Темы

Праект “Мясцовы каларыт”. Жаночыя фартухі

Праект “Мясцовы каларыт”. Жаночыя фартухі
Фартух з вёскі Даколь

Колькі памятаю сваю бабулю, у яе заўсёды быў падпяразаны фартух: ці яна рабіла нейкія хатнія справы, ці ішла ў магазін або ў госці. Толькі на кожны выпадак быў свой, асаблівы фартушок: на выхад у людзі, на свята — беленькі паркалёвы, вышываны, з фальбонкамі па краях, дома — прасцейшы, без залішняга аздаблення. Шыла яна іх заўсёды сама, рукамі, але калі вочы сталі бачыць дрэнна, пагадзілася, каб наша мама шыла для яе фартушкі на швейнай машынцы. Калі бабуля атрымлівала новы, чарговы, заўсёды ўздыхала і войкала, маўляў, так прыгожа атрымалася ды хутка, і бедавала, што сама ўжо не можа для сябе зрабіць такую важную для жанчыны рэч.

Гэтыя два фартухі былі знойдзены ў непрацуючым сельскім клубе вёскі Дубровы

На працягу стагоддзяў адным з галоўных элементаў жаночага народнага беларускага адзення, які ёсць ва ўсіх жаночых касцюмах незалежна ад іх геаграфічнай прыналежнасці, з’яўляецца фартух. Гэта не проста ўпрыгажэнне, нейкі дэкаратыўны элемент — фартух найперш нёс абрадавую функцыю і меў сімвалічнае засцерагальнае значэнне.

Па народных уяўленнях, фартух ахоўваў лона маці. Менавіта таму вялікая роля надавалася ўпрыгожванню фартуха рознымі магічнымі сімваламі, арнаментам: ромбамі, што ўвасаблялі ўрадлівую зямлю, знакамі сонца, выявамі птушак як сімвалаў шчасця, раслінным арнаментам. Фартух абавязкова прысутнічаў у абрадзе хрышчэння нованароджанага: менавіта на ім неслі дзіця. І яшчэ адна важная функцыя была менавіта ў матчынага фартуха: ім выціралі сурочаных дзетак. Напэўна, большасць нашых чытачак хоць адзін раз у жыцці, калі дзіця без перапынку плакала доўгі час, чулі ад старэнькіх бабуль такія словы: “Вытры сыночку (дачушцы) твар адваротным бокам фартушка”. Але ў нашых матуль, а тым больш у нас ужо фартушкі з’яўляліся толькі на кухні, калі мы ежу гатавалі…

У даўнія часы, калі жанчына выходзіла замуж, фартух станавіўся абавязковым элементам яе адзення. Яна не магла выйсці з двара, не павязаўшы фартух, нават не магла паказацца ў сваёй хаце перад чужым мужчынам без фартушка. Марыя Дарафееўна Пракопчык з Дубровы ўспамінае, што калі нехта з жанчын забываў павязаць фартушок і выходзіў без яго на вуліцу, то суседкі, бывала, кпілі з такой няўдаліцы: “Напэўна, няма чыстага, што без фартуха да калодзежа ідзе…” А калі ў Дуброве быў кірмаш, то жанчыны надзявалі свае самыя лепшыя адбеленыя фартухі і ішлі вялікаю чарадою па вясковай вуліцы — такая прыгажосць была, што словамі і не раскажаш. 

Фартух у беларусаў выконваў абрадавую функцыю  і падчас вяселля. Маці нявесты несла ў ім жыта для абсыпання маладых. Фартух дарыла нявеста свякрусе. Напрыканцы вяселля да нявесты падыходзіла маці жаніха, здымала фату, вянок і павязвала два атрыбуты жаночай долі: хустку і фартушок. У наш час таксама застаўся такі абрад, але звычайна павязваюць нявесце толькі хустачку.

А ўспомніце савецкіх школьніц — яны таксама насілі фартушкі: на святы ды ўрачыстасці — белы, на кожны дзень — чорны. Такая форма для дзяўчынак не была вынаходніцтвам савецкай школы, яна ўпершыню з’явілася ў 1896 годзе ў гімназістак Расійскай імперыі.

У фондах Глускага раённага гісторыка-краязнаўчага музея захоўваецца некалькі фартухоў, зробленых рукамі жыхарак нашага раёна. Адзін з іх быў перададзены ў музей жыхаркай вёскі Даколь Валянцінай Сямёнаўнай Лапко. Ёсць апісанне гэтага экспаната: “Фартук. Поясной, квадратной формы, со сборкой по краям, двумя небольшими карманами вверху, с растительным орнаментом, вышитым крестом… д. Доколь, 1960 г.” Два іншыя фартухі былі знойдзены супрацоўнікамі музея ў непрацуючым ужо сельскім клубе ў Дуброве. 

Дарэчы, у Беларусі, у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці, у вёсцы Бездзеж, ужо шмат гадоў існуе ўнікальны музей “Бездзежскі фартушок”. Па яго назве зразумела, што галоўныя экспанаты — калекцыя вышываных і тканых фартухоў. Усяго іх тут налічваецца 319, прычым няма ніводнага, які б паўтараўся. Магчыма, і ў глушчан ды жыхароў нашага раёна ад бабуль ці матуль засталіся, захаваліся прыгожыя колішнія фартушкі — ляжаць у шафах і чакаюць часу, калі стануць музейнымі экспанатамі і ўпрыгожаць музейныя стэнды. Дык падаруйце ім другое жыццё.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота экспанатаў з фондаў раённага музея

Последние новости

Общество

30 марта глусчан приглашают принять участие в акции «Час Земли»

29 марта 2024
Власть

Услышьте это все. Александр Лукашенко ознакомился с мероприятиями проверки боеготовности соединений и воинских частей в Ошмянском районе

29 марта 2024
Власть

Сергеенко и ряд других руководителей освобождены от прежних должностей в связи с переходом на выборные должности

29 марта 2024
Культура

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Куда сходить и что посмотреть в Глуске в ближайшие выходные

29 марта 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Дважды герой Советского Союза Степан Шутов

29 марта 2024
Общество

ЦИК Беларуси зарегистрировал 56 кандидатов в члены Совета Республики

29 марта 2024
Актуально

Министерство спорта и туризма проводит правовой мониторинг

29 марта 2024
Актуально

День правового просвещения и личный прием граждан прошел в Глусском УКП «Жилкомхоз»

28 марта 2024
Власть

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Год качества

В честь 100-летия Глусского района на территории детского сада № 4 Глуска заложили сосновую аллею

28 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

К 100-летию Глусского района объявлен конкурс на лучший логотип. Положение о проведении районного конкурса

20 марта 2024
Культура

Семья Дербеевых представит Глусский район в конкурсе “Семья года”

20 марта 2024
Общество

Торжественное мероприятие ко Дню работников бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства состоялось в Глуске

22 марта 2024
Общество

Планы у дорожников большие. Интервью с начальником Глусского ДРСУ-213 Иваном Радько

21 марта 2024
Общество

Так в РОВД заведено. На заслуженный отдых проводили первого заместителя начальника Глусского райотдела

26 марта 2024
Общество

Александр Багель выдвинут кандидатом в члены Совета Республики от Глусского района

22 марта 2024
Год качества

Республиканская добровольная акция «Адновім лясы разам!» проходит в Глусском районе

25 марта 2024
Культура

Масленицу ярко и познавательно отметили глусские гимназисты

18 марта 2024