Темы

Сёння Міжнародны дзень роднай мовы

Сёння Міжнародны дзень роднай мовы

Амаль палова ўсіх існуючых у свеце моў (дакладней, 2471 мова, гэта 43 працэнты) знаходзіцца пад пагрозай вымірання. Згодна з распрацаваным ЮНЕСКА “Атласам моў свету, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення”, больш за 200 моў страцілі сваіх носьбітаў за перыяд жыцця апошніх трох пакаленняў людзей. Напрыклад, апошні носьбіт убыхскай мовы памёр у 1992 годзе, далмацінская мова знікла ў канцы дзевятнаццатага стагоддзя… Разам са знікненнем мовы аказваюцца страчанымі і міфы, легенды, светаўспрыманне людзей, якія на гэтай мове размаўлялі, а гэта, пагадзіцеся, вялізны пласт культуры. Паказальныя пры гэтым гісторыі тых моў, якія адрадзіліся ўжо пасля таго, як былі аб’яўлены мёртвымі. Сярод іх мэнская — жыхароў вострава Мэн, лічылася, што яна знікла са смерцю апошняга свайго носьбіта ў 1974 годзе. Пры гэтым зараз амаль дзве тысячы чалавек запэўніваюць, што могуць карыстацца мэнскай мовай. На востраве стварылі школу, дзе заняткі (акрамя ўрокаў англійскай) вядуцца толькі на роднай мове, разам з дзецьмі вучыць і карыстацца ёю сталі і іх бацькі. Шанц на выжыванне атрымала і эякская мова, якая афіцыйна спыніла сваё існаванне ў 2008 годзе — са смерцю апошняй прадстаўніцы племені эякаў (на Алясцы). А праз два гады стала вядома пра французскага юнака, які яшчэ хлопчыкам пачаў вывучаць гэтую мову, а ўжо студэнтам паехаў на Аляску, сустрэўся са спецыялістам па эякскай мове і ў рэшце рэшт сам стаў перакладчыкам і выкладчыкам гэтай мовы ўжо для другіх энтузіястаў.

Між іншым, беларуская мова таксама была ў 2009 годзе ўнесена ў спіс ААН па пытанні моў, якім пагражае знікненне ці заняпад. Не хочацца верыць, што нашу мову напаткае такі незайздросны лёс, а хочацца верыць у тое, што няхай далёка не ўсе сучасныя беларусы ўжываюць у побыце родную мову, але трапныя слоўкі ці выразы чулі, чыталі і разумеюць правільна. Прапануем нашым чытачам праверыць сябе і сабраць у пары падобныя па сэнсе фразеалагізмы з розных слупкоў. (Адказы будуць надрукаваны ў нумары газеты за 23 лютага ).

Последние новости

Актуально

Заместитель Председателя КГК Андрей Лобович провел прием граждан в Глусском районе

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 18—19 октября

17 октября 2025
Читать новость
Культура

В Глусском районе чествовали работников культуры

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

В День матери женщин-водителей поздравили районный комитет ОО «БРСМ» и отделение ГАИ РОВД

17 октября 2025
Читать новость
Творческие проекты

О семейных ценностях и не только. В районе прошел единый день информирования

17 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко посетит в Минске центр технического творчества детей и молодежи

17 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем