• Главная
  • О газете
  • Электронное обращение
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Дыялогавая пляцоўка. Актуальныя пытанні грамадскага жыцця абмяркоўваліся на дыялогавай пляцоўцы з удзелам членаў раённай ветэранскай арганізацыі

Пятница, 19.03.2021 09:00. Category: Общество    

З-за чаго найчасцей узнікаюць пажары і гінуць у агні людзі, колькі чалавек у нашым раёне атрымліваюць пенсіі і ў што абыходзіцца адзін дзень лячэння ў стацыянары раённай бальніцы, як жыў і працаваў Глускі раён і якіх вынікаў дабіўся за мінулы год. Гэтыя і іншыя актуальныя пытанні грамадскага жыцця абмяркоўваліся на дыялогавай пляцоўцы з удзелам членаў раённай ветэранскай арганізацыі на чале з яе старшынёй Тамарай Толсцік.

Па словах галоўнага спецыяліста аддзела нагляду і прафілактыкі абласнога ўпраўлення МНС Андрэя Кулаева, ужо ў гэтым годзе на тэрыторыі Магілёўскай вобласці адбылося 209 пажараў, на якіх загінулі 42 чалавекі, у межах краіны лічбы яшчэ больш уражваюць і насцярожваюць: 1493 пажары і 225 загінулых. Пры гэтым вельмі часта агонь забірае жыллё, маёмасць, а то і жыцці людзей з-за іх жа няўважлівасці і неасцярожнасці: хтосьці, каб не займацца два разы, некалькі гадзін запар паліў у печы, хтосьці ўключыў прас ці паставіў варыцца ежу і забыўся на гэта, а быў выпадак, што на балконе пачаўся пажар, калі сонечныя прамяні папалі на слоік з сокам… Так, да пажару могуць прыводзіць розныя абставіны (нават калі ў доме ніхто не курыць п’яным у ложку), таму спецыяліст, прывёўшы выпадкі з практыкі, параіў удзельнікам мерапрыемства выконваць самім і нагадваць сваім блізкім і знаёмым правілы бяспекі. У Глускім раёне за апошнія 10 год у агні загінулі 36 чалавек, большасць з іх (28) знаходзіліся ў стане ап’янення, п’янымі былі ўсе пяць загінулых на пажарах летась. За няпоўныя два з паловай месяцы гэтага года ўжо шэсць чалавек сталі ахвярамі агню, папярэдне можна сцвярджаць, што трое з іх знаходзіліся ў стане ап’янення. Такую статыстыку прывёў першы намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Павел Грабянькоў. На дварэ 21 стагоддзе, у наша жыццё ўваходзяць усё новыя і новыя тэхналогіі, а гарантам бяспекі, гарантам таго, што пажар будзе заўважаны на самых ранніх стадыях, па-ранейшаму з’яўляецца невялікі прыбор — аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Прынцып яго работы просты, падкрэсліў Павел Грабянькоў, у кожным доме ён павінен быць, і быць у рабочым стане.

Пасля паездкі ў Мінск на шосты Усебеларускі народны сход перакананне ў важкасці тых дасягненняў, якіх дабілася Беларусь за апошнія гады, стала яшчэ больш цвёрдым, зазначыў  старшыня раённага Савета дэпутатаў Вячаслаў Асташэвіч. Фільм пра Глускі раён, зняты да выніковага сходу працоўных калектываў і прадэманстраваны таксама ўдзельнікам дыялогавай пляцоўкі, паказаў, што свае дасягненні ёсць і на Глушчыне. А каб словы пра гэтыя дасягненні і пра клопат дзяржавы пацвердзіць фактамі, Вячаслаў Асташэвіч прывёў канкрэтныя лічбы. У 2019 годзе на сістэму аховы здароўя ў нашым раёне было затрачана 5,5 мільёна рублёў, у 2020 годзе — больш за 6,3 мільёна, каля мільёна рублёў пайшло толькі на барацьбу з пандэміяй каранавіруса. Сярэдні кошт аднаго наведвання ўрача за мінулы год склаў 19,1 рубля,  адзін койка-дзень у стацыянары абыходзіўся бюджэту ў 166,4 рубля, а выезд хуткай дапамогі — 161,5. Словы пра бясплатную адукацыю добра ілюструюць наступныя лічбы: у Глускім раёне ўтрыманне аднаго дзіцяці ў дзіцячым садзе ў год абыходзіцца 4,5 тысячы рублёў, аднаго школьніка — 4 тысячы. 

