Темы

Віншаванні — юбіляру

Віншаванні — юбіляру

Час ляціць вельмі хутка. Вось, здавалася, зусім нядаўна ездзілі віншаваць ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Яўгена Цімафеевіча Шылава з 90-годдзем, а сяголета ён адзначыў наступны юбілей — 95-ы дзень нараджэння.

Павіншаваць юбіляра з такой значнай у жыцці датай прыехалі да яго ў Завалочыцы намеснік старшыні Глускага райвыканкама Анатоль Ласоцкі, старшыня раённага савета ветэранаў Тамара Толсцік, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Самуйлік, начальнік упраўлення па працы, занятасці i сацыяльнай абароне Алена Кірэй, старшыня Завалочыцкага сельвыканкама Дзмітрый Асадчы.

Анатоль Ласоцкі зачытаў для ветэрана віншаванне ад старшыні Глускага райвыканкама Сцяпана Чачухі і пажадаў ад сябе асабіста моцнага здароўя, бадзёрасці. Госці далучыліся да віншаванняў і падкрэслілі, што Яўген Цімафеевіч і зараз для маладога пакалення прыклад аптымізму, стойкасці, жыццёвай мудрасці, пажадалі яму такім жа заставацца.

В. ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Общество

В Глуске прошло торжественное собрание коллектива Автопарка № 15. Фоторепортаж

24 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Белстат: за девять месяцев в Беларуси ввели 2,7 млн кв. м жилья

24 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

С 26 по 30 октября на территории Могилёвской области пройдет Неделя детской безопасности

24 октября 2026
Читать новость
Общество

В Глусском районе проходит акция «Дай лесу новае жыццё»

24 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Изменения в правилах застройки. В РУП «Стройтехнорм» рассказали, какие новации вводятся с 1 декабря

24 октября 2026
Читать новость
Общество

Глусский район. Дороги и транспорт

24 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем