Темы

Кніга застаецца з чалавекам

Кніга застаецца з чалавекам
Самыя актыўныя чытачы дзіцячага аддзела: Паўла Лясун, Дар’я Буневіч, Ангеліна Масюк

Здавалася б, што з развіццём інфармацыйных тэхналогій роля бібліятэк у сучасным грамадстве будзе няспынна зніжацца, але, як бачым, бібліятэкі і зараз працягваюць сваю працу, яны мяняюцца, прапаноўваюць патрэбныя наведвальнікам паслугі і жывуць.

У Глускай раённай бібліятэцы не захоўваюцца каштоўныя старажытныя кнігі, і маштабы яе фондаў, у параўнанні з буйнымі бібліятэкамі, больш сціплыя, але чытачы тут, як кажуць, не пераводзяцца. Чым жа прываблівае наша бібліятэка сваіх наведвальнікаў? А вось чым: утульнай атмасферай, літаратурай на розны густ, індывідуальным падыходам да кожнага. Лічбы, што паказваюць колькасць наведвальнікаў і кнігавыдач, таксама гавораць шмат аб чым. Так, напрыклад, у фондзе бібліятэкі на сённяшні дзень 67 352 экзэмпляры кніг, бібліятэка абслугоўвае 3650 чытачоў. У 2020 годзе чытачы наведалі бібліятэку амаль 50 тысяч разоў, ім выдадзена больш за 78 тысяч кніг, часопісаў і г. д. Самыя актыўныя чытачы — людзі пенсіённага ўзросту. Гэта і зразумела — у іх больш вольнага часу. Але ж кнігі ў бібліятэцы чытаюць не толькі пенсіянеры, на дарослым абанеменце запісана і шмат працуючых, а таксама вучняў 10—11 класаў гарадскіх школ. Ёсць нават вялікія чытаючыя сем’і, дзе бібліятэчную літаратуру чытаюць муж, жонка і іх бацькі. Адна з такіх сем’яў — Міхайлоўскія.

Якую ж літаратуру больш за ўсё паважаюць глушчане? У жанчын вельмі папулярныя кнігі з серый “Сучасны жаночы раман”, “Сучасны раман пра каханне”, “Сучасны вострасюжэтны раман”. Сярод аўтараў найбольшай папулярнасцю карыстаецца сучасная беларуская пісьменніца Наталля Батракова. Каб узяць і пачытаць яе творы ў раённай бібліятэцы, чытачы нават запісваюцца ў чаргу. Мужчыны аддаюць перавагу вострасюжэтным раманам Чынгіза Абдулаева, Уладзіміра Колычава і іншых.

Самым юным чытачам мясцовай бібліятэкі 5—6 гадоў, а самым старэйшым — 76 і болей. Па словах яе супрацоўнікаў, найбольш дарослых наведвальнікаў у чытальнай ды абанементнай залах бывае ў зімовыя месяцы, калі менш хатніх спраў, а вось у дзіцячай зале наадварот, у летнія — нават бываюць тыдні, калі ў аддзеле некаторыя паліцы зусім пустыя.

Антаніна Людзвігаўна Жук і Ганна Адамаўна Радкевіч

Цікава было пагутарыць з самымі актыўнымі чытачамі нашай бібліятэкі. Гэта Ганна Адамаўна Радкевіч і Антаніна Людзвігаўна Жук. Жанчыны ўжо на заслужаным адпачынку, і, як яны самі сказалі, менавіта таму ў іх ёсць магчымасць аддаваць час любімаму занятку — чытанню. Яны бываюць у бібліятэцы не радзей чым раз у два тыдні. “Як толькі навучылася чытаць, — распавядае Антаніна Людзвігаўна, — бацькі мяне запісалі ў дзіцячую бібліятэку. Там працавала Марыя Дзмітрыеўна Тузік. Я вельмі хутка заўсёды чытала. Калі прыносіла прачытаныя кнігі ў бібліятэку, яна часцяком пыталася пра іх змест — не верыла, што я прачытала. Такія “іспыты” здавала Марыі Дзмітрыеўне не толькі я. Так што з самага дзяцінства кніга заўсёды са мною, куды б я ні ішла, ні ехала”. І ў доказ сваіх слоў Антаніна Людзвігаўна дастала з сумкі некалькі кніг. “Вось ішла на сустрэчу з вамі ў бібліятэку, — прызналася жанчына, — думаю, занясу прачытаныя кнігі, вазьму новыя”.