Уражваюць і факты, якія прывяла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Алена Кірэй. Сёння ў раёне атрымліваюць пенсіі больш за 4 тысячы чалавек, у тым ліку 3544 пенсіянеры па ўзросце, і ўсе належныя выплаты яны атрымліваюць рэгулярна і своечасова. А гэта немалыя сродкі. У 2020 годзе ў Глускім раёне на выплату пенсій было накіравана 23,2 мільёна рублёў. Сюды ўваходзіць таксама і дадатковая падтрымка пажылых грамадзян. Так, узроставая даплата да пенсіі 75-летняму непрацуючаму атрымальніку складае 49,29 рубля, 98,58 рубля надбаўкі на догляд і ўзроставай даплаты выплачваецца тым, хто дасягнуў 80-гадовага ўзросту. За сакавік бягучага года сярэдні памер працоўнай пенсіі па ўзросце ў нашым раёне склаў 478,86 рубля. За мінулы год было зроблена чатыры пераразлікі мінімальных працоўных пенсій, надбавак і павышэнняў да іх, сацыяльных пенсій — у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму, а таксама два пераразлікі працоўных пенсій — у сувязі з павелічэннем сярэдняй заработнай платы. Алена Кірэй адзначыла таксама, што ў раёне 648 чалавек, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту, прадаўжаюць працаваць, у гэтай сувязі немалаважна тое, што ў нашай краіне ў такім выпадку дазваляецца атрымліваць і зарплату, і пенсію, пры гэтым памер апошняй абмяжоўваецца нязначна і толькі ў некаторай часткі пенсіянераў. Важнае месца ў забеспячэнні добрай якасці жыцця пажылых грамадзян займае сістэма сацыяльнага абслугоўвання. Адна з найбольш запатрабаваных паслуг — надомнае абслугоўванне. Па словах загадчыка аддзела сацыяльнай дапамогі на даму РЦСАН Ірыны Каўхуты, на пачатак гэтага года такой паслугай у раёне карыстаюцца 464 чалавекі, тры атрымліваюць яе бясплатна, 59 — дапамогу сацыяльных работнікаў аплачваюць часткова, астатнія карыстаюцца ёю на ўмовах поўнай аплаты, яна вагаецца ад 1 рубля 10 капеек да 1 рубля 60 капеек і цалкам пад’ёмная для нашых пенсіянераў.

“Усё, што мы пачулі і пра бяспеку, і пра выдаткі на сацыяльную сферу, было і карысна, і цікава, — падзялілася ўражаннямі ад дыялогавай пляцоўкі старшыня раённага савета ветэранаў Тамара Толсцік. — Вельмі спадабаўся фільм пра Глуск, асабліва ўразілі кадры, знятыя з вышыні птушынага палёту. Добры ў нас гарадок, чысты, утульны, прыгожы. Шкада толькі, што была вельмі абмежаваная, невялікая колькасць удзельнікаў гэтай дыялогавай пляцоўкі. Такія сустрэчы людзям пенсійнага ўзросту патрэбны”.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота аўтара

« Глусские школьники поддержали республиканскую патриотическую акцию по увековечению памяти о погибших при защите Отечества, приуроченной ко Дню памяти жертв Хатыни (фоторепортаж)
Республиканская профилактическая акция «Будь в безопасности!» стартует сегодня в Глусском районе »
  • Год гістарычнай памяці
  • Падпіска 2022
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 065)
    • АПК (359)
    • Беларусь помнит (133)
    • Власть (327)
    • Гісторыя Глушчыны (119)
    • Год исторической памяти (57)
    • Духовность (153)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (79)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (27)
    • Культура (278)
    • Общество (4 687)
    • Происшествия (366)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (33)
    • Спорт (327)
    • Творческие проекты (192)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (309)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2022 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top