• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

На жніве ў аграфірме «Слаўгарадскі»

Пятница, 23.07.2021 12:00. Category: АПК    

Мне пашанцавала: на адным полі застала адразу тры экіпажы зернеўборачных камбайнаў, тут жа пабачыла, як уносіцца на скошанай частцы поля мінеральнае ўдабрэнне, а следам вядзецца ўзворванне — магутнымі плугамі пераварочваюцца вялікія пласты глебы, па якіх смела, у спадзяванні на спажыву, ходзяць буслы. У адкрытым акцыянерным таварыстве “Аграфірма “Слаўгарадскі” ідзе жніво, не спыняюцца і іншыя работы.

Сяголета тут да ўборкі 2070 гектараў зерневых і зернебабовых культур (з іх 114 адведзена пад зернебабовыя) і 250 гектараў азімага рапсу. Гэтую алейную культуру пачалі жаць першай і ўжо завяршылі работу, намалаціўшы 204 тоны масланасення. Цяпер жнуць каласавыя. На полі за Слаўкавічамі ў дзень нашага прыезду (20 ліпеня) на ўборцы азімага трыцікале працавалі тры зернеўборачныя камбайны. Адзін экіпаж складаюць браты Гаравіковы — Сяргей і Мікалай, трэці іх брат, Аляксандр, працуе ў пары з Віктарам Марціновічам.  Яшчэ адзін экіпаж складаюць Дзмітрый Валёха і Яўген Макрыдаў. На адвозцы збожжа заняты Аляксей Хромчанка і Уладзімір Арлоў (камандзіраваны на час жніва).

Намеснік дырэктара гаспадаркі па ідэалагічнай рабоце Вікторыя Самусева, з якой мы прыехалі на гэтае поле, прывезла камбайнерам халоднае пітво і расказала нам, што ў гаспадарцы ўдзельнікі жніва, у тым ліку і зялёнага, забяспечаны гарачымі абедамі, на гэтым тыдні пачалі прывозіць і вячэру: каб выкарыстаць зручнае для ўборкі сухое надвор’е, рабочы дзень хлебаробаў давялося падоўжыць, а значыць, трэба яшчэ раз пакарміць людзей. Штодня ў аграфірме гатуюць 25 абедаў і 15 вячэрніх порцый.

Лета — гарачая пара не толькі з-за надвор’я, а і таму, што патрэбна шмат паспець зрабіць. Вось і на гэтым полі: з аднаго боку камбайны яшчэ жнуць, а з другога Аляксандр Кірылаў на трактары ўносіць мінеральнае ўдабрэнне, затым вядзецца ўзворванне, гэта работа даверана Аляксандру Філіпенку, пасля трыцікале тут будзе расці люцэрна.

Сяголета з-за анамальнай спёкі колас не паспеў добра наліцца, хаця сцяблы высокія, густыя. Цэлае поле залатых цюкоў мы бачылі за вёскай Сцяг, на падборцы і прасаванні саломы працуе Мікалай Анікееў. Расказ пра жніво будзе не поўным, калі не сказаць пра зернесушылкі, месца, дзе збожжа дапрацоўваецца, інакш кажучы, даводзіцца да патрэбнай ступені вільготнасці (для зерневых яна складае 14 працэнтаў). У “Слаўгарадскім” зараз працуюць дзве сушылкі: у Сцягу, машыністы Аляксандр Прыдыбайла, Аляксандр Янушэўскі і Ягор Патапейка, і ў Заеліцы, машыністы Аляксандр Меснік і Ігар Вішнякоў.

Рабіць пэўныя прагнозы на ўраджай у гэтай гаспадарцы зараз рана, бо жніво на сваім пачатку, але ўсе занятыя на ўборцы хлеба працуюць старанна: і таму што гэта вопытныя і сумленныя механізатары, і таму што кожны дзень вывешваецца экран работ з паказчыкамі, хто колькі зрабіў і колькі зарабіў, а гэта і маральная, і матэрыяльная зацікаўленасць. Скажам, на раніцу ўчарашняга дня, 22 ліпеня, лідарамі жніва ў аграфірме “Слаўгарадскі” сталі Сяргей і Мікалай Гаравіковы, яны намалацілі 325 тон, у тым ліку 109,2 тоны масланасення рапсу. На перавозцы зерня ад камбайнаў лепшы вынік у Аляксея Хромчанкі — 529 тон, таксама на яго рахунку 51 тона рапсу. Па гаспадарцы зжата 340 гектараў зерневых, або 16,4 працэнта ад таго, што патрэбна, намалочана 826 тон збожжа, на круг тут бяруць 24,3 цэнтнера, гэта вышэйшы паказчык па раёне.

 Т. ЛУГАВАЯ

Фота аўтара

« Карэспандэнт «Радзімы» сустрэлася з глушчанкай Анастасіяй Мартынаўнай Лісіцай у дзень яе 90-гадовага юбілею
Спортсмены Могилёвской области понесут знамя белорусской делегации на открытии олимпиады в Токио »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 114)
    • АПК (392)
    • Беларусь помнит (146)
    • Власть (436)
    • Гісторыя Глушчыны (135)
    • Год мира и созидания (3)
    • Духовность (172)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (81)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (53)
    • Культура (309)
    • Общество (4 973)
    • Происшествия (388)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (41)
    • Спорт (348)
    • Творческие проекты (199)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (386)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top