Темы

Касавіца ў Глускім раёне

Касавіца ў Глускім раёне

Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне — гаспадарка, якая летась больш за ўсіх у раёне нарыхтавала кармоў для грамадскага статка — 7211 тон кармавых адзінак, або 132 працэнты да задання, на ўмоўную галаву мелася больш за 36 цэнтнераў кармавых адзінак. Сяголета тут, не марудзячы часу, таксама аднымі з першых прыступілі да зялёнага жніва.

Механізатар РАПТЗ Аляксандр Рудзько

На мінулым тыдні на палях у раёне былога аэрадрома касілі травы, зграбалі, здрабнялі зялёную масу, вазілі на падкормку жывёле, а штосьці пачалі засыпаць у сянажную траншэю. Сюды мы і прыехалі, каб пабачыць усё на свае вочы. Касавіца толькі пачалася, а людзей і тэхнікі там сабралася багата. На адным полі механізатар Віктар Гуткоўскі на корманарыхтоўчым комплексе касіў і здрабняў зялёную масу, а вадзіцелі Мікалай Леўчык і Андрэй Шымчык МАЗамі яе адвозілі. Крыху далей, на іншым полі, ужо скошаную сянажную масу зграбаў у валкі на трактары з граблямі Аляксандр Рудзько, потым сюды на падборку масы на КВК-800 пад’ехаў механізатар Сяргей Зімаеў. Трэці раз мы спыніліся там, дзе на ротарнай касілцы працаваў Віктар Патапенка (камандзіраваны з “Зары Камуны”) — касіў шматгадовыя травы. Трава тут вырасла добрая, адзначае старшыня райвыканкама Сцяпан Чачуха, які прыехаў на поле пабачыць, як вядуцца работы. Гэта сумесь бабовых (люцэрны і канюшыны) і злакавых (фестулоліум — адносна новы гібрыд), яна вельмі спажыўная, з яе атрымаецца добры корм. Калі паўсюль будуць такія шматгадовыя травы, як на гэтым полі, будзем з кармамі, перакананы кіраўнік раёна. Каб хутка, зладжана і арганізавана правесці корманарыхтоўку, створаны тры міжгаспадарчыя звяны: свае намаганні аб’ядналі РАПТЗ і “Зара Камуны”, “Слаўгарадскі” і “Глуская Зара”, “Турыно-агра” і эксбаза “Глуск”.

Механізатар Віктар Гуткоўскі

У райаграпрамтэхзабеспячэнні атрад тых, хто нарыхтоўвае кармы, дапаўняюць вадзіцелі Анатоль Ахрэмчык, ужо згаданыя Мікалай Леўчык і Андрэй Шымчык, механізатары Васіль Чачэра, Дзмітрый Прыбыш і камандзіраваны з “Зары Камуны” Аляксандр Паю. Іх задача — адвозка сянажнай масы, а яе трамбоўкай, па меры таго як напаўнялася траншэя, займаўся Анатоль Дзяшчэня, ноччу яго змяніў Васіль Пракопчык. 

Старшыня райвыканкама Сцяпан Чачуха, журналіст Таццяна Лукашэвіч, механізатар Віктар Патапенка

Мы размаўлялі з удзельнікамі касавіцы, і тымі, хто ўжо працаваў у полі, і тымі, хто чакаў свайго часу, каб уключыцца ў агульны рабочы працэс. Для большасці з іх гэта звыклая справа, якая паўтараецца з году ў год. Як працаваць, яны ведаюць, ведаюць і разумеюць, наколькі гэта важна — нарыхтаваць патрэбную колькасць якасных кармоў. Гэта іх работа статак корміць, як тут не будзеш старацца?

Пакуль мы ездзілі ад поля да поля, удзельнікам работ прывезлі гарачыя абеды — першае, другое і кампот. У гэты дзень іх было 18, але будзе і болей, кажа раздатчыца абедаў Наталля Грыневіч. Палявыя работы працягваюцца і набіраюць абароты.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота Г. АЎТУХОВАЙ

Последние новости

Власть

Лукашенко: сотрудничество с Санкт-Петербургом для Беларуси – приоритет приоритетов

14 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

Идет ремонт на территории Глусской СШ № 2

13 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем работников налоговых органов! Поздравление руководства района

13 июля 2025
Читать новость
Актуально

Что нужно знать владельцам велосипедов

12 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал телефонные доклады главы МЧС и управделами Президента

12 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

В парке напротив СШ № 2 Глуска продолжаются работы по благоустройству

12 июля 2025
Читать новость