Темы

Асобны крыж у апошні шлях

Асобны крыж у апошні шлях

У вёсцы Балашэвічы ёсць традыцыя: на чале пахавальнай працэсіі заўсёды ідзе чалавек са старажытным драўляным крыжам. У самой традыцыі нічога незвычайнага няма, гэтак жа робяць і ў іншых вёсках, прынамсі, у Бабруйскім раёне. А вось крыж, якому, магчыма, сто, а то і болей гадоў, вельмі цікавы. Адкуль ён з’явіўся ў вёсцы — цяпер ужо не памятаюць нават самыя старэйшыя жыхары, кажуць, што крыж тут з даўніх часоў.

Крыж цікавы сваёй формай — у яго чатыры трохпялёсткавыя канцы. На абодвух баках крыжа бачны намаляваныя на дрэве выявы Хрыста. Трэба адзначыць, што выявы зроблены па ўсіх правілах іканапісу, з выкарыстаннем спецыяльнага грунту — ляўкасу, які ўяўляе сабою мел, змяшаны з жывёльным або рыбным клеем з дабаўленнем ільнянога алею. Такі грунт (у праваслаўных ён белага колеру) дазваляе фарбе моцна трымацца на драўлянай паверхні, іканапісцы пакрывалі ім дошку перад тым, як пачаць пісаць абраз. Для напісання абразоў звычайна выкарыстоўваліся дошкі з ліпы, кіпарыса, лістоўніцы. Структура дрэва абавязкова будзе прасвечваць, праступаць праз фарбу. Каб пазбегнуць непатрэбных, лішніх дэталяў, запоўніць поры паміж валокнамі дрэва, іканапісцы старанна наносілі на дошку да дзесяці і больш слаёў грунту. Адпаліраваны да бляску белы грунт, на які накладвалі напаўпразрыстыя фарбы, ледзь прасвечваўся скрозь пласт фарбы, ствараючы эфект свячэння. Сапраўды, з аднаго боку крыжа, дзе захавалася большая частка абраза, за лікам Хрыста можна ўбачыць такі эфект свячэння.

Трохпялёсткавыя канцы крыжа па форме нагадваюць ліст канюшыны, адметнай асаблівасцю якога з’яўляецца роўнасць формаў і памераў, адсутнасць рэзка выпіраючых частак. Такая форма канцоў крыжа сімвалізуе Святую Троіцу, а таксама нагадвае хрысціянам пра пакорлівасць, ахвярнасць і духоўную ўладу Бога. Дарэчы, у геральдыцы менавіта такі крыж з чатырма трохпялёсткавымі канцамі называюць “крыж батоні”.

Зараз на крыжы з Балашэвіч намаляваныя абразы відаць дрэнна: за шмат гадоў фарба сцерлася і ў некаторых месцах нават прасвечваецца грунт.

Каб крыж зручна было несці падчас пахавання, вяскоўцы прымацавалі яго да звычайнай драўлянай палкі, якую загадзя пафарбавалі. Па традыцыі родзічы памерлага на крыж вешаюць ручнік. Калі іх збіраецца шмат, то больш даўнія здымаюць. На жаль, у вёсцы на могілках няма капліцы, дзе мог бы захоўвацца і гэты старадаўні крыж. Таму ён “вандруе” па хатах вяскоўцаў: калі нехта памірае, крыж нясуць у хату нябожчыка, пасля пахавання ён застаецца там да наступных хаўтур.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота аўтара і дадзена Таццянай Афанасьевай

Последние новости

Общество

В Глусском районе с начала 2026 года произошло 13 пожаров

21 июня 2026
Читать новость
Общество

«Незабытая история». Винтажная тарелка из Погоста

21 июня 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Медицина — больше чем профессия. Фельдшер отделения скорой медпомощи Глусской ЦРБ Жанна Непочелович

21 июня 2026
Читать новость
Власть

С Днем медицинских работников!Поздравление от руководства района

21 июня 2026
Читать новость
Общество

Глуск: 1396—2026. Смутны час глускай гісторыі

20 июня 2026
Читать новость
Общество

День молодежи и студенчества отмечается в Беларуси в последнее воскресенье июня

20 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем