• Главная
  • О газете
  • Электронное обращение
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

На вясновых канікулах прайшлі раённыя алімпіяды сярод школьнікаў чацвёртых — дзявятых класаў

Суббота, 17.04.2021 10:00. Category: Общество    

У сакавіку, на вясновых канікулах, прайшлі раённыя алімпіяды сярод школьнікаў чацвёртых — дзявятых класаў. Удзельнічалі ў іх 278 навучэнцаў школ раёна, у тым ліку 54 вучні сельскіх школ, паведамілі рэдакцыі ў аддзеле па адукацыі, спорце і турызме. Самымі запатрабаванымі аказаліся на гэты раз моўныя алімпіяды. Больш за паўсотні ўдзельнікаў сабрала алімпіяда па рускай мове і літаратуры — 52 вучні, на алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры свае веды праверылі 46 чалавек, а па англійскай мове — 30. Усяго ж іспыты праводзіліся па 14 вучэбных прадметах.

Дыпломы 1-й, 2-й і 3-й ступені атрымалі 125 удзельнікаў, яшчэ 21 удзельніка ўзнагародзілі заахвочвальнымі дыпломамі. Найбольшую колькасць дыпломаў прынеслі сваім настаўнікам навучэнцы гімназіі (46) і СШ № 1 імя С. І. Грахоўскага (43). Больш за дваццаць чалавек атрымалі па два дыпломы, і чатыры вучні заваявалі па тры дыпломы. Гэта сямікласнік гімназіі Сцяпан Касцюкевіч, шасцікласнікі СШ № 2 Міхаіл Трыбуш і Соф’я Фёдарава, пяцікласнік Заеліцкага НПК Яўген Цяцерын.

Традыцыйна ў алімпіядах многа ўдзельнічала чацвёртакласнікаў, тых, што займаюцца пакуль што ў адной настаўніцы. Удзельнічалі, трэба сказаць, рэзультатыўна і парадавалі сваіх настаўніц вялікай колькасцю дыпломаў па розных прадметах. Напрыклад, вучні Алены Іванаўны Варонінай з сярэдняй школы № 1 заваявалі 12 дыпломаў розных ступеняў, Кулінок Алены Канстанцінаўны з гімназіі — 11 дыпломаў, Галіны Анатолеўны Русаковай з СШ № 2 — 10 дыпломаў. Што да настаўнікаў-прадметнікаў, асабліва адзначыліся вучні Алены Аляксандраўны Вяргейчык (СШ № 1, геаграфія), Юліі Уладзіміраўны Грабяньковай (гімназія, англійская мова), Аксаны Міхайлаўны Грыгор’евай (гімназія, Усцярхоўскі НПК, абслугоўваючая праца) — па 6 дыпломаў рознай вартасці, Ірыны Віктараўны Пукач (Заеліцкі НПК, беларуская мова і літаратура), Таццяны Іванаўны Маскаленкі (СШ № 2, біялогія) — па 5 дыпломаў.

« Школьники встретились с бывшей узницей концлагеря
У Глуску праходзіць рэспубліканскі суботнік (фотарэпартаж) »
  • Год гістарычнай памяці
  • Падпіска 2022
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 065)
    • АПК (364)
    • Беларусь помнит (133)
    • Власть (332)
    • Гісторыя Глушчыны (119)
    • Год исторической памяти (59)
    • Духовность (155)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (79)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (27)
    • Культура (278)
    • Общество (4 695)
    • Происшествия (366)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (33)
    • Спорт (330)
    • Творческие проекты (192)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (310)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2022 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top