Темы

Дзень народнага адзінства: гісторыя

Дзень народнага адзінства: гісторыя
17 верасня 1939 года на мяжы БССР і Польшчы

У сакавіку 1921 года ў выніку прайгранай бальшавікамі польска-савецкай вайны тэрыторыя Беларусі была падзелена на дзве часткі: заходнюю і ўсходнюю. Станаўленне ўлады і дзяржаўнасці там пайшло рознымі накірункамі. У адпаведнасці з Рыжскім мірным дагаворам, заключаным 18 сакавіка 1921 года паміж РСФСР і Украінай з аднаго боку і Польшчай — з другога, тэрыторыя Заходняй Беларусі была ўключана ў склад польскай дзяржавы.

Ні ў адным з міжнародных дагавораў, заключаных Польшчай, заходнія беларускія землі не разглядаліся як асобная геаграфічная ці адміністрацыйная адзінка, надзеленая пэўнымі правамі. Правы ж беларусаў як нацыянальнай меншасці ў складзе Польшчы гарантаваліся некалькімі міжнароднымі дамовамі, у прыватнасці, Парыжскім (1919) і Рыжскім (1921) дагаворамі.

На польска-савецка-ўкраінскія мірныя перамовы, якія пачаліся ў Мінску 17 жніўня 1920 года, а з верасня 1920-га працягваліся ў Рызе, не дапусцілі ні дэлегацыю Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь (ССРБ), ні дэлегацыю БНР. Вынік тых перамоў — мяжа БССР і Польшчы пралягла за 30 кіламетраў на захад ад Мінска.

Пасля ўваходу беларускіх зямель у склад польскай дзяржавы адбыліся змены ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле. Заходнебеларускія землі былі падзелены на чатыры ваяводствы: Віленскае, Навагрудскае, Беластоцкае і Палескае (з цэнтрам у г. Брэсце).

На тэрыторыі Заходняй Беларусі ў перыяд знаходжання яе ў складзе Польшчы фактычна быў усталяваны ваенна-паліцэйскі рэжым. Мясцовымі органамі дзяржаўнай адміністрацыі ў кожным ваяводстве з’яўляліся ваявода і ваяводскае ўпраўленне. Ваявода прызначаўся прэзідэнтам Польшчы па прапанове міністра ўнутраных спраў. Ваявода каардынаваў дзейнасць усіх дзяржаўных органаў на тэрыторыі ваяводства і меў кантралюючыя паўнамоцтвы над усімі дзяржаўнымі органамі, якія непасрэдна яму не падпарадкоўваліся. Пасады ваяводаў у чатырох заходнебеларускіх ваяводствах у 1921—1939 гадах займалі асобы з асяроддзя вышэйшых афіцэраў і генералаў польскага войска, а таксама буйныя памешчыкі.

Паступова палітычны рэжым у Польшчы набываў рысы таталітарнага, аб чым сведчыла заканадаўства. Шэрагам заканадаўчых актаў пашыраліся паўнамоцтвы мясцовай адміністрацыі, паліцыі, судова-следчага апарата ў барацьбе з нацыянальным рухам на беларускіх землях. У адпаведнасці з законам ад 14 лютага 1928 года паліцыі і ўзброеным сілам дазвалялася ўжываць зброю для разгону шэсцяў і дэманстрацый. Дэкрэт прэзідэнта і Савета Міністраў ад 17 чэрвеня 1934 года дазваляў любога чалавека, якога падазравалі ў антыдзяржаўнай дзейнасці, па прадстаўленні ўладаў “затрымаць і прымусова ўтрымліваць у месцах ізаляцыі да 3 месяцаў”. Гэты тэрмін мог быць падоўжаны яшчэ на 3 месяцы. У г. Бяроза-Картузская быў створаны канцэнтрацыйны лагер для палітычных зняволеных.

У польскай дзяржаве ўсходнім раёнам (так званым “усходнім крэсам”), у якія ўваходзіла і Заходняя Беларусь, была адведзена роля аграрна-сыравіннага прыдатка больш развітых карэнных рэгіёнаў Польшчы. Так, у 1937 годзе Віленскае, Навагрудскае і Палескае ваяводствы, якія складалі 23 % усёй тэрыторыі дзяржавы і 11 % яе насельніцтва, мелі толькі 2,8 % прадпрыемстваў, на якіх працавалі 1,9 % рабочых краіны. У сельскай мясцовасці ў Заходняй Беларусі жыло 85 % насельніцтва і 79 % з усяго насельніцтва гэтай тэрыторыі было занята сельскай гаспадаркай.

