• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Падзяка героям жніўнай пары

Пятница, 6.08.2021 09:00. Category: АПК    

Старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Аляксей Рымша ўзнагароджвае вадзіцеля “Турыно-агра” Уладзіміра Няборскага

У мінулую пятніцу, 30 ліпеня, вадзіцелю “Турыно-агра” Уладзіміру Няборскаму на хвіліну прыйшлося прыпыніць свой МАЗ, каб атрымаць узнагароду з рук старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Аляксея Рымшы. Ён разам са старшынёй Глускага райкама прафсаюзаў работнікаў АПК Надзеяй Жук выехаў на палеткі з прыемнай місіяй — адзначыць працу лідараў на жніве.

Аднаго з іх крышку “прытармазілі” каля калгаснай зернесушылкі ў Турыно. Уладзімір Няборскі ў гаспадарцы працуе амаль пяць гадоў, за гэты час неаднаразова станавіўся героем жніўнай пары. Руплівай працы не здраджвае і сёлета: у ліку перадавікоў сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа, на дзень нашага прыезду перавёз ад камбайнаў больш за 720 тон зерня і масланасення рапсу. Падзяка за добрасумленную працу і высокія паказчыкі на ўборцы зерневых ад Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, грашовая прэмія будуць добрым стымулам для далейшых поспехаў.

Першы ў раёне вадзіцель-тысячнік — Аляксей Хромчанка з аграфірмы “Слаўгарадскі”

Такую ж узнагароду атрымаў і першы вадзіцель-тысячнік у раёне — Аляксей Хромчанка з аграфірмы “Слаўгарадскі”. Яго з першай перавезенай тысячай тон ураджаю раённае кіраўніцтва віншавала 29 ліпеня, аб ім пісалі ў пятнічным нумары газеты. А назаўтра Аляксей прымаў падзяку за добрую працу і ад абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

Таксама адзначылі за руплівасць і старанне экіпаж зернеўборачнага камбайна з аграфірмы “Слаўгарадскі” — старшага камбайнера Аляксандра Гаравікова і камбайнера Віктара Марціновіча, якія ўбіралі на КЗС-1218 трыцікале на полі каля Малкава. На момант нашай сустрэчы ім, каб дасягнуць тысячнага рубяжа, заставалася намалаціць каля 360 тон зерня. Дарэчы, на жніве Аляксандр Гаравікоў не навічок, чаго не скажаш пра яго напарніка — Віктара Марціновіча, у адной камандзе яны шчыруюць упершыню. І як бачым — вынікова.

З віншаваннямі — да старшага камбайнера Аляксандра Гаравікова і камбайнера Віктара Марціновіча

З добрым настроем лідары жніва прымалі віншаванні. Безумоўна, прыемна, калі тваю работу заўважаюць і цэняць. Праўда, думаць у гарачую пару жніва пра ўзнагароды ў хлебаробаў няма часу. Трэба хутка і якасна ўбіраць ураджай. Таму і працуюць яны на хлебных палетках штодня, ад ранку да позняга вечара, не пакладаючы рук.

“Вызначаць лепшых на жніве, узнагароджваць іх на рабочых месцах стала традыцыяй прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, — адзначыў старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Аляксей Рымша. — Вельмі важна, асабліва ў такі напружаны для хлебаробаў час, падтрымліваць і заахвочваць працаўнікоў, тых, хто шчыруе на зямлі, убірае ўраджай у няпростых умовах. Пры гэтым дабіваецца добрых вытворчых паказчыкаў і ўкладвае немалыя сілы не толькі ў любімую справу, але і ў агульную працоўную скарбонку як раёна, так і вобласці”.

Г. АЎТУХОВА

Фота аўтара

« Премьер-министр Беларуси Роман Головченко совершил рабочую поездку в Могилёвскую область
В строю водителей-тысячников прибыло! »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 119)
    • АПК (405)
    • Беларусь помнит (158)
    • Власть (483)
    • Гісторыя Глушчыны (137)
    • Год мира и созидания (11)
    • Духовность (178)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (64)
    • Культура (320)
    • Общество (5 150)
    • Происшествия (404)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (360)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (408)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top