• Главная
  • О газете
  • Электронное обращение
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Дэлегат Вольга Каранькова падзялілася з калегамі сваімі ўражаннямі ад удзелу ва Усебеларускім народным сходзе

Четверг, 25.02.2021 12:00. Category: Актуально    

Актыўным і зацікаўленым аказалася абмеркаванне вынікаў шостага Усебеларускага народнага сходу ў цэнтры банкаўскіх паслуг № 615 у Глуску рэгіянальнай дырэкцыі па Магілёўскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк”. Сваімі ўражаннямі ад удзелу ў форуме з калектывам цэнтра падзялілася яго начальнік Вольга Каранькова. Вельмі змястоўным было выступленне Прэзідэнта, ён даў ацэнку палітычным падзеям як за мяжой, так і ў нашай краіне і падкрэсліў, што дзякуючы моцнай уладзе сітуацыю ўдалося ўтрымаць пад кантролем.  На новую пяцігодку вызначаны правільныя прыярытэты, адзначыла Вольга Рыгораўна, яны так ці інакш датычаць усіх людзей, гэта шчаслівая сям’я, моцныя рэгіёны, інтэлектуальная краіна, дзяржава-партнёр. Супрацоўнікі цэнтра банкаўскіх паслуг пагадзіліся з тым, што для жыхароў невялікіх гарадоў і раённых цэнтраў вельмі важная дзяржаўная падтрымка і па стварэнні новых рабочых месцаў, і па жыллёвым будаўніцтве, будаўніцтве арэнднага жылля. Добра, што запланавана стварэнне рэгіянальных медыцынскіх цэнтраў, пра якое сказаў Прэзідэнт, яны насамрэч павысяць даступнасць і якасць найноўшых медпаслуг для яшчэ большай колькасці насельніцтва. З увагай слухалі работнікі ЦБП і выказвалі свае меркаванні па пытаннях, звязаных з адукацыяй, гэта і ўмовы паступлення абітурыентаў, і падрыхтоўка маладых спецыялістаў, значнае змяншэнне колькасці папер і справаздач, якія зараз патрабуюцца ад настаўнікаў. На думку сабраўшыхся, настаўнік павінен вучыць і выхоўваць, а не правяраць стан жылля ці выконваць іншыя неўласцівыя яму функцыі. Што да атрымання вышэйшай адукацыі, то гэта апошнім часам звязана не з асэнсаваным выбарам той ці іншай прафесіі, атрыманне дыплома ВНУ стала проста мэтай. Прадстаўнікоў больш сталага пакалення гэта і здзіўляе, і непакоіць. Такое актыўнае абмеркаванне вынікаў народнага сходу паказала, што падчас яго правядзення былі агучаны важныя пытанні, закрануты праблемы, пастаўлены планы, якія так ці інакш хвалююць многіх людзей. Цікава супрацоўніцам ЦБП Белаграпрамбанка было паслухаць і пра арганізацыйны бок справы. Па словах Вольгі Караньковай, і самі пасяджэнні, і бытавыя ўмовы, і культурны адпачынак, нягледзячы на вялікую колькасць людзей, былі арганізаваны на вышэйшым узроўні, усе ведалі, калі і куды ісці, што і дзе можна паглядзець. Яна згадала цікавыя экспазіцыі ў Палацы Рэспублікі, дзе былі і старадаўнія экспанаты, у прыватнасці, старажытныя кнігі, і апошнія дасягненні навукі, вельмі спадабаўся вялікі святочны канцэрт, у якім удзельнічалі артысты з усіх абласцей. “Удзел у гэтым народным сходзе, без сумнення, значная падзея ў маім жыцці, — адзначыла Вольга Каранькова. — Планы на пяцігодку пастаўлены, яны правільныя, дакладныя і дасягальныя”.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота Г. АЎТУХОВАЙ

« Продавая, сами заплатили мошенникам
Коллектив ЦБУ № 707 ОАО «АСБ Беларусбанк» в Глуске занял 2-е место в области по итогам работы за 2020 год »
  • Год гістарычнай памяці
  • Падпіска 2022
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Купалле-2022
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 059)
    • АПК (344)
    • Беларусь помнит (128)
    • Власть (299)
    • Гісторыя Глушчыны (114)
    • Год исторической памяти (49)
    • Духовность (153)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (78)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (22)
    • Культура (257)
    • Общество (4 639)
    • Происшествия (361)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (32)
    • Спорт (322)
    • Творческие проекты (188)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (290)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2022 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top