Жыхары Заходняй Беларусі сустракаюць байцоў Чырвонай Арміі

Эканамічная палітыка ў сельскай гаспадарцы адносна Заходняй Беларусі насіла дыскрымінацыйны характар. Больш за палову сялян Заходняй Беларусі адносіліся да катэгорыі малазямельных або беззямельных. Палітыка “асадніцтва”, распачатая яшчэ ў канцы 1920 года на падставе прынятага закону “Аб надзяленні зямлёй салдат польскай арміі, якія адзначыліся ў вайне супраць Расіі”, заключалася ў перасяленні з цэнтральнай Польшчы ва ўсходнія раёны краіны, у тым ліку і на беларускія землі, адстаўных вайскоўцаў польскага войска і надзялення іх зямлёй. У 1920-я палітыка “асадніцтва” набыла шырокамаштабны характар.

Праведзеная ў канцы 1920-х аграрная рэформа прывяла да таго, што значная частка сялянскіх земляў прымусова была перададзена ва ўласнасць дзяржавы. Каля 40 % зямель на тэрыторыі Заходняй Беларусі належала памешчыкам або дзяржаве. Дзяржаўнымі землямі надзяляліся асаднікі, якім даваліся значныя палёгкі ў галіне падаткаабкладання, атрыманні крэдытаў, у той час як асноўны падатковы цяжар ускладаўся на мясцовае сялянства.

Жыхары Брэста сустракаюць Чырвоную Армію

Сацыяльнае і палітычнае ўшчамленне правоў беларусаў дапаўнялася нацыянальным і рэлігійным прыгнётам. Беларускае насельніцтва падвяргалася нацыянальнай дыскрымінацыі, прымусоваму апалячванню і акаталічванню, хаця адпаведна з Рыжскім мірным дагаворам Польшча абавязвалася прадаставіць насельніцтву Заходняй Беларусі ўсе правы, якія б забяспечвалі вольнае развіццё культуры, мовы і выкананне рэлігійных абрадаў. Але ж на самой справе беларуская мова паступова выкаранялася з выкарыстання ў дзяржаўных органах, а таксама з адукацыйных устаноў.

Беларусы выціскаліся  і з палітычнага жыцця. Так, на выбарах 1922 года ў Сойм Польшчы з 444 дэпутатаў было абрана толькі 11 беларусаў, у склад членаў Сената — са 111 толькі тры. У 1928 годзе ў Сойм патрапіла 10 беларусаў, у Сенат — 2. На выбарах 1935 і 1938 гадоў не было абрана ні аднаго беларуса. Пры прыняцці на пасады ў органах мясцовай улады перавага аддавалася палякам, як правіла, асаднікам, выхадцам з цэнтральных і заходніх ваяводстваў Польшчы.

Мэтанакіраваная палітыка дыскрымінацыі і паланізацыі беларускага насельніцтва прывяла да таго, што ў 1939 годзе ў Заходняй Беларусі на чатыры мільёны беларусаў не было ніводнай беларускай сярэдняй школы, вышэйшай навучальнай установы, нацыянальнага тэатра, бібліятэкі. Беларускія газеты закрываліся пасля выхаду некалькіх нумароў. Ва ўсіх дзяржаўных установах афіцыйнай мовай стала толькі польская.

Аб’ектам пільнай увагі кіраўніцтва Польшчы з’яўлялася беларуская царква, як праваслаўная, так і грэка-каталіцкая, асабліва ў сувязі з захаваннем апошняй пэўных нацыянальных традыцый, у тым ліку богаслужэння на беларускай мове. Намагаючыся зламаць патрыятызм духавенства, польскія ўлады з другой паловы 1920-х пачалі ўсё часцей прымяняць паліцэйскія і судовыя рэпрэсіі. Напрыклад, за афармленне рэгістрацыі нараджэння дзяцей на беларускай мове ў якасці пакарання (за фальсіфікацыю дакумента) магло прымяняцца нават турэмнае зняволенне.

Адкрытая палітыка польскіх уладаў на паскораную асіміляцыю беларусаў і палітычная бяспраўнасць насельніцтва заходне-беларускіх земляў выклікалі частыя стыхійныя і арганізаваныя пратэсты. Напрыклад, ўлетку 1935 года пачалося выступленне нарачанскіх сялян-рыбакоў. Прычынай стала забарона ўладамі свабоднай лоўлі рыбы на возеры Нарач. У выступленні ўдзельнічала каля 5 тысяч сялян. Супраць рыбакоў пачаліся рэпрэсіі: адны адразу былі асуджаны на нязначныя тэрміны турэмнага зняволення, на іншых рыхтаваліся матэрыялы да суда. Стыхійнае выступленне рыбакоў узяло пад свой кантроль і кіраўніцтва Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Барацьба цягнулася да 1939 года.

