Темы

Глускаму раённаму спажывецкаму таварыству — 90 год

Глускі райспажыўсаюз быў створаны 1 красавіка 1931 года. У яго склад на той час  уваходзілі 19 сельпо: Аземлянскае, Каткаўскае, Бярозаўскае, Лапіцкае, Гарадоцкае, Ляскавіцкае, Годскае, Рудабельскае, Глускае, Парэцкае, Дакольскае, Слаўкавіцкае, Жалвінецкае, Сіманавіцкае, Запольскае, Слабада-Германаўскае, Казловіцкае. У раёне налічвалася 49 гандлёвых кропак. Першым старшынёй праўлення быў абраны І. К. Гладкі. Колькасць пайшчыкаў райспажыўсаюза складала 17 118 чалавек.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны Глускі райспажыўсаюз быў адноўлены. У 1946 годзе ў нашым раёне было 14 магазінаў і лавак, таваразварот складаў 948 тысяч рублёў, прадпрыемствы грамадскага харчавання прынеслі ў той год 38,5 тысячы рублёў прыбытку, у таварыстве было 3074 пайшчыкі. У 1950-я гады многа было зроблена ў раёне для паляпшэння гандлю: з’явіліся новыя магазіны, пашырыўся асартымент прамысловых і харчовых тавараў, узрасла культура гандлю. Вясною 1956 года ў Глуску свае дзверы для пакупнікоў адчыніў універмаг. Магазін меў тры аддзяленні: тканін, гатовай вопраткі і галантарэі. Цікавы факт: у гэтым магазіне за першы дзень гандлю насельніцтву было прададзена розных тавараў на 50 тысяч рублёў. Яшчэ адзін папулярны ў Глуску магазін, “Культтавары”, у гэтым жа годзе прадаў насельніцтву 420 веласіпедаў, 16 матацыклаў, 240 швейных машын, 200 радыёпрыёмнікаў, 350 розных гадзіннікаў, 15 патэфонаў.

У 1962 годзе Глускі раён быў ліквідаваны, а мясцовы райспажыўсаюз далучаны да Бабруйскага, у Глуску засталіся толькі сельскія спажывецкія таварыствы. Пасля аднаўлення нашага раёна ў 1966 годзе Глускі райспажыўсаюз быў утвораны зноў. Яго старшынёй стаў М. І. Малашук. У 1967 годзе ў раёне налічвалася 90 гандлёвых кропак.

На сённяшні дзень у склад Глускага спажывецкага таварыства ўваходзяць аддзел прамысловасці, участак грамадскага харчавання, сельскі і Глускі рознічна-гандлёвыя ўчасткі, Асіповіцкае рознічна-гандлёвае прадпрыемства. У Глускім раёне працуюць 35 магазінаў, з якіх 18 — на сяле, 14 — у Глуску. Пяць аўтамагазінаў абслугоўваюць насельніцтва невялікіх вёсак. У раённым спажывецкім таварыстве працуе 376 работнікаў.

Последние новости

Общество

Состояние криминогенной обстановки на территории района и профилактика преступности стали темой координационного совещания в Глуске

30 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко согласовал назначение руководителей в местных органах власти

30 июня 2025
Читать новость
Власть

Кадры, инвестиции, дисциплина в АПК. Как Лукашенко напутствовал новых председателей райисполкомов

30 июня 2025
Читать новость
Спорт

Команда «МАЗ-СПОРТавто» готовится к старту ралли-марафона «Шелковый путь — 2025»

30 июня 2025
Читать новость
Власть

На второй сессии Палаты представителей принято 67 законопроектов

30 июня 2025
Читать новость
Общество

Сильный эмоциональный проект. Жители Витебска встретили “Поезд Победы”

30 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем