• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Канікулы — час зарабляць вопыт і грошы

Вторник, 27.07.2021 15:00. Category: АПК, Общество    

Хочаш працаваць — работу знойдзеш, нават калі на выбар, лічы, адно месца для ўладкавання. У гэтым у чарговы раз пераканалася, пабываўшы ў Заеліцы. Тут у мясцовым сельскагаспадарчым прадпрыемстве, аграфірме “Слаўгарадскі”, працуе ці не большасць мясцовых жа старшакласнікаў.

Найперш трэба сказаць пра студатрад з ліку навучэнцаў Заеліцкага НПК. Гэта адзін з шасці такіх атрадаў, што створаны сяголета ў раёне, і адзін з трох, што маюць сельскагаспадарчы профіль. Працаваць мясцовым хлопцам і дзяўчатам выпала ў трэцюю змену, з 19 ліпеня і амаль да канца месяца (да 30 чысла). У першы дзень работы 13 школьнікаў на чале з Аксанай Віктараўнай Смушковай былі накіраваны на адказную і пры гэтым смачную справу — збор чорных парэчак, што пасадзілі ў гаспадарцы пяць гадоў назад. Фізічна работа не цяжкая, але карпатлівая і нават далікатная: трэба абабраць усе ягадкі з куста, не пацерці іх, не параскідаць (можна жменю-другую і з’есці — ніхто сварыцца не будзе) і набраць вядро — кожнаму, такую норму вызначылі сабе на першы дзень работы. “Прымушаць ці падганяць каго не трэба, — гаворыць Аксана Віктараўна, — дзеці працуюць старанна, разумеюць, што гэта дапамога бацькам. Ёсць такія, хто ўжо трэці год падрад уладкоўваецца і працуе летам у студатрадзе. Просяцца нават меншыя, але мы бяром толькі тых, каму ёсць 14 гадоў”. І праўда, калі мы прыехалі, ніхто работу не кінуў, каб адпачыць, а ў цяністым месцы ўжо стаялі восем вядзёр, напоўненых чорнай ягадай — да адзінаццаці гадзін дзённая норма была выканана больш як напалову.

Ягады пойдуць часткова самім жа дзецям, у школьную сталовую, для падзешаўлення харчавання, часткова ў гаспадарку, для прыгатавання абедаў удзельнікам палявых работ, на кісялі ды кампоты, расказвае намеснік дырэктара аграфірмы «Слаўгарадскі» па ідэалагічнай рабоце Вікторыя Самусева. «Калі дзеці справяцца з ягадамі, дадзім ім іншае заданне, — кажа яна, — зараз пасільнай для падлеткаў работы ў гаспадарцы хапае».

І праўда, у аграфірму на лета ўладкаваліся і іншыя школьнікі, не атрадам, а паасобку, хто з сярэдзіны чэрвеня, хто ў ліпені прыйшоў. Пра магчымасць папрацаваць летам, падкрэслівае Вікторыя Самусева, пыталіся ў яе яшчэ падчас вучобы, так бы мовіць, замаўлялі сабе месца, і зараз не цураюцца ніякай працы. Скажам, калі мы былі ў гаспадарцы, 20 ліпеня, Кірыл Лапуцька дапамагаў на выпасе жывёлы (мы да яго, на жаль, не дайшлі). Мікіта Філіпенка і Дзмітрый Прыдыбайла ў сталярным цэху збівалі драўляныя скрынкі для пяску, якія патрэбны на камбайнах. Дзяўчаты Кацярына Штылёва, Лера Самусева і Аня Смушкова падгортвалі ў складзе масланасенне рапсу. У памяшканні падлогавай сушылкі Кірыл Макрыдаў, Уладзіслаў Нікулін, Максім Берднік і Уладзіслаў Гарпініч прасейвалі насенне фестулоліума (гэта вельмі пажыўная кармавая культура), ачышчалі яго ад пустазелля. Падчас размовы ніхто з юнакоў і дзяўчат сваёй занятасцю ў час канікулаў не хваліўся, маўляў, вось мы якія малайцы, хутчэй, наадварот: гаварылі пра работу летам як пра нармальную і натуральную справу, жартавалі, смяяліся, казалі, што і на адпачынак часу ім таксама хопіць. Зрэшты, так яно і ёсць.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота аўтара

« Наградили работников торговли
Захавальнікі традыцый »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 114)
    • АПК (392)
    • Беларусь помнит (146)
    • Власть (436)
    • Гісторыя Глушчыны (135)
    • Год мира и созидания (3)
    • Духовность (172)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (81)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (53)
    • Культура (309)
    • Общество (4 973)
    • Происшествия (388)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (41)
    • Спорт (348)
    • Творческие проекты (199)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (386)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top