свежыя агуркі ды памідоры, вялізныя чырвона-жоўтыя яблыкі, салодкая хурма. І ў прамысловай групе тавараў знойдзецца шмат з таго, што можа спатрэбіцца гаспадыні. Ды, мабыць, не менш важная за магчымасць штосьці купіць магчымасць проста пабыць у магазіне, пагаварыць, сустрэць кагосьці з іншага канца вёскі (зрэшты, зімой і блізкага суседа хутчэй сустрэнеш у магазіне, чым на вуліцы). Так і было, калі мы зайшлі ў вясковую краму: прадавец Галіна Графава абслугоўвала пакупніцу, а два мужчыны вялі паміж сабой гутарку, адзін з іх, старэйшы па ўзросце, прама прызнаўся, што зайшоў пагуляць. Так, для вёскі свой магазін — гэта больш чым проста месца, дзе набываюцца тавары. Тут падтрымліваюцца зносіны, вядуцца размовы, перадаюцца навіны, кажучы па-сучаснаму, магазін у пэўнай ступені выконвае камунікацыйную функцыю. Па словах старшыні сельвыканкама Галіны Лясун, і з прадаўцом Галінай Яўгенаўнай, і з кіраўніцтвам райпо ў іх поўнае паразуменне і гатоўнасць разам вырашаць праблемы. А гэта важна.

Такім жа асяродкам зносін у Дуброве з’яўляецца і паштовае аддзяленне. Зразумела, найперш сюды людзі заходзяць зрабіць плацяжы, перавесці грошы, папоўніць баланс тэлефона, нярэдка і купляюць штосьці (тут, акрамя канвертаў, паштовак, газет ды часопісаў, ёсць прадукты, прамысловыя тавары, хлеб з Бабруйска прывозяць) і, вядома ж, выпісваюць перыядычныя выданні, бо не хлебам адзіным жыве чалавек, перыёдыка ў дом таксама патрэбна. Мяне, вядома ж, цікавіла падпіска на “Радзіму”, дык вось, па словах загадчыцы паштовага аддзялення Тамары Калошкі, на Дуброву выпісана 35 экземпляраў раёнкі, гэта значыць, наша газета ходзіць сюды амаль у палову дамоў — у вёсцы зараз 72 двары, у якіх пастаянна зарэгістраваны 133 чалавекі. Дык ці ж варта здзіўляцца, што так актыўна і дружна дуброўцы праз газету віншуюць адзін аднаго, выказваюць спачуванні. Яно зразумела, можна і напрамую ўсё гэта зрабіць, сказаць непасрэдна самому чалавеку, але ж калі гаворыш праз газету, ты як бы перад усімі людзьмі сведчыш пра сваю павагу да яго, пра свае шчырыя адносіны, і ў такім разе гэтыя словы маюць ужо зусім іншую вагу, большую, значную.

Маё меркаванне пра тое, што ў Дуброве людзі жывуць дружна, пацвердзіла і старшыня сельскага Савета Галіна Іванаўна, не проста дружна, а як адна сям’я, заўважыла яна. Гэтая вёска — як асобны асяродак, асобны мір са сваімі сваяцкімі, сяброўскімі і суседскімі сувязямі і адносінамі, праблемамі і патрэбамі, людзі даўно і доўга жывуць побач, добра ведаюць адзін аднаго, дапамагаюць, падтрымліваюць, шчыра адносяцца.

Домікі для цялят на дуброўскай МТФ

Ці ёсць тут праблемы? Зразумела ж, ёсць. Вось на вуліцы да Галіны Іванаўны падышоў мужчына сярэдніх гадоў, расказаў, куды ідзе і па якой патрэбе, падзяліўся сваёю бядою: на свята выйшла ў хаце сварка, ён кагосьці снегам памыў, сам кухталёў атрымаў, цяпер вось бокі баляць, але крыўды ні на кога няма — сам вінаваты, шчыра прызнаўся ён… Маю ж увагу звярнуў на сябе не столькі расказ мужчыны пра гэты прыкры выпадак (мяркуючы па ўсім, не такі і рэдкі ў яго жыцці), колькі той давер, з якім ён размаўляў са старшынёю сельвыканкама, як згодна ківаў, калі яна ўшчувала яго за нястрыманасць, як абяцаў болей так не рабіць. Значыць, ёсць кантакт, дыялог паміж уладай і народам, ёсць давер! Нейкі час пратрымаецца, упэўнена сказала Галіна Іванаўна, гледзячы ўслед вяскоўцу, і з заклапочанасцю дадала, што ёсць і іншыя, хто водзіць небяспечную дружбу з алкаголем. І гэта праблема бачыцца найбольшай з усіх, бо яе вырашэнне ніякай пастановай не зацвердзіш, яно цалкам залежыць ад чалавека, ён сам павінен усвядоміць і памяняць нешта ў сабе, правесці ўнутры сябе пэўную работу. Ды толькі не ўсе гэтага хочуць.

Так, адны вакол сябе прыгажосць ствараюць (у дварах, на вокнах хат бачыла навагоднія ўпрыгажэнні, агеньчыкі, у магазіне ды на пошце таксама), а другія ў сабе саміх непатрэбнае разабраць не могуць. Зрэшты, гэта ўжо праблема не толькі вясковага жыцця, яна мае куды большы маштаб. У мяне ж вёска Дуброва пакінула ў цэлым добрае ўражанне. Дзякуй за паездку і Галіне Іванаўне Лясун, дзякуй і ўсім добрым людзям гэтай добрай вёскі, з кім давялося сустрэцца і пагутарыць падчас нашай непрацяглай вандроўкі.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота аўтара

Последние новости

Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Актуально

Акция «Дом без насилия» в Глуске: скандалистов пока предупредили

26 апреля 2024
Актуально

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Происшествия

В Глусском районе на пожаре погиб человек

16 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024