• Главная
  • О газете
  • Электронное обращение
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

На дэгустацыі ёсць хлебныя навінкі. А ці будуць на паліцах?

Среда, 3.03.2021 09:00. Category: Общество    

Дзесяць сартоў хлебабулачных вырабаў ад мясцовых хлебапёкаў было прапанавана паспытаць і ацаніць глушчанам падчас дэгустацыі, арганізаванай Глускім райпо. Выстава-дэгустацыя праходзіла 25 лютага ў магазіне “Родны кут” № 1. Там былі і добра знаёмыя спажыўцу глускі “кірпічык”, батон, і заварныя з семачкамі “Новая Рыга”, “Еўрапейскі”, “Старажытны”, які, дарэчы, асабліва падабаецца асіпаўчанам. Былі і навінкі гэтага года —  багет з сырам, праснак з сырам, хлеб тоставы, булка посная вотруб’евая, ад ужо знаёмай булкі “Здароўе” яна адрозніваецца большай колькасцю вотруб’я, а значыць, яшчэ больш карысная, і іншыя вырабы. Усю гэту хлебна-булачную разнастайнасць можна было не толькі ацаніць на смак, але і даведацца пра асаблівасці рэцэптуры і прыгатавання, што называецца, з першых вуснаў. Пра навінкі мясцовых хлебапёкаў расказвалі начальнік вытворчага ўчастка райпо Вольга Галінская і начальнік лабараторыі Інеса Зубкевіч. На дэгустацыйным століку ляжалі і кавалачкі, і цэлыя вырабы, каб можна было ўбачыць, як яны выглядаюць на хлебнай паліцы ў магазіне і купіць. Некаторыя пакупнікі, хто ў гэты час заходзіў у “Родны кут”, так і рабілі: каштавалі, распытвалі, а потым ішлі і куплялі. 

Адметнай атрымалася размова са спецыялістамі адной пакупніцы, якая ў мінулым больш за 40 гадоў адпрацавала на глускім хлебазаводзе і сама шмат ведае пра тое, як выпякаецца хлеб. Праўда, з таго часу ўмовы працы, ды і сарты вырабаў значна змяніліся, але нязменным, лічыць Анастасія Сямёнаўна Жарнаклёва, застаўся смак глускага хлеба — самы лепшы смак. Другая ж пакупніца, наадварот, даволі скептычна выказалася пра хлебныя навінкі: маўляў, зараз ёсць, але хутка знікнуць, як зніклі ў свой час “Жаночы” і “Мужчынскі” хлеб, які многім спадабаўся. Вольга Галінская запэўніла, што “Мужчынскі” хутка зноў з’явіцца на паліцах магазінаў, неабходныя інгрэдыенты ўжо закуплены. Што датычыць увогуле хлебнага асартыменту ў гандлёвай сетцы, то ён залежыць не столькі ад хлебапёкаў, колькі ад магазінаў, ад пададзеных імі заявак. Масавыя сарты хлебабулачных вырабаў на хлебазаводзе пякуць штодня, а вось палепшаныя — згодна з заяўкамі, растлумачыла яна.

Так, вытворца зацікаўлены вырабляць тую прадукцыю, якая найбольш прадаецца, — гэта зразумела. А значыць, справа за тым, каб вывучаць, ведаць пакупніцкі попыт і своечасова рэагаваць на запыты людзей. І ў дадзеным выпадку гэта не праблема, паколькі і вытворца (хлебазавод), і магазіны (гаворка ідзе пра гандлёвую сетку “Родны кут”) адносяцца да раённага спажывецкага таварыства, дык няўжо ж яны ўнутры адной сістэмы не дамовяцца? Карысць ад гэтага адчуюць абодва бакі, а ў пакупнікоў пашырыцца выбар. Пэўную актыўнасць могуць праяўляць тут і яны: трэба не адыходзіць моўчкі ад хлебных паліц, калі не ўбачылі патрэбнага хлеба, а пытацца ў прадаўцоў, чаму яго няма і калі будзе. Выбар насамрэч можа быць  шырокі. У 2020 годзе лабараторыяй Глускага райпо было распрацавана і ўкарэнена 27 найменняў хлебабулачных вырабаў, у тым ліку 13 новых відаў хлеба з жытняй і жытне-пшанічнай мукі, і 30 найменняў кандытарскіх вырабаў.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота аўтара

« ГАИ усилит контроль за нетрезвыми водителями
Ко Дню милиции. Старший участковый инспектор Глусского районного отдела внутренних дел Виктор Харитонов »
  • Год гістарычнай памяці
  • Падпіска 2022
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 065)
    • АПК (364)
    • Беларусь помнит (133)
    • Власть (332)
    • Гісторыя Глушчыны (119)
    • Год исторической памяти (59)
    • Духовность (155)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (79)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (27)
    • Культура (278)
    • Общество (4 695)
    • Происшествия (366)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (33)
    • Спорт (330)
    • Творческие проекты (192)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (310)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2022 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top