Ганна Адамаўна сярод усіх літаратурных жанраў перавагу аддае раманам пра каханне, такім, дзе аўтары распавядаюць пра жыццё і людзей. “Хочацца адключыцца ад штодзённых турбот, — гавораць жанчыны, — і перанесціся ў казку, у рамантыку, хоць на той час, што чытаеш кнігу”.

Падчас размовы я запыталася, чаму менавіта папяровую кнігу любяць чытаць мае суразмоўцы, а не, напрыклад, электронную? “Я спрабавала чытаць кнігі ў электронным варыянце, — адказала Антаніна Людзвігаўна. — Вельмі хутка стамляюцца вочы. Традыцыйныя папяровыя выданні больш падабаюцца яшчэ і з той прычыны, што ў іх, можна сказаць, ёсць свая душа. Ты трымаеш кнігу ў руках, дакранаешся да старонак, перагортваеш іх і, здаецца, лепш успрымаеш тое, што напісана”. Ганна Адамаўна і Антаніна Людзвігаўна ўпэўненыя, што моладзь больш актыўна карыстаецца альтэрнатыўнымі кнігамі — электроннымі, аўдыёкнігамі — і калі чытае, то аддае перавагу менавіта такому фармату.

А што ж кажа моладзь? Канешне, для зручнасці і эканоміі часу цяперашняе пакаленне насамрэч слухае або чытае кнігі анлайн. Але ж ёсць і тыя, хто аддае перавагу традыцыйнаму фармату. Я пагутарыла з самымі актыўнымі чытачамі дзіцячага аддзела раённай бібліятэкі. Імі аказаліся тры дзяўчынкі-пяцікласніцы з сярэдняй школы № 2 Глуска Ангеліна Масюк, Дар’я Буневіч і Паўла Лясун. Дзяўчынкі наведваюць бібліятэку з першага класа. Бяруць не толькі кнігі, якія патрэбныя ім для чытання па школьнай праграме, але і проста мастацкую літаратуру, якая ім даспадобы, а таксама кніжкі для маленькіх, каб пачытаць малодшым брацікам і сястрычкам. Сярод сваіх любімых твораў дзяўчынкі назвалі “Прыгоды Тома Сойера”, прыгодніцкія кнігі з серыі “Малыш Нікаля”, дзіцячыя дэтэктывы. Яшчэ любяць чытаць дзяўчынкі часопісы для падлеткаў. 

Як бачым, прадстаўнікі і старэйшага, і малодшага пакаленняў глускіх чытачоў усё яшчэ паміж электронным і друкаваным словам выбіраюць апошняе.

Патрэба чалавека ў інфармацыі, у чытанні не знікне ніколі. І хоць зараз перавод кніг, рэдкіх газет і часопісаў у лічбавы фармат ідзе хуткімі тэмпамі (а гэта насамрэч зручна, бо дае магчымасць пашырыць да іх доступ чытачам у розных краінах свету), усё роўна, я ўпэўнена, кнігі будуць запатрабаваны і ў сваім звычайным, традыцыйным выглядзе, а значыць бібліятэкі будуць жыць і далей.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Актуально

Акция «Дом без насилия» в Глуске: скандалистов пока предупредили

26 апреля 2024
Актуально

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024
Власть

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
Актуально

В Беларуси 25 апреля начинают выплачивать материальную помощь ко Дню Победы

25 апреля 2024
Общество

«Открой сезон без нарушений!». В Глусском районе 26 апреля пройдет единый день безопасности дорожного движения

25 апреля 2024
Духовность

Таинство Соборования пройдет в Космодамиановском храме в деревне Городок

25 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Происшествия

В Глусском районе на пожаре погиб человек

16 апреля 2024
Здоровье

Свободные рабочие дни для прохождения диспансеризации: кому, когда и сколько

18 апреля 2024