• Главная
  • О газете
  • Объявления
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

“Незабытая гісторыя”. Сумесны праект газеты “Радзіма” і раённага музея. Хадункі — не сучаснае вынаходніцтва

Воскресенье, 14.03.2021 15:00. Category: Гісторыя Глушчыны, Творческие проекты    

У этнаграфічнай зале Глускага гісторыка-краязнаўчага музея шмат цікавых і ўнікальных экспанатаў. Ёсць, напрыклад, калекцыя прасаў: вялікія, маленькія, розных гадоў вытворчасці. Тут жа стаіць сялянскі ложак, вісіць драўляная калыска, а побач з ёй — старадаўнія дзіцячыя хадункі.

Як высветлілася, хадункі — не сучаснае вынаходніцтва:  такую зручную для бацькоў рэч беларускія сяляне прыдумалі даўно. Канешне ж, тагачасныя сялянскія хадункі адрозніваюцца ад цяперашніх у першую чаргу тым, што ў іх няма колаў. Асновай іх служыў вертыкальны шост, верхні канец якога прапускаўся ў пятлю або скабу, прымайстраваную да бэлькі, а ніжні канец упіраўся ў ямку, зробленую ў глінабітнай падлозе (пазней прымацоўваўся да дашчанай падлогі).

Да шаста, прыкладна на вышыні грудзей дзіцяці, прыбівалі папярочную планку з прымацаваным да яе паўколам з сагнутага лазовага дубца таўшчынёю ў некалькі сантыметраў. Да сагнутага дубца і драўлянай планкі прышывалі кавалак палатна — атрымлівалася нешта накшталт трусікаў. Дзіця саджалі ў хадункі па такому ж прынцыпу, як і зараз. Малое перабірала ножкамі, седзячы на палатне, і так хадзіла вакол шаста. Калі малеча крыху падрастала і магла цвярдзей трымацца на нагах, тканіну прыбіралі, а дзіця ўжо ставілі ў хадунок — яно хадзіла вакол шаста, трымаючыся за планку.

Трэба адзначыць, што самым старажытным гістарычным сведчаннем выкарыстання дзіцячых хадункоў з’яўляецца палатно галандскага мастака Іераніма Босха “Немаўля Хрыстос з хадункамі” (1480 год), на якім намалявана дзіця з драўлянымі хадункамі на трох колах. Карціна зараз захоўваецца ў музеі гісторыі мастацтваў у Вене.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота аўтара і дадзена раённым музеем

« Впереди — республиканские соревнования «Кожаный мяч»
Масленіца ў Глуску (фотарэпартаж) »
  • Год народного единства
  • Падпіска 2021
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях




  • Рубрики
    • Актуально (1 041)
    • АПК (302)
    • Беларусь помнит (67)
    • Власть (195)
    • Гісторыя Глушчыны (73)
    • Год малой радзімы (80)
    • Год народного единства (2)
    • Духовность (130)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (81)
    • Как выписать газету (2)
    • Культура (203)
    • Общество (4 320)
    • Происшествия (346)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (23)
    • Спорт (301)
    • Творческие проекты (149)
    • Тема недели "БелТА" (56)
    • Усебеларускі народны сход (46)
    • Экономика (278)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2021 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top