Темы

У Глуску 3 ліпеня прайшла сямейная спартландыя

У Глуску 3 ліпеня прайшла сямейная спартландыя

Людзі па-рознаму праводзяць святы: адны глядзяць і слухаюць канцэрт, другія паціху прагульваюцца, трэція смачна частуюцца, а чацвёртыя — аб’ядноўваюцца ў каманду і ўдзельнічаюць у спартыўных конкурсах. Вось і на Дзень Незалежнасці сем’і Бадуновых, Ермаловічаў, Касько, Лубковых і Падбярозкіных апрануліся ў спартыўнае і прынялі ўдзел у спартландыі “Тата, мама, я — спартыўная сям’я”.

Не сказаць, каб надта цяжкімі былі заданні, але пабегаць, праявіць хуткасць і спрыт з мячамі і мячыкамі, гімнастычнымі палкамі і мяккімі цацкамі ды іншым інвентаром удзельнікам давялося: ні многа ні мала, а сем конкурсаў для іх прыдумалі арганізатары — аддзел па адукацыі, спорце і турызме.

Балельшчыкам жа заставалася балець, перажываць, падтрымліваць. Начальнік аддзела па адукацыі, спорце і турызме Глускага райвыканкама Аляксандр Леўчанка і яго намеснік Ігар Сушчэня падзякавалі дружным і актыўным сем’ям за іх старанне і ўручылі падзякі і дыпломы.

Пераможцам спартландыі стала сям’я Бадуновых, Падбярозкіны ім крыху саступілі, але апярэдзілі Лубковых. Не менш стараліся на дыстанцыях сем’і Касько і Ермаловічаў, таму вельмі правільна, што ўсе ўдзельнікі спартландыі атрымалі падарункі — пра гэта паклапаціліся ў раённай арганізацыі Беларускага фонду міру. Мне думаецца, не столькі дзеля выяўлення самай спартыўнай сям’і такая справа задумваецца і праводзіцца, колькі для настрою, эмоцый, актыўнага адпачынку разам. Так усё і сталася.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота І. Грамыкі

Больш фота глядзіце тут

Последние новости

Власть

5 июля — День кооперации. Поздравляет руководство района

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Легкий заработок — тяжелые последствия. Отвечает участковый инспектор милиции

4 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глуск продолжает праздновать День Независимости

3 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Празднование Дня Независимости в Глуске. Фоторепортаж

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление Олега Дьяченко с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем Независимости Республики Беларусь! Поздравление от руководства района

3 июля 2025
Читать новость