Запрашаем на Купалле! У чароўны купальскі вечар глушчан запрашаюць да традыцыйнага купальскага вогнішча
У чароўны купальскі вечар глушчан запрашаюць да традыцыйнага купальскага вогнішча. Святочнае гулянне пройдзе 6 ліпеня на цэнтральным стадыёне. У 19 гадзін каля стадыёна пачнецца гандлёвы кірмаш. Тэматычныя пляцоўкі “Купальскія вянкі” і “Купальскія гульні” чакаюць сваіх наведвальнікаў з 20 гадзін, а ў 20:30 для жыхароў райцэнтра і іх гасцей — тэатралізаваны канцэрт “У нас сёння Купалачка” з удзелам народнага ансамбля народнай песні “Вярбічанька” (Клятнянскі СДК) і салістаў Цэнтра культуры і вольнага часу “Арыён”. Як прыцямнее (22:30), пачнуцца карагоды вакол вогнішча і танцавальная праграма, яна завершыцца апоўначы.