Темы

Гісторыя з фатаграфіяй. Па камсамольскай лініі

Гісторыя з фатаграфіяй. Па камсамольскай лініі
Валянціна Андрэеўна Пятрэня (у той час яшчэ Парахаўнік) — у другім радзе трэцяя справа. Аляксандр Барысавіч Лабейка — у верхнім радзе другі справа

У журналісцкай працы бываюць выпадкі, калі з надрукаваным артыкулам гісторыя героя (ці гераіні) публікацыі не заканчваецца. Так здарылася і зараз. Пасля таго як у газеце быў надрукаваны матэрыял “У кожнага свой лёс”  (№ 22 ад 22 сакавіка), гераіняю якога стала жыхарка вёскі Макавічы Валянціна Андрэеўна Пятрэня (у дзявоцтве Парахаўнік), у рэдакцыю звярнуўся жыхар Глуска Аляксандр Барысавіч Лабейка. Ён пазнаў Валянціну Андрэеўну па старым здымку 1960-х гадоў. Як высветлілася, у 1955-м Аляксандр Барысавіч і мая гераіня разам удзельнічалі ў абласной камсамольскай канферэнцыі ў Мінску (Глускі раён у той час уваходзіў у склад Мінскай вобласці).

У пачатку снежня 1955 года другі сакратар райкама камсамола Аляксандр Лабейка сеў у Глуску на матацыкл і паехаў у Макавічы забраць і даставіць у Глуск камсамольскую актывістку, ударніцу працы Валянціну Парахаўнік. Разам з дэлегацыяй моладзі ад нашага раёна яны адпраўляліся ў сталіцу. Дабіраліся да Мінска нашы дэлегаты на рэйсавым аўтобусе. “Мы прыехалі напярэдадні мерапрыемства, — распавёў Аляксандр Барысавіч Лабейка. — Пераначавалі. Потым на працягу дня ўдзельнічалі ў канферэнцыі: слухалі даклады, абмяр-коўвалі вынікі работы камсамольцаў вобласці за год, дзяліліся сваімі думкамі, планамі і гэтак далей. Вечарам нас усіх запрасілі ў оперны тэатр, дзе для моладзі зладзілі “Бал студэнтаў”. Там былі песні, танцы, розныя конкурсы… Карацей кажучы, мы вельмі цікава, весела правялі вечар. Да таго ж у нефармальнай абстаноўцы пазнаёміліся, пагаварылі з камсамольцамі са сталіцы і іншых раёнаў”.

У Аляксандра Барысавіча захаваўся і агульны фотаздымак з таго памятнага мерапрыемства, які ён прынёс у рэдакцыю, а цяпер яго бачыце і вы.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота з архіва Аляксандра Барысавіча Лабейкі

Последние новости

Власть

Лукашенко: Беларусь и Ливия восстанавливают интенсивные отношения

21 октября 2025
Читать новость
Актуально

Прямую линию проведет 22 октября заместитель начальника Могилевской таможни Михаил Артюховский

21 октября 2025
Читать новость
Общество

Семейные старты. На районный спортивный праздник пригласили глусские семьи

21 октября 2025
Читать новость
Общество

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 25 октября

21 октября 2025
Читать новость
Общество

Прямую линию и прием граждан в Глуске 24 октября проведет Олег Дьяченко

21 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: отцовские наставления помогают определять верные ориентиры и преодолевать трудности

21 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем