Темы

Тыдзень лесу пройдзе на Глушчыне з 3 па 10 красавіка

Глускі лясгас запрашае ўсіх жадаючых паўдзельнічаць у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі “Тыдзень лесу”. Яна адбудзецца ўжо ў чатырнаццаты раз і сёлета прысвечана Году народнага адзінства.

Як паведаміў намеснік дырэктара лясгаса Іван Вяргун, на працягу тыдня (з 3 па 10 красавіка) ва ўсіх васьмі лясніцтвах раёна плануюць высадзіць каля 50 гектараў лесу, а таксама ачысціць ад смецця прыдарожныя палосы, і добраўпарадкаваць тры месцы адпачынку: у Кіраўскім, Дакольскім і Завалочыцкім лясніцтвах. У мінулым годзе ў акцыі “Тыдзень лесу” паўдзельнічала болей за 300 жыхароў раёна — прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстаў, работнікі лясгаса, школьнікі, актывісты БРСМ. Лесаводы спадзяюцца, што сёлета збярэцца большая колькасць людзей.

Стаць удзельнікам дабрачыннай акцыі можа кожны. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў лясгас або бліжэйшае лясніцтва. Валанцёраў забяспечаць неабходным інвентаром і саджанцамі, вызначаць фронт работ.

Последние новости

Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить и что посмотреть в Глуске в ближайшие выходные

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Американская белая бабочка — опасный карантинный вредитель

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Собрались в Карнице земляки

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

“Нельзя, чтобы уборочная проходила в небрежном режиме”. Вот какие вопросы обозначил перед аграриями Александр Лукашенко

18 июля 2025
Читать новость
АПК

Рейды по местам уборки, доработки и хранения зерна нового урожая провели инспекторы сектора надзора и профилактики Глусского РОЧС

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Налоговая напоминает, как использовать электронные накладные

17 июля 2025
Читать новость