Летам 1939 года пачала рэзка змяняцца геапалітычная сітуацыя ў Еўропе. У жніўні 1939-га Урад СССР заключыў дамову з Германіяй, падпісаўшы пакт аб ненападзе, дапоўнены сакрэтнымі пратаколамі, якія падзялялі сферы ўплыву Германіі і Савецкага Саюза (крыху раней Германія падпісала дамовы аб ненападзе з Францыяй, Велікабрытаніяй, Польшчай, Даніяй і іншымі краінамі Еўропы). Першага верасня 1939 года Германія пачала Другую сусветную вайну — здзейсніла напад на Польшчу. Чырвоная Армія 17 верасня перайшла мяжу СССР і ўступіла на тэрыторыю Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. За 10 дзён уся тэрыторыя Заходняй Беларусі была занята савецкімі войскамі.

Па ініцыятыве мясцовага насельніцтва, а таксама прадстаўнікоў Чырвонай Арміі на ўсёй тэрыторыі Заходняй Беларусі пачалі стварацца часовыя органы народнай улады: сялянскія камітэты сёлаў і валасцей, з’езды і нарады сялянскіх камітэтаў валасцей і паветаў, часовыя ўпраўленні гарадоў і паветаў.

У кастрычніку на аснове савецкай выбарчай сістэмы на тэрыторыі Заходняй Беларусі былі праведзены выбары дэпутатаў у Народны (Нацыянальны) сход Заходняй Беларусі. Удзельнічаць у выбарах мелі права ўсе жыхары, якія дасягнулі 18 гадоў. Вылучаць кандыдатаў у дэпутаты Народнага (Нацыянальнага) сходу мелі права часовыя ўпраўленні гарадоў і паветаў, сходы працоўных на прадпрыемствах і сялянскія камітэты.

Народны (Нацыянальны) сход пачаў сваю працу 28 кастрычніка 1939 года ў Беластоку. У парадак дня былі ўключаны пытанні аб дзяржаўнай уладзе, уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР, канфіскацыі памешчыцкіх земляў, нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці. У адпаведнасці з разгледжанымі пытаннямі сход ухваліў чатыры дэкларацыі, асноўная сутнасць якіх — абвяшчэнне ўсталявання савецкай улады ў Заходняй Беларусі і імкненне ўз’яднацца з Беларускай ССР.

У лістападзе 1939 года Вярхоўны Савет БССР пастанавіў прыняць Заходнюю Беларусь у склад БССР і “ўз’яднаць тым самым беларускі народ у адзінай беларускай дзяржаве”.

У снежні 1939 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў указ аб стварэнні на тэрыторыі Заходняй Беларусі пяці абласцей: Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай (з цэнтрам у Вілейцы) і Пінскай.

У студзені 1940 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у адпаведнасці з савецкім адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам на тэрыторыі Заходняй Беларусі быў створаны 101 раён.

1940 год. Першы трактар у заходнебеларускай вёсцы

З уваходжаннем заходніх беларускіх земляў у склад Беларускай ССР на гэту тэрыторыю было распаўсюджана дзеянне заканадаўства СССР і БССР. Пачаўся хуткі працэс саветызацыі грамадска-палітычнага і эканамічнага жыцця Заходняй Беларусі. Былымі землямі польскіх землеўласнікаў надзяляліся малазямельныя і беззямельныя беларускія сяляне, пайшоў актыўны працэс беларусізацыі ў сістэме адукацыі, у дзяржаўных установах. Адкрываліся беларускія школы і іншыя навучальныя ўстановы, колькасць іх паступова павялічвалася. Прычым пры арганізацыі школ улічваліся інтарэсы розных этнічных груп насельніцтва. У выніку ў першай палове 1941 года ў заходніх абласцях БССР працавалі 4192 беларускія, 987 польскіх, 173 рускія, 168 яўрэйскіх, 63 літоўскія, 43 украінскія школы. У гэты ж час дзейнічалі педагагічны і настаўніцкі інстытуты ў Беластоку, настаўніцкія інстытуты ў Гродне, Пінску, Баранавічах, а яшчэ 25 сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Паляпшалася медыцынскае абслугоўванне насельніцтва. К пачатку 1941 года было цалкам ліквідавана беспрацоўе.

Увогуле ж уз’яднанне беларускага народа ў адзінай дзяржаве стала самай важнай гістарычнай падзеяй у перадваенны час для кожнага беларуса.

Последние новости

Актуально

Акция «Дом без насилия» в Глуске: скандалистов пока предупредили

26 апреля 2024
Актуально

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024
Власть

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
Актуально

В Беларуси 25 апреля начинают выплачивать материальную помощь ко Дню Победы

25 апреля 2024
Общество

«Открой сезон без нарушений!». В Глусском районе 26 апреля пройдет единый день безопасности дорожного движения

25 апреля 2024
Духовность

Таинство Соборования пройдет в Космодамиановском храме в деревне Городок

25 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Общество

Профсоюзы Глусчины: движение вперед

25 апреля 2024
Власть

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

25 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Происшествия

В Глусском районе на пожаре погиб человек

16 апреля 2024
Здоровье

Свободные рабочие дни для прохождения диспансеризации: кому, когда и сколько

18 апреля 2024