Темы

Пра страхаванне і крэдытаванне расказвалі глушчанам на чарговым пасяджэнні клуба “Маладая мама”

Пра страхаванне і крэдытаванне расказвалі глушчанам на чарговым пасяджэнні клуба “Маладая мама”

Маладым сем’ям наладжваць сваё жыццё нялёгка: не паспелі хлопец і дзяўчына прывыкнуць да статуса мужа і жонкі, як набываюць яшчэ адзін — бацькі і маці. Гэта і псіхалагічнае напружанне, і фізічнае, зноў жа клопаты пра жыллё, бытавую тэхніку, мэблю, адказнасць за ўсё гэта, адно за аднаго і за сваё малое, а то ўжо і за двух. Работнікі сацыяльна-педагагічнага цэнтра Глуска ў адзін з дзён Тыдня моладзі запрасілі маладых мам на пасяджэнне клуба “Маладая мама” і наладзілі для іх сустрэчу са спецыялістамі Белдзяржстраха і Беларусбанка.

Непрадказальныя сітуацыі з дарослымі і дзецьмі (хвароба або няшчасны выпадак), з іх жыллём або маёмасцю (вы залілі вадой суседзяў, суседзі залілі вадою вас) здараюцца нярэдка, ад гэтага, як гаворыцца, ніхто не застрахаваны, але ж калі ў вас аформлена страхоўка, то гэта пры наступленні няшчаснага выпадку дапаможа вам перажыць яго з меншымі стратамі, таму што вы атрымаеце поўную або частковую кампенсацыю. Пра віды страхавання, прывёўшы канкрэтныя прыклады з жыцця, маладым мамам расказала спецыяліст першай катэгорыі аддзела па аказанні страхавых паслуг па Глускім раёне прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Бабруйску і Бабруйскім раёне Ганна Ганчарова.

Застрахаваць жыллё, маёмасць, жыццё і здароўе ад няшчасных выпадкаў і нават сваю плацёжную картку (да прыкладу, ад дзеянняў трэціх асоб, прасцей кажучы, махляроў) можна і ў Беларусбанку, які супрацоўнічае і з Белдзяржстрахам, і з іншымі страхавымі кампаніямі, расказала загадчык сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу цэнтра банкаўскіх паслуг № 707 ААТ “ААБ Беларусбанк” Жанна Малаковіч. Калі ж свайго жылля ў маладой сям’і яшчэ няма, у гэтым выпадку таксама можна звяртацца ў банк і скарыстацца сістэмай будаўнічых зберажэнняў або крэдытам на набыццё жылых памяшканняў “Іпатэка экспрэс”.

Намеснік дырэктра СПЦ Вікторыя Сыцька выказала спадзяванне, што ўсё пачутае было карысным для маладых мам (яны і насамрэч абодвум спецыялістам задавалі пытанні, цікавіліся, як лепш паступіць у тых ці іншых канкрэтных жыццёвых абставінах), і запрасіла іх стаць актыўнымі і пастаяннымі наведвальнікамі клуба “Маладая мама”, раздала маляўнічыя інфармацыйна-асветніцкія буклеты.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Творческие проекты

Пра што пісала “Радзіма” 30 год назад

19 октября 2025
Читать новость
Общество

Каких специалистов готовят в военных вузах, рассказали глусским школьникам

18 октября 2025
Читать новость
Общество

Глусский парень Арсений Окрут на погранзаставе

18 октября 2025
Читать новость
Актуально

Заместитель Председателя КГК Андрей Лобович провел прием граждан в Глусском районе

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 18—19 октября

17 октября 2025
Читать новость
Культура

В Глусском районе чествовали работников культуры

17